Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Тры днi i тры ночы аплаквалi арганаўты i далiёны сваю жудасную памылку i смерць цара. Яго пахавалi на беразе мора i на магiле насыпалi высокi пагорак. I доўга ўзвышаўся гэты пагорак, i маракi з караблёў, якiя заходзiлi ў гавань, адразу пазнавалi тое месца.

Сварка на караблi

Сум агарнуў сэрцы арганаўтаў пасля таго злоснага жарту, якi падстроiў iм вецер. Моўчкi выконваў кожны сваю дзённую работу; не чуваць было на караблi нi смеху, нi жартаў, нi расказаў бывалых маракоў. I Арфей не спяваў больш песень.

I мора было неспакойнае. Парывiсты вецер увесь час мяняўся, сярдзiта дзьмуў i гнаў

карабель то ў адзiн, то ў другi бок. Цяжка было рулявому весцi карабель, i вялiкiя хвалi перашкаджалi веслярам. Марудна плыў уперад "Арго".

Раптам зламалася вясло ў Геракла. Вясло адразу ж знесла цячэннем, толькi палка засталася ў руках у героя. Са злосцi шпурнуў ён абломак у непрыветныя хвалi i пакiнуў сваё месца сярод весляроў.

Язон сказаў рулявому:

– Кiруй да берага! Мы стамiлiся змагацца з хвалямi, патрэбны адпачынак. I Гераклу патрэбна новае вясло. Ён знойдзе яго ў лесе на беразе. Прычалiм да берага!

Рулявы паслухмяна накiраваў карабель да зямлi, i неўзабаве яны прысталi да пустыннага берага, зарослага густым лесам.

Геракл накiнуў на плечы львiную шкуру, якую ён насiў замест плашча, узяў свой меч, лук i калчан са стрэламi i рушыў у лес па новае вясло. Стомленыя весляры з радасцю апусцiлi вёслы, прылеглi на траве адпачыць, пакуль згатуецца вячэра, а юнага Гiласа, выхаванца Геракла, якога ён вельмi любiў, паслалi пашукаць у лесе ручай i прынесцi вады.

Весела падсвiстваючы птушкам, Гiлас iшоў па лесе i прыслухоўваўся. Вось збоку, за кустамi, ледзь чутна ляпечуць лянiвыя рачныя струменi. Хлопчык расхiнуў кусты, i перад iм блiснула лясная затока. Было так цiха i такой ласкавай здавалася рака ў зялёных берагах, што Гiлас без усякай апаскi падышоў да вады i доўга любаваўся, як цудоўна адлюстроўвалiся ў рацэ кусты i дрэвы, i сiняе неба, i хмаркi, што плылi над лесам, i ён сам з вялiкiм збаном у руках. Раптам ён убачыў у празрыстай вадзе красуню нiмфу з зялёнымi валасамi; яна вабiла яго i клiкала да сябе на дно, дзе быў такi чысты пясок i мiльгалi рознакаляровыя рыбкi.

Хлопчык спалохаўся, хацеў хутчэй зачэрпнуць вады збаном, нагнуўся, i ў той жа момант дзве тонкiя рукi высунулiся з вады, абнялi яго моцна за шыю i пацягнулi за сабою. Збан выпаў у яго з рук, i Гiлас з жаласным крыкам апусцiўся ў ваду.

Арганаўты пачулi яго крык. Палiфем, сябар Геракла, выхапiў меч, кiнуўся ў гушчар - ён думаў, што лясны звер напаў на хлопчыка, i заспяшаўся на дапамогу. Але нiкога не знайшоў ён каля ракi, толькi разбiты збан ляжаў у вадзе каля берага.

А Геракл тым часам паглыбiўся ў лес i знайшоў маладую сасну, якая здалася яму прыдатнай для новага вясла. Моцна абхапiўшы аберуч ствол, ён вырваў дрэва з коранем, узвалiў сасну сабе на спiну i панёс на бераг мора, каб там абчасаць яе i зрабiць вясло. Пачуўшы, што прапаў Гiлас, Геракл кiнуў сасну на зямлю i падаўся на пошукi свайго любiмца. Але дарэмна Геракл, прыгнуўшыся да зямлi, шукаў сляды на траве i ў кустах - след Гiласавых сандаляў быў вiдаць толькi на пяску каля самай вады.

Не, не лясны звер зацягнуў Гiласа ў сваю нару, не драпежная птушка схапiла яго. З усяе сiлы крычалi Геракл i Палiфем, паварочваючыся на ўсе чатыры бакi, клiкалi: "Гiлас! Гiлас!" I пачулi ў адказ слабы водгук - не то ўздых, не то стогн, быццам аднекуль здалёк

адзываўся iм голас Гiласа. Яны не маглi зразумець, адкуль чуўся той голас, кiдалiся ў розныя бакi. А голас iшоў з вады, i калi б яны зазiрнулi ў раку, яны ўбачылi б, як плакаў i рваўся да iх з дна бедны Гiлас i як нiмфы старалiся суцешыць яго пацалункамi.

Але сябры не ведалi, што хлопчык быў гэтак блiзка ад iх, i падалiся на пошукi ў лясныя нетры. Усю ноч яны блукалi па лесе i зайшлi так далёка ад берага мора, што ўжо не маглi чуць, што рабiлася на караблi.

Арганаўты добра адпачылi ў тую ноч. На досвiтку, як толькi ўзышла заранка, прачнуўся рулявы Тыфiс i ўбачыў, што дзьме спадарожны вецер. Тыфiс пабудзiў таварышаў i пачаў прыспешваць з ад'ездам. Арганаўты хуценька сабралiся. Вецер надзьмуў белы ветразь, i карабель памчаўся па хвалях.

Узышло сонца, асвяцiла карабель, i арганаўты ўбачылi, што месцы Геракла i Палiфема пустыя. I не было хлопчыка Гiласа. Гэта была першая страта ў дарозе, i арганаўты захвалявалiся.

Што рабiць? Вярнуцца? Але ж вецер спадарожны... I яны ўжо ведаюць, як небяспечна вяртацца на старое месца. Плыць далей, кiнуць таварышаў адных на чужой старане... "Не!.. Не!.. Няхай скажа Язон, што рабiць. Язон абраны старшым, Язон - начальнiк, няхай распараджаецца Язон!" - так гаварылi арганаўты i акружылi Язона, патрабуючы, каб ён усё вырашыў.

Але Язон маўчаў, быццам не чуў, што яму гаварылi. Звесiўшы галаву, пануры сядзеў ён каля рулявога i думаў. Тады Тэламон, якi больш за ўсiх любiў Геракла, гнеўна закрычаў:

– Чаго мы можам чакаць ад Язона! Паглядзiце, ён спакойны. Адзiн ён спакойны. Я ведаю: ён заўсёды зайздросцiў Гераклу, цяпер ён радуецца - нiхто больш не перашкодзiць яго славе. Можа, ён падстроiў усё гэта знарок. Ён ведаў, што Геракла няма з намi, калi адплываў карабель... I Тыфiс памагаў Язону ў гэтым.?. Не, я не хачу плыць далей з вамi! Назад! Назад! Чуеш, рулявы! Паварочвай назад, кiруй да берага!

Блiскаючы вачамi, кiнуўся Тэламон да Тыфiса i сiлком хацеў вырваць у яго руль, каб павярнуць карабель. Дзьмуў моцны вецер, i паварочваць было небяспечна. Два сыны Барэя, крылатыя героi, схапiлi Тэламона за рукi, хацелi ўтрымаць яго i гучна лаялiся.

Раптам наляцела вялiзная хваля, ударыла ў борт, магутная рука схапiла за карму i спынiла карабель. Увесь павiты водарасцямi, кудлаты, строгi, з'явiўся перад арганаўтамi бог мора i грозна сказаў:

– Кiньце сварыцца! Помнiце, куды i чаго вы плывяце. Не вяртайцеся, спяшайцеся ўперад! Не па злым пажаданнi Язона, а па мудрай волi Зеўса засталiся на беразе вашы таварышы. Iншыя справы, другiя подзвiгi чакаюць Геракла. А вы плывiце з Язонам далей.

Сказаў - i знiк у марской глыбiнi. Адразу ж, як вецер, суцiшыўся гнеў Тэламона, i яму зрабiлася сорамна, што ён пакрыўдзiў старшага таварыша. Прысаромлены, падышоў ён да Язона i цiха сказаў:

– Даруй мне за дзёрзкiя i грубыя словы! Iх парадзiлi смутак i гнеў.

Язон дараваў Тэламону i памiрыўся з iм. Зноў быў мiр на караблi, арганаўты дружна веславалi, i "Арго" плыў па моры ўсё далей i далей.

У царстве бебрыкаў

Паспешлiва адплываючы з апошняй стаянкi, арганаўты забылiся папоўнiць запасы прэснай вады, i хутка iм зноў давялося паварочваць да берага.

Поделиться:
Популярные книги

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья