Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Бацька здрыгануўся:

— Так і сказалі? Як табе здалося — яны ведаюць, што кажуць? Можа, проста трэплюцца?

— Хто іх ведае. Яны гаварылі між сабой, а я не выдаў ім, што ён мой брат. Стаяў побач і слухаў.

Бацька сказаў:

— Божа мой, не думаю, што гэта праўда! Нам без Тома ніяк. Я спытаюся ў яго. Непрыемнасцей і без таго досыць — не хапае яшчэ, каб за намі гналіся. Спадзяюся, гэта няпраўда. Трэба з ім пагаварыць начыстую.

Дзядзька Джон сказаў:

— Том сам ведае, як яму быць.

Усе змоўклі. Грузавік грукатаў па дарозе. Матор барахліў, стукацеў, тармазныя цягі бразгаталі. Колы парыпвалі, як драўляныя, са шчыліны ў каўпачку

радыятара струменьчыкам вырывалася пара. За грузавіком віўся чырвоны слуп пылу. Ён з грукатам адолеў апошні пад'ём, калі палова сонечнага дыска яшчэ вісела над рысай гарызонту, і, нырнуўшы ўніз, пад'ехаў да дома, калі сонца зусім схавалася. Тармазы завішчалі, і гук гэты адціснуўся ў Элавым мазгу словамі: «Усё — пракладка паехала».

Руці і Ўінфілд з віскам пералезлі цераз борт і саскочылі на зямлю. Яны крычалі:

— Дзе ён? Дзе Том? — І раптам убачылі яго каля дзвярэй і збянтэжана спыніліся, потым паволі падышлі і нясмела зірнулі на брата.

І калі Том сказаў: — Вітанне, малыя, як справы? — яны адказалі:

— Вітанне! У нас усё добра, — і, стаўшы ўбаку, пачалі разглядаць свайго вялікага брата, які забіў чалавека і сядзеў за гэта ў турме. Ім прыгадалася, як яны гулялі ў турму ў куратніку і ваявалі між сабой за права быць арыштантам.

Коні Рыверс зняў з задняга борта высокую папярэчыну, саскочыў з грузавіка і памог Ружы Сарона злезці; і яна з годнасцю прыняла яго дапамогу і ўсміхнулася сваёй усёведнай, самазадаволенай усмешкай, неяк манерна скрывіўшы куткі губ.

Том сказаў:

— Ды гэта ж Разашарна! А я не ведаў, што ты разам з імі прыедзеш.

— Мы ішлі пеша, — сказала яна. — Машына нас дагнала і падвезла. — І дадала: — Пазнаёмся з Коні, маім мужам. — Яна прамовіла гэта, як велікасвецкая дама.

Том і Коні павіталіся за руку, змерыўшы адзін аднаго позіркам, уважліва прыглядаючыся адзін да аднаго, і засталіся задаволеныя гэтым аглядам. Тады Том сказаў:

— Я бачу, ты часу марна не траціў.

Ружа Сарона апусціла вочы на свой жывот:

— Нічога ты не бачыш, рана яшчэ.

— Мне мама сказала. Калі ж гэта будзе?

— О, не хутка. Зімой, не раней.

Том засмяяўся:

— Значыць, народзіш яго на апельсінавым ранча, га? У беленькім доміку сярод апельсінавых дрэў?

Ружа Сарона памацала жывот абедзвюма рукамі.

— Нічога ты не бачыш, — сказала яна, усміхнуўшыся сваёй самазадаволенай усмешкай, і пайшла ў дом.

Вечар быў спякотны, з захаду ўсё яшчэ напорыста праменілася святло. І, не чакаючы клічу, уся сям'я сабралася каля грузавіка, і сямейны з'езд, сямейная рада пачала сваё паседжанне.

У вэлюме вячэрняга святла чырвоная зямля здавалася празрыстай, быццам яна раздалася ва ўсе бакі, і кожны камень, слуп і будынак набылі аб'ёмнасць і цэльнасць, не прыкметныя воку пры дзённым святле; і ўсе прадметы неяк больш, чым удзень, вылучаліся з астатніх. Слуп быццам стаяў сам па сабе, аддзяліўшыся ад зямлі і ад кукурузных палёў, што рассцілаліся за ім. А кожнае кукурузнае сцябло нібы расло паасобку, не зліваючыся з астатнімі; і касматая вярба стаяла сама па сабе, асобна ад другіх дрэў. Зямля нібы падсвечвала вячэрняе сутонне. Заходняя сцяна шэрага, нефарбаванага дома серабрылася, як месяц. У гэтым святле шэры, зацярушаны пылам грузавік, што стаяў на двары насупраць дзвярэй, прывідна выступаў з прыцемак, быццам у таямнічай далечы стэрэаскопа.

Вечарам з людзьмі таксама адбылася перамена. Яны зліліся з бессвядомым жыццём прыроды. Яны падпарадкоўваліся імпульсам, што пакідалі толькі лёгкі след у іх свядомасці. Вочы іх глядзелі засяроджана і спакойна,

і вочы гэтыя таксама здаваліся празрыстымі і яснымі ў вячэрнім прыцемку — празрыстыя і ясныя вочы на запыленых тварах.

Сям'я сабралася на самым галоўным месцы — каля грузавіка. Дом быў мёртвы, палі былі мёртвыя, але грузавік уяўляўся ім нечым жывым, асновай іх далейшага існавання. Дапатопны «гудзон» з памятым, абабітым кажухом радыятара, са зношанымі хадавымі часткамі, скрозь аблепленымі масляністымі згусткамі пылу, з нашлёпкамі чырвонага пылу на месцы каўпакоў на ўтулках колаў — гэтая паўлегкавая, паўгрузавая машына, няўклюдная, з высокімі бартамі, цяпер была іх новым сямейным ачагом, асяродкам іхняга жыцця.

Бацька абышоў наўкол грузавіка, агледзеў яго з усіх бакоў, тады апусціўся на кукішкі і падняў з пыльнай зямлі пруток — прыладу пісьма. Адна нага яго ўсёй ступнёй стаяла на зямлі, другая, адстаўленая крыху назад, апіралася на пальцы, так што адно калена было вышэй за другое. Левая рука ляжала на левым калене — на тым, што было ніжэй, локаць правай рукі ўпіраўся ў правае калена, а далонь падпірала падбародак. Так седзячы, бацька пазіраў на грузавік. Дзядзька Джон падышоў да яго і прысеў на кукішкі побач з ім. Вочы ў іх былі задумлівыя. Дзед выйшаў з дома, убачыў іх, зашкандыбаў да грузавіка і сеў на падножку тварам да іх. Гэта было ядро сям'і. Том, Коні і Ной паволі падышлі і таксама апусціліся на кукішкі, і цяпер усе яны сядзелі паўколам насупраць дзеда. Потым з дома выйшлі маці і бабка, за імі, асцярожна ступаючы, паявілася Ружа Сарона. Жанчыны занялі месца ззаду мужчын — стаялі, упершы рукі ў бокі. А дзеці — Руці і Ўінфілд — скакалі з нагі на нагу за спінамі ў жанчын, таўкучы пальцамі босых ног чырвоны пыл, але голасу не падавалі. Не было толькі прапаведніка. З далікатнасці ён сядзеў на зямлі за домам. Ён быў добры прапаведнік і ведаў сваю паству.

Вячэрні прыцемак рабіўся ўсё мякчэйшым, і нейкі час члены сям'і — тыя, што сядзелі, і тыя, што стаялі, — маўчалі. Нарэшце бацька, звяртаючыся не да каго-небудзь аднаго, а да ўсіх разам, пачаў сваю справаздачу:

— Абадралі нас як ліпку. Шэльма той ведаў, што чакаць нам часу няма. Выручылі ўсяго васемнаццаць даляраў.

Маці неспакойна калыхнулася, але змоўчала.

Старэйшы сын, Ной, сказаў:

— Колькі ж усяго ў нас грошай?

Бацька пачаў выводзіць лічбы ў пыле, мармычучы сабе нешта пад нос. Потым сказаў:

— Сто пяцьдзесят чатыры. Але Эл вось кажа, што трэба пакрышкі змяніць. Гэтыя, кажа, доўга не паслужаць.

Эл першы раз у жыцці прымаў удзел у сямейнай радзе. Раней ён заўсёды стаяў за спінамі жанчын. Даклад яго гучаў салідна:

— Машына старая, барахляная. Я ўсю яе агледзеў, перш чым купіць. Гаспадар мне зубы загаворваў, усё хваліў яе, але я яго не слухаў. Запусціў палец у дыферэнцыял — пілавіння няма. Адкрыў каробку перадач — таксама няма. Праверыў счапленне, пракруціў колы — ці ёсць васьмёрка. Падлез пад кузаў — рама не скошаная. Відаць, ніколі не выгіналася. Заўважыў: адзін акумулятар з трэшчынай, сказаў замяніць. Пакрышкі ні к чорту не вартыя, затое размер распаўсюджаны — такія заўсёды дастанеш. Ход не вельмі рэзвы, затое масла не працякае. Чаму я сказаў купляць? Таму што мадэль самая хадавая. Гэтых «гудзонаў супершэсць» на аўтамабільных звалках хоць гаць гаці, і запасныя часткі танна прадаюцца. Можна было б выбраць за тыя грошы і большую машыну, і прыгажэйшую, але часткі да іх цяжэй знайсці, ды просяць за іх дорага. Вось як я тады разважаў. — Апошняя фраза азначала, што ён аддае сябе на суд сям'і. Ён змоўк, чакаючы, што скажуць.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2