Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

У яго рэзка змяніўся настрой: на месцы Машэкі сядзеў цяпер Іерамія.

— Прарокі прарокуюць хлусню, і свяшчэннікі вывяргаюць брахню, і народ мой любіць гэта. Ну, што ты будзеш рабіць пасля… гэтага? Як сказаў… яшчэ… Іерамія.

— Пхе, — суцяшаў Раввуні. — Ну, наплюй ты на іх. Ды яны ж усе сволачы. Гэты добранькі, разумненькі Басяцкі, і гэтая свіння Камар, і тая трэфная курыца Балвановіч. А Лотр? Уй, не кажыце мне пра Лотра.

Магдаліна ўбачыла, што Юрась досыць п'яны, каб паверыць у другую частку маны, і яшчэ не

досыць п'яны, каб забыць канчаткова тое, што яна сказала раней.

У пакоі было зусім пуста. Апосталы зніклі. На дыване не засталося аніякай ежы. Хоць бы крышачку пакінулі.

— Ідзі, Іуда, — сказала яна. — Ты толькі шкодзіш. Ты разумееш? Ідзі. І вазьмі з сабой дзяўчыну.

— Я разумею. — Іуда трохі хістаўся. — І праўда, так будзе лепей. Не кідай яго.

— Я яго не кіну.

— Не кідай! Падары яму цеплыні! — маліў за друга Іуда. — Іначай мне будзе сорамна маёй.

— Ідзі, — мякка сказала яна. — Не саромейся. Яму будзе не горш.

Раввуні ўзняў дзяўчыну, і тая прыціснулася да яго, і так яны выйшлі. Магдаліна ўстала, замкнула за імі дзверы і вярнулася да Юрася, які мармытаў нешта, седзячы, ці то ў сне, ці то ў прастрацыі.

— Езус, — ціха сказала яна. — Пойдзем адсюль. У палі.

— Усё адно… Няма сумленных жонак… Няма праўды… Здрада… П-піце, гул-ляйце!

— Ціха! А ты ведаеш, што я не веру гэтым плёткам? Што гэта няпраўда?

Яна паўтарыла гэта яшчэ пару разоў і раптам убачыла амаль свядомыя вочы. Гэта было так нечакана, што сэрца ледзь не спынілася ў яе грудзях.

— Не верыш? — Хрыстос паматляў галавою.

— Амаль не веру. Ходзяць і другія чуткі. Толькі я не хацела гаварыць пры іншых… У мечніка нібыта ёсць моцныя ворагі, і ці то сам ён, распусціўшы чуткі аб шлюбе, вывез дачку, ці то самі гэтыя ворагі выкралі яе.

— Што ж праўда? — зноў на вачах п'янеючы, спытаў ён.

— Я не ведаю. Можа быць і тое і тое. Могуць быць хлусамі і мужчыны, і жанчыны.

— Хто ворагі?

— Як быццам нейкі царкоўнік.

— Ты мяне забіваеш. Што ж гэта такое?!

— Я кажу, можа быць усё. Але хіба табе самому не трэба адшукаць, упэўніцца, ведаць праўду, ведаць нешта адно?

— Трэба.

— Ну вось. І таму пойдзем з горада. Заўтра ж.

— Пойдзем… Заўтра ж.

— Я пайду з табою. Я не кіну цябе. А зараз кладзіся… Я лягу з табою.

Яна прыцягнула з кута адну шкуру і амаль зваліла на яе п'янага. Пасля разула яго і накрыла другой шкурай ягоныя ногі.

— Не думай… Кінь думаць зараз… Я лягу з табой. Я не кіну цябе.

— Ляж, — ціха сказаў ён. — Так будзе лепей. «Таксама, калі ляжаць двое, то цёпла ім; а аднаму — як сагрэцца?» — сказаў… Эклезіяст… Я чытаў… Я стараўся зразумець… Не так будзе далёка ад людзей уначы… Я не крану цябе… Проста мне… Проста я, здаецца… страшэнна п'яны… І мне… Ты не смейся… Мне сапраўды страшна.

«Страшна. Як малому, — падумала яна. — А што? І праўда, страшна».

Ён

заснуў, ледзь дакрануўшыся галавою да падушкі. Спаў, па-дзіцячы прымасціўшыся галавою на кулак. Аблічча ў сне было прыгожае і спакойнае.

Яна адшукала чысты кубак, наліла ў яго віна і павольна, з асалодаю выпіла. Цяпер было можна. На сёння яна зрабіла сваю справу.

Потым яна наліла яшчэ кубак і паставіла ля шкуры. Можа, яму давядзецца даць уначы, калі пачне хапацца за сэрца і стагнаць… Напіўся, дурань.

«Нібы п'янаму гаспадару», — падумала яна і ўсміхнулася. Думка на хвіліну дала ёй нават нейкую радасць і гонар. І яна здзівілася гэтаму.

Пасля яна скінула сукню і забралася пад шкуру побач з ім. Дзьмухнула на апошнюю свечку. Наваліўся змрок.

За акном урэшце лінуў дождж. Спорны, часты, густы. У акно і дзверы павеяла прахалодным і прыемным. І ён у сне нібы адчуў гэта і яе цеплыню побач, працягнуў руку і паклаў ёй на грудзі.

Што ён сніў?

Яна ляжала на спіне, адчувала цяжар і цеплыню ягонай рукі на сваіх грудзях, і гэта было добра, і — дзіва — зусім нязвыкла.

Гэты мужчына не імкнуўся да яе. Нават цяпер. І гэта было шкада і адначасова добра.

Апошнія думкі блукалі ў яе галаве:

«Спаў, як дзіця… І ўвогуле, дзіця па думках і помыслах… Усяму паверыў. На табе: пойдзем заўтра… Пойдзем шукаць каханне. Толькі і ў галаве гэта ёй… Як пакутаваў!… Шчанюк… А харошы шчанюк… У многім лепшы, чым тыя… Шкада, што давядзецца яго забіць».

РАЗДЗЕЛ ХVІІ ВЫЙСЦЕ Ў ЮДОЛЬ СЛЁЗ

…Шлі… там прэрачоны Хрыстос з сваімі апосталамі, дзе іх яшчэ знана.

«Кроніка Белай Русі» Мацея Стрыкоўскага

Адходжу да адрынутых сяленняў.Іду туды, дзе вечны, страшны стогн,Адходжу да забытых пакаленняў.

Дантэ

Не пад покрывам цемры выходзілі яны з горада, а ўдзень. Але іх таксама шукалі забіць — няхай сабе і не сягоння.

Усе чатырнаццаць былі ў звыклых саматканых хітонах, у скураных моцных поршнях. Ува ўсіх чатырнаццаці за спінамі былі клункі, а ў руках кіі. На шыі ў Іуды вісела грашовая скрынка.

Толькі адна Магдаліна, як то і належыць, адрознівалася ад іх вопраткай: нават самае сціплае з яе адзенняў здавалася побач з хітонамі бадзяг багатым. Але яна таксама збіралася ісці пешшу, і толькі мул, наўючаны саквамі (яго вёў за аброць Роскаш), сведчыў аб тым, што яна ўзяла сёе-тое з свайго майна.

Каля Лідскай брамы, высокай, з дзікага чорнага каменя, моўчкі стаяў народ. На гэты раз не чуваць было крыкаў. Развітвацца было страшнавата: пойдзе і не вернецца, а там розная навалач і возьме за бакі. Аднойчы ўжо так было.

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 9

Ткачев Андрей Юрьевич
9. Аналитик
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 9

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II