Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

Нядаўна людзі добрай волі рабілі тэатр на бяднейшых пагарэльцаў, і адбываўся ён у скарбовым свірне праз два вечары. Сабралі шмат грошай, бо кожны ішоў паглядзець не столькі з цікавасці, сколькі з ахвяры.

У гэтым часе быў у сваім маёнтку Валожын дзядзічны пан граф Тышкевіч, і да яго прыходзілі з просьбамі ўсе пагарэльцы, і ён кожнаму памог патроху. Добры гэта пан, не такі, як другія. Толькі кажуць, што яго справы дрэнна стаяць, быццам яго «лападэнты» ўвялі ў кабалу, з каторай яму трудна выкруціцца. Цяпер ён намагае ўсё лесам, але і лес ужо вельмі перапаласкаўся. Цяпер то яшчэ ёсць уволю і дроў, і бярвення, але, паждаўшы, не будзе ані з чаго будаваць хатаў, ані тапіць чым у печах. Хіба будзем ставіць будынкі з гліны, а тапіць торфам, бо гэтага багацця каля нас уволю, толькі трэба ўмець, як за яго ўзяцца [35] .

35

7. «Наша ніва», 1909, 24

верасня.

8

Лета ў нас было вельмі дажджлівае, і людзі баяліся неўраджаю, а некаторыя варажылі голад. Але пад канец стала пагода і ўсё збожжа добра пазбіралі — як жыта, так і аўсы, ячмені і льны. Бульбу цяпер капаць дык надта добра, бо яна сухая, без пяску, не так, як у мокрую восень, калі яе трэба выбіраць з гразі дый яшчэ студзіць у кулакі, бо часам бывае і мокра, і холадна. Хоць, праўду кажучы, каля нас на бульбу завідны год, у адных яе процьма, а ў другіх саўсім няма, а гэта дзеля таго, што адзін садзіў яе па высокіх месцах, дык таму і ўрадзіла, а другі па нізкіх, то ў яго і прапала. Збожжа то, каб не зграшыць, было добрае, сена маем зялёнае, і многа яго, канюшына толькі рэдка ў каго ёсць, бо яна нешта з зімы кепска павыходзіла. У нас усё наракалі, што кепскае насенне было, бо каля нас яе на насенне мала кідаюць, а купляюць па таргах, дык другі, купіўшы якой травы, рад, што танна, а тым часам после вырасце адзін верабейнік.

Хоць каля нас і ўраджай, але скаціна саўсім танная, затое дык мяса ў цане: фунт сала свінога 12 капеек, бараніны 10 капеек, масла 30 капеек, а гэта ж мястэчка! [36]

9

10 вёрст ад Валожына ёсць вялікае сяло Дубіна, і чутно аб ім далёка-далёка. Мае яно, мусіць, са 300 хат, ёсць там і манаполька, і карчма. Народ вельмі паганы, самыя п’яніцы і зладзеі: не то што на дварэ нічога не пакінь, але і з будынку павыцягваюць. У прошлым гаду дык выцягнулі ў Янука Палоўскага з пуні сячкарню, дык яна і прапала. У кудраўскага лесніка Максіма пазнімалі калёсы з восяў. А пабіць каго, дык гэта ў іх нават мода: няхай будзе толькі хто на каго злы або другі папросіць, дык нападуць ці на полі, ці на дарозе і забіваюць да паўсмерці. Трэба каго абараць, пабіць або і падсмаліць — ідзі ў Дубіну, там усё гэта знойдзеш. Але няма чаго дзівіцца: яны маюць вучыцеля, каторы не дае ім добрага прыкладу.

36

8. «Наша ніва», 1909, 8 кастрычніка.

Нядаўна тутэйшыя злодзеі на 8 хурманках уночы ўкралі з Кавалёўшчыны 60 коп гонтаў і развезлі па полі па ямах, ды цяпер смяюцца і хваляцца, што надта мудра ўправіліся.

Бедныя, цёмныя людзі! Калі ж і да іх загляне сонца ў ваконца? [37]

10

На ўсходняй часці нашага мястэчка ёсць ладны ўзгорак, на каторым жыве, пасяліўшыся, бацюшка. Гэты ўзгорак пачынаецца ад мястэчка агародам, а канчаецца невялікім курганом паміж двух дарог, і там, як відаць, былі некалі могілкі. Якія яны былі, аб гэтым ніхто з нашых старых не помніць, і нямашака ніякага аб іх успамінку. Яшчэ за нашай памяццю на сярэдзіне таго курганчыка стаяла маленькая каплічка, пасля стары бацюшка яе прыняў і на тым месцы паставіў чыгунны крыж. Цяпер зямля пакрысе абвальваецца, і адтуль выпадаюць людскія косці: галёнкі, скабы, чарапы, і валяецца гэта ўсё па дарозе, гдзе ходзяць і ездзяць людзі і ганяюць скаціну. Смутны і прыкры гэты выгляд, каб гэтак людскія косці валяліся ў паняверцы. Ці мы гэтак крэпка здзічэлі, ці гэтая праклятая цемната пазасланяла нам вочы, што мы не можам праглянуць на свет божы? Ці ж гэта ўжо не знойдзецца ў нас добрага чалавека, каторы б заняўся гэтай справай? Тут не трэба вялікага кошту і трудоў, тут трэба толькі добрай ахвоты. Спярша трэба пазбіраць і пазакапываць у зямлю косці і аблажыць дзёрнам з бакоў гэты курганок, і хоць крыху абгарадзіць, хоць бы па тры плацінкі, каб скаціна не абсоўвала дзёрну, пакуль ён не зрасцецца — вось і ўсё!

37

9. «Наша ніва», 1909, 15 кастрычніка.

Наш беларускі народ мае добрае сэрца, але нямашака добрага даводу: ён прывыкшы, каб яго папхнуць, панукаць, а тады ён возьмецца з усяе сілы. Хоць са стыдом трэба прызнацца, што на добрыя рэчы трэба прынукі, а на благія дык людзі самі як мухі да мёду ліпнуць. Калі ў нас задумалі адкрыць гарадское вучылішча і на гэта патрэбна было 500 рублёў грошай, дык іх збіралі, збіралі дый далі пакой, а як быў у нас у Валожыне на Пранцішка кірмаш, дык нашы дзве казённыя манаполькі ўтаргавалі чуць не паўтары тысячы рублёў у адзін дзень.

А трэба ведаць, што ў нас такіх вялікіх кірмашоў у гаду пяць і што кожны чацвер — торг, гдзе за п’янымі няма як павярнуцца [38] .

Дом

у Валожыне, дзе нарадзіўся і доўгі час жыў Стары Улас.

Рукапіс верша Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа.

38

10. «Наша ніва», 1909, 5 лістапада.

Пашпарт Старога Уласа.

Пашпарт Старога Уласа.

На гэтым месцы ў вёсцы Шашэльгішкі (Літоўская ССР) калісьці стаяла хата Старога Уласа, у якой пісьменнік жыў з 1934 года і памёр у 1939 годзе.

Надгробак Старога Уласа.

Вёска Сужаны Літоўскай ССР. Побач ахоўнік магілы А. М. Курчэйка.

11

Каля нас сенажаці балотлівыя, і сена з іх возяць зімой, а цяперашняй дарогай дастаць яго нельга, дык нашая скаціна галадае надта на адной саломцы [39] .

39

11. «Наша ніва», 1909, 3 снежня.

1910 год

1

Перад святам у маёнтку Пяршаі ў лоўчага Браткоўскага згарэла гумно і хлеў.

Падрад ад купца на возку дрэва да берага ўзяў у нас Б-і і гэтым адняў у нашага брата апошнія заробкі [40] .

У нас на самую куццю шаснаццацілетні хлапец — сын удавы Гарасімчыхі хацеў перарубаць на свята дроў, але, паслізнуўшыся, упаў з паленам на лёд; палена ўдарыла яго па галаве і забіла на месцы. Бедная нешчаслівая матка разбіваецца з плачу, ды і суседзі яго шкадуюць, бо добры быў хлопец [41] .

40

1. «Наша ніва», 1910, 21 студзеня. Падпісана ініцыяламі С. У.

41

2. Там жа. Месца дадзенай падзеі—«в. Ганчары Віленскай губерні Ашмянскага павета».

2

«Думаем за морам, а смерць за плячыма»

Павёў гаспадар каня паіць, а конь брыкнуў і падковай разбіў яму галаву [42] .

«Праспаў бядак ногі»

Адзін хлапец, запаліўшы восець, лёг каля печкі пагрэцца дый так моцна заснуў, што і не чуў, як папёк сабе ногі. Калі давядзецца падлячыць яго, то ўсё ж такі астанецца бядак на ўсё жыццё калекай [43] .

42

3. «Наша ніва», 1910, 4 лютага. Месца падзеі — «в. Ганчары Віленскай губерні Ашмянскага павета».

43

4. Там жа.

«Бядуй не бядуй, а за працу бярыся»

Сёлетняя зіма не вельмі цікавая і шмат каму ўжо далася яна ў знакі, бо да гэтага часу саўсім не было снегу і ездзілі ў калёсах; часта праходзіў дождж — вада вылівалася, замярзала, і рабілася тады страшэнная слізгота. Шмат пакалечылася коней і жывёлы.

Цяпер падсыпала крыху снегу, дык лягчэй будзе прывезці дроў з лесу дый сена з балоціны [44] .

«Канец свету, бо не ўскрэсла прасвету»

44

5. Там жа. Допіс з Валожына.

Поделиться:
Популярные книги

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Игра с огнем

Джейн Анна
2. Мой идеальный смерч
Любовные романы:
современные любовные романы
9.51
рейтинг книги
Игра с огнем

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Рождение

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Некромаг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Рождение

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Темный Лекарь 8

Токсик Саша
8. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 8

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена