Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Гэта вы — нявеста? Доўга ж вам яго чакаць. Мой ён. Чуеш ты — мой. Ён праз муры ўбачыць. Ён прыйдзе.

І ён прыйшоў. І вось ужо вельмі доўга стукаў у аканіцы дома на Мечнай вуліцы, хадзіў, а пасля бегаў па сцежках саду.

Гэты дзённы сад страціў начное ачараванне. Голыя і паўсядзённыя былі дрэвы. Мёртва-белы быў у дзённым святле глогавы цвецень. І нават стаў у канцы саду быў не сіні, як уначы, а цёмна-празрысты.

І тут нідзе не было яе.

Пусты быў дом. Пустыя былі сцежкі.

— Анея! — не стрываўшы, закрычаў

ён. — Анея.

Яго чамусьці ахапіў смяротны жах.

— А-не-я!

— Дзядзечка, — пачуў ён дзіцячы галасок, — вы чаго крычыцё?

Ён убачыў над плотам галаву. Хлапчук год пад дзесяць вырачваў на яго шэрыя вочы, хлопаў даўжэзнымі цёмнымі вейкамі:

— Анея тут жыве. Дзе?!

Хлопчык узлез на плот і сеў. Пачухаў адной босай нагой другую.

— Гэта ты той дзядзька, што «неадменна павінен быў прыйсці»?

— Ну.

— Пабажыся.

— А каб на цябе… Ну… ну, хай мяне пярун шасне.

— Эге… То Анею… коннікі пад'ехалі ды сілком павязлі.

— Сам бачыў? Што за коннікі?

— Не-а… Не ведаю, што за коннікі. Я ж сам не бачыў. Ужо як адвезлі, то нейкая цётка прыйшла, ды мне перніка дала, ды сказала: «Цётку Анею павезлі… То яна злаўчылася мне шапянуць, а я… а я вось табе кажу. Як прыйдзе той дзядзька, што неадменна павінен быў прыйсці — скажы яму, што… цётка Анея паехала па Лідскай дарозе».

Юрась стаяў, як прыбіты:

— То «паехала» ці «сілком павезлі»?

— А я ж, дзядзечка, не ведаю. Цётка тая казала — «сілком», але «паехала». Можа, і сілком, але я, каб цётка Анея крычала, дык не чуў. Я тады ў каморы сядзеў, бо вяршкі злізаў. Яны толькі выехалі, а тут мяне матка і выпусціла, дараваўшы, дзякуй ёй Божа, а тут і цётка пернік прынесла.

Юрась задумаўся. Што ж тут было? Сапраўды выкралі? А можа, адчула душою падман і з'ехала сама? Не даравала? Бацька, загадам князя, у Менску збройнікаў вучыць. Маці няма. То, можа, з'ехала да яго?… Але трывога ўсё нарастала. Чаму не дачакалася? Не можа быць, каб да бацькі. Калі выкралі — то хто і нашто? І хто пасмеліцца ўзняць руку на дачку мечніка? А калі з'ехала сама, адчуўшы, што ён не той, успомніўшы яго начныя словы, якіх не чула тады, — то як, як яму тады жыць?!

Ён страпянуўся:

— Дзякуй, сынок.

— Вы яе знойдзеце. Яна мяне любіць. А я… ну, з бацькамі, ясна, яе аберагаю.

«Гэх, хлопча, — падумаў Братчык, — кепска ты яе аберагаў. Ды я не скажу табе гэтага».

— Мы з ёю сябры — не разлі вада.

— Я знайду яе, сынок.

Юрась пабег.

РАЗДЗЕЛ ХVІ САРОНСКАЯ ЛІЛЕЯ

…Кажуць таксама, што жыціе гэтай святой пачалося з таго, што, не маючы чым заплаціць пагоншчыку мулаў, яна заплаціла яму натурай.

Апокрыф

Было ўжо зусім цёмна. За акном Братчыкава пакоя свяцілася ў змроку чырвоная стужка зары.

Свяцільнік ледзь мігцеў,

вырываючы з цямноцця лысіну Баўтрамея, жывое, бы ў малпы, аблічча Іліяша — Сымона, доўгія валасы і юродскія вочы Ладыся — Іаана, ды яшчэ, далёка ад святла, вузкую руку Хрыста, што бязвольна звісала з каленяў. Вышэй за яе трывожна блішчэлі Юрасёвы вочы.

Апосталы не маглі зразумець, што здарылася. Братчык з'явіўся змрочны і ніякіх загадаў не аддаваў, толькі шпурнуў Піліпу ледзь не трэць усіх грошай і сказаў:

— Віна… Вячэраць.

Гэта было добра. Значыцца, галава раздумаў ісці з горада на галодныя і пыльныя дарогі. Раздумаў, прынамсі, на некалькі дзён.

Апосталы радаваліся. Але, з другога боку, словы Юрася аб небяспецы і магчымай пласе ўсё ж запалі ім у вушы, дый Фама, пасля адыходу Хрыста з Іудам, добра такі ўклаў усім розуму ў галаву. Княства княствам, а сваё жыццё даражэй.

І вось таму яны зараз і радаваліся, што застаюцца, і адначасова пабойваліся і хацелі пайсці і знікнуць.

Тумаша не было. Даведаўшыся, што будзе віно і вячэра, ён спытаў у Хрыста:

— Дзевак хіба паклікаць?

— Дзеля сябе і іншых — як хочаш, — думаючы пра нешта другое, сказаў ілжэ-Хрыстос.

Фама крэкнуў з многім значэннем, але той не раззлаваўся, і шляхціц, зразумеўшы такі стан як згоду, пашыбаваў у горад раскідаць свой брэдзень.

І вось усё было падрыхтавана ўжо, а яго не было, і ўсе моўчкі чакалі, і толькі Іуда ў куце пра нешта такое шаптаўся з Хрыстом:

— Ну, і што ты думаеш рабіць?

— Пэўна, чакаць. Сюды, можа, дойдуць звесці, а там… голка ў стозе.

— І я-ткі пайшоў бы.

— Іосія, мілы. Што я магу ведаць? Я нават не ведаю, а можа, яна сама пайшла ад мяне? Можа, яна зразумела ці нехта адкрыў ёй вочы? І вось… не сцярпела падману, прыніжэння, таго, што сама кінулася.

— А можа, ёй зараз так кепска, што… Можа, чакае паратунку?

— А можа, шчаслівая, што мяне няма.

— Гм, рацыя, — сцвердзіў Іуда. — І, аднак, думаць трэба. Шукаць. І заўваж, тут шукаць непрытульна. І можа прыйсці час, што ты не здолееш і думаць. І я не здолею думаць. Чаму? Таму што думаць можна, калі ёсць чым думаць, а калі чым думаць няма, то і думаць няможна. Скажу толькі адно, каб табе, можа, было лягчэй. Што можа зрабіць Іуда? Ён можа кінуць друга? А друг кінуў яго аднаго ў Слоніме? Ці ён можа, каб сябра павесілі?

У гэты момант адчыніліся дзверы, пачуўся вясёлы рогат і віск, і ў пакой пачалі плысці, не датыкаючыся нагамі зямлі, дзеўкі.

Адна, дзве, тры, чатыры, пяць… За імі з'явіўся, сапучы, наліты крывёй, шчакасты Багдан Роскаш. Дзеўкі віселі ў яго на працягнутай руцэ. Але гэта быў яшчэ не канец. Тумаш бокам зрабіў яшчэ крок, і другі, і трэці — і вось яшчэ чацвёра дзяўчат віселі на другой ягонай руцэ і матлялі нагамі ў паветры.

— Вось, — сапучы, сказаў Тумаш. — Добры вечар у хаце… Яны прыехалі… Меў ласку даставіць.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Честное пионерское! 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! 2

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Фальшивая свадьба

Данич Дина
3. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Фальшивая свадьба

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии