Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Геракл ажанiўся з Дэянiрай i падаўся з жонкай у горад Трахiн, дзе яны збiралiся жыць. Па дарозе iм давялося пераходзiць цераз раку. Тут яны сустрэлi кентаўра Неса, якi за плату пераносiў прахожых цераз раку на сваёй шырокай конскай спiне. Геракл пасадзiў жонку на спiну кентаўра,

а сам пайшоў паперадзе. Ён ужо быў на сярэдзiне, ракi, як раптам пачуў крык Дэянiры i, азiрнуўшыся, убачыў, што кентаўр iмчыцца па беразе, несучы выкрадзеную красуню.

Геракл хуценька схапiў свой лук, i меткая страла ў адно iмгненне дагнала кентаўра.

Нес перад смерцю парашыў адпомсцiць Гераклу i сказаў Дэянiры:

– Кроў мая цячэ са смяртэльнай раны. Збяры i схавай яе - у ёй цудадзейная сiла. Калi Геракл калi-небудзь цябе разлюбiць, натры маёй крывёю яго вопратку - i каханне яго вернецца да цябе.

Дэянiра паверыла кентаўру, сабрала яго кроў i схавала.

Геракл з Дэянiрай пасялiлiся ў Трахiне, жылi добра. Неўзабаве ў iх нарадзiўся сын.

Iшлi гады. Сын вырас. Геракл часта адлучаўся з дому на вайну. Аднойчы ён доўга не вяртаўся з паходу, i Дэянiра вельмi непакоiлася. Яна хацела паслаць на пошукi бацькi сына, ды тут прыйшоў вястун ад Геракла i сказаў, што герой жывы i здаровы, вяртаецца дадому i пасылае ёй палонных, якiх ён захапiў у чужой краiне. Сярод палонных Дэянiра ўбачыла дзяўчыну незвычайнай прыгажосцi i спытала ў вестуна, хто яна такая. Хiтры вястун адказаў, што гэта не простая палоннiца, а дачка пераможанага цара, якую Геракл калiсьцi хацеў узяць за жонку.

Дэянiра бачыла, што царэўна маладзейшая за яе i прыгажэйшая, i

думала, што Геракл цяпер разлюбiць яе i пакiне адну. Яна прыгадала перадсмяротную параду кентаўра Неса: яго запечанай крывёю нацерла новае святочнае адзенне, якое сама выткала для мужа, i паслала з ганцом Гераклу.

Геракл узяў падарунак жонкi i захацеў адразу ж надзець яго. Але як толькi адзенне дакранулася да цела, атрута з крывi Неса трапiла ў Геракла i быццам агнём пачала пячы яго. Геракл iрваў на сабе праклятую вопратку, але яна прырасла да цела i прычыняла нясцерпны боль. Яго ахапiла шаленства, ён кiдаўся ва ўсе бакi, крычаў i мучыўся невыказна. Калi пра гэта сказалi Дэянiры, няшчасная зразумела, што кентаўр ашукаў яе.

У роспачы, што яна загубiла мужа, Дэянiра кiнулася грудзьмi на меч i памерла.

Даведаўшыся пра смерць жонкi, Геракл перастаў стагнаць i кiдацца, сабраў апошнiя сiлы, наламаў галля ў лесе, склаў на пагорку вялiкi касцёр i накрыў яго львiнай шкурай. Потым ён лёг на яе, паклiкаў сына i папрасiў падпалiць галлё.

Але нi сын, нi таварышы не адважвалiся выканаць яго просьбу.

Раптам вялiкая чорная хмара закрыла сонца, блiснулi маланкi, загрымеў гром. Маланка з хмары стрэлiла ў касцёр i запалiла галлё. Вогнiшча разгарэлася, густы дым падняўся да неба.

Тады, нябачная ў гэтым дымным воблаку, спусцiлася з неба залатая каляснiца, i мудрая Афiна Палада памчала на Алiмп свайго героя. Там яго сустрэла з лагоднай усмешкай прымiрэння багiня Гера, узяла за руку i павяла на баль багоў.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы