Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

Трубы і дуды ўсё яшчэ спявалі. Лотр схіліўся да Хрыста:

— Бывай… Жыві вольна… Толькі вось што: маску, маску насі. Вочы ў цябе разумненькія. Не дуры. Надзень.

Братчык глядзеў на яго дураслівымі, хітрымі і разумнымі вачыма.

Да Бекеша і Крыштофіча праштурхнуўся праз натоўп Кляонік.

— Здароў, Кашпар. Што, добра ўчора пагулялі?

Конча засмучаны Бекеш адказаў яму з адценнем лёгкай іроніі:

— Ну, пагулялі. Але ж гэта ад абрыдлівасці да ўсяго гэтага. Папойка сярод чумных. Дэкамерон.

— Цудоўная

кніга, ці не праўда? — трохі ненатуральна спытаў разьбяр.

— Цудоўная, — не даў яму літасці Бекеш. — А вось ты мне лепей скажы, чаму ты, Кляонік, штурхаўся між гэтых ашуканцаў, вадзіў да іх сяброў-фанатыкаў, што ўзнялі тады гэты вэрхал з узяццем замка? Да жывой рэліквіі цябе пацягнула?

— Слухай, Кашпар, — рашуча сказаў Кляонік. — Слухайце, брат Альбін з Дубатыння. Здаецца мне, мы трохі перагнулі. Нельга быць непамяркоўным, як тыя… як нашы ворагі. Іначай, можна адно ізуверства замяніць другім. А мы, гуманісты, ва ўсім павінны ад іх адрознівацца… Гэта цікавы чалавек. Я шкадую, што не разабраўся ў ім. Гэта варты ўвагі чалавек.

— Шалбер, — рэзка сказаў Бекеш.

— Магчыма, але трэба зразумець і гэта. Што ён такое? Адкуль?

— Угу. І чаму спеўся з царквою?

— Не думаю, што гэта так, Кашпар. Магчыма, гэта няшчасце. Магчыма, страта веры ў нешта.

— А хто яго прымушаў хлусіць, дапамагаць выбіваць з гэтай гурмы апошнюю медзь, зводзіць дзяўчат-фанатычак, шырыць забабоны, ізуверства, змрок?

— Магчыма, абставіны. Няшчасныя абставіны. І ён не сябра царкве. Ён… баіцца. Я сэрцам адчуваю: вісіць над ім нейкі меч. І як ты сабе хочаш, Кашпар, а я і далей буду цікавіцца ім, старацца зразумець да апошняга і, магчыма, памагаць, калі зразумею, што варта.

Альбін усміхнуўся.

— Вера са дна ўскалыхнулася. — Бекеш не помніў сябе. — Пабег за Божым хвастом. І ён яшчэ абвяшчаў піетэт толькі да розуму і вопыту. Трывала ж ты іх трымаўся! А чым ты давядзеш нават сабе, што гэта ён? Ісус?

Крыштофіч зразумеў, што спрэчка можа давесці да сваркі двух лепшых сяброў. Трэба было ратаваць становішча. Тры чалавекі на ўсю Гародню. І так іх мала паўсюль, так мала, а тут і гэтыя пасварацца!

— Мяркую, давесці сабе гэта лёгка, — цёмныя вочы ягоныя смяяліся. — І ўпэўніцца таксама лёгка. Не спатрэбіцца нават сусветны сабор. Працягні руку — і ўсё… Будзеце спрачацца ці дасцё слова мне?

Сябры прыціхлі. Абодвум было ўжо трохі сорамна сваёй гарачнасці. Абодва радаваліся, што Крыштофіч не даў ім дайсці да ўзаемных абраз. Па тоне ягоным яны здагадаліся, што ён зараз скажа нешта выключна злоснае і меткае: на гэта ён быў вялікі майстра.

— Ну? — буркнуў Бекеш.

— Наш ныня жывы папа, Леў Х, — манах гаварыў ціха, — адразу пасля выбрання адмяніў адну старажытную цырымонію. Якую, хачу я вас спытаць?

— Прылюдную праверку coram populo*, — здагадаўшыся, пырснуў Кляонік.

*

Мужчынскага полу.

— Менавіта, — сказаў манах. — Мала што, а, можа, там суцэльныя дурныя язвы. А тое, што ён мужык — кожны папа давядзе, мяркую, і так. Дурная справа няхітрая.

— Не разумею, куды ты вядзеш? — злёгку ўсміхнуўся Бекеш.

— І цябе яшчэ вучылі па законах рыторыкі? Бездар! Дык вось, адна мая пасылка тая, што ў кожнага можна праверыць ягоны coram populo.

— Ён гэта ўжо і так давёў, — сказаў Бекеш, — Хрыстос гэты.

— Чакай, цяпер другое. Скажыце, ці пры кожным сваім з'яўленні месія выбірае новы воблік, ці карыстаецца старым воблікам?

— Мяркую… старым… — няўпэўнена сказаў Кляонік. — Хіба што ран няма, таму што яны — справа чалавечых рук, так, справа чалавечых рук.

— І я думаю — старым. Першавоблік Бога-сына — рэч устаноўленая і страшэнна каштоўная. Не можа ён з'явіцца ў выглядзе гарбуна, бязногага, рабога. Нездарма ж на ўсіх іконах ён збольшага падобны: каштанава-залатыя валасы, блакітныя вочы, «тварам не круглы».

— Ясна, — сказаў Кляонік. — Далей.

— Яшчэ адно пытанне. Скажыце, можа адна рэч быць адразу ў двух месцах?

— Не, — сказаў Бекеш.

— І яшчэ адно. Якую самую галоўную рэліквію прыдбаў пры сваім жыцці для Францыі Людовік святы?

Сябры стаялі аглушаныя. Знішчальны, бязлітасна лагічны ход думкі Крыштофіча пачынаў адкрывацца ім.

— Крайнюю… плоць… Хрыста, — ледзь выдушыў разьбяр.

— Так. Воблік Хрыстоў — рэч нязменная, настолькі вялікая і вечная, што Езус не дазволіць сабе вечна мяняцца, як гэты паскудны свет. Адна рэч не можа быць у двух месцах. Праўдзівасць рэліквіі Людовіка гонарам сваім зацвердзіў Рым. Значыцца?…

— Значыцца, трэба ўчыніць гэтаму круцялю праверку coram populo і заадно ўпэўніцца ў іншым, — засмяяўся Бекеш. — Наўрад ці гэта пацвердзіцца.

— Горш другое, — з'едліва і сумна сказаў Крыштофіч. — Намеснікі Хрыста лічаць, што яны вышэй за яго. Што пасуе Хрысту — не пасуе ім. Хрысту можна было не мець крайняй плоці, папе — аніяк нельга, і на гэта ёсць найстражэйшы закон. Я зусім не за тое, каб такое рабілі з усімі людзьмі, я — хрысціянін. Але, уласна кажучы, чаму? Злітуйцеся, дзе тут справядлівасць?

Змоўклі трубы. Цяжкія палавінкі брамы пачалі разыходзіцца. У натоўпе пачуліся ўздыхі.

— Так і не праверым, — прытворна ўздыхнуў Бекеш. — Зірніце, як іх Лотр праводзіць… Са слязой.

І ў гэты момант Кляонік з усмешкай сказаў:

— Слухайце, хлопцы, не можа гэтага быць, каб Лотр не хацеў быць папай… Спадзяецца, відаць?

Сябры, улавіўшы ход ягонай думкі, зарагаталі. Бекеш уявіў сабе тую карціну і, паколькі меў жывую фантазію, аж заліўся смехам.

— А добра было б, хлопцы, яму тыя спадзяванні абрэзаць.

Поделиться:
Популярные книги

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Бастард Императора. Том 11

Орлов Андрей Юрьевич
11. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 11

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Честное пионерское! 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! 2

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Сердце дракона. Танец с врагом

Серганова Татьяна Юрьевна
2. Танец с врагом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Сердце дракона. Танец с врагом