Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

Апусціў дзяўчат на падлогу.

— Гэта не ўсе. Чатыры ішлі самаходам.

— Не здолеў, ці што? — спытаў Іліяш.

— Чаму не здолеў? Месца на руках не хапіла. Гэта ж не зморкі нейкія… Бачыце? Гэта ж ёсць што абняць!

Запалалі свечкі. Іх сталі ляпіць дзе можна, і скора ў пакоі стала светла, бы ў царкве на Вялікдзень.

Асвяціўся вялікі, на ўсю падлогу, кілім і на сярэдзіне яго — смажаны баран, дзве шынкі, тры гусі, дзесяткі два смажаных курэй, паляндвіцы, місы з калдунамі, паранай рэпай, агуркамі салонымі, мочанымі

яблыкамі і проста тушаным мясам і іншай рознасцю.

А паміж гэтага строем стаяла безліч бутэлек, пляшак, глякоў з гарэлкай, мёдам, крупнікам і віном.

Фама пастараўся. Нездарма так доўга хадзіў. Дзеўкі былі ўсе маладыя, літыя, цвёрдыя і гожыя. А калі некаторыя і не дужа, то шляхціц меў рацыю: абняць было што. Румяныя, белазубыя, вочы ад чакання выпіўкі і ўзбуджанасці блішчаць. Чырвоныя, блакітныя, аранжавыя кабаты-шнуроўкі, андаракі — як вясёлка. Істужкі, рознакаляровыя кабцікі* на нагах.

* Боцікі.

Пакой зацвіў, як весні поплаў. Адразу запахла нечым цяжкавата-духмяным, зарабацініла ў вачах, і, нават без выпіўкі, пачалі круціцца галовы… Усе з рогатам сядалі за сталы, на хвіліну здзіўляліся, што Пан Бог адзін, а пасля вырашылі, што так, відаць, і трэба, гэта ж не апостал там нейкі, і пачыналі тармасіць кожная свайго.

…Хутка віно палілося ракой, — усе гаварылі кожны сваё, не слухаючы іншых, цалаваліся, рагаталі. Некаторыя пачыналі ўжо думаць, што трэба трохі стрымаць сябе, а то яшчэ звалішся з галерэі, на якую выходзілі іхнія дзверы, або не трапіш у свой пакой.

Галас, віск, смех. Суседка кусала Акілу за вуха, а той толькі жмурыўся ды бубнеў:

— Ай, ну… Ай, не трэба… Гэна… Казытліва.

Лілося ў пашчы віно. Гожанькая суседка Роскаша скосу паглядала на Раввуні.

— А гэта нібыта не на-аш… Нібыта з біблейскіх мясці-ін. Пане Божа, а як жа ціка-ава!

— Нічога цікавага, — буркнуў Фама. — Такі самы, як і ўсе.

У Іуды ляжала на каленях дзівосная каштанавая галава. Вочы прыплюшчаныя, вусны чакаюць. І ён нахіляўся і цалаваў гэтыя вусны. Яму доўга давялося ісці. Але вочы яго, калі яны сустракаліся цераз галовы п'яных з вачыма Юрася, былі сумныя. Ён усё разумеў, нібы адчуваў сябе вінаватым, і, аднак, нічога не мог зрабіць, акрамя як пакінуць яго. Уначы — кожны за сябе. Адзін з горам, другі — з жанчынай, да якой ён доўга ішоў.

Юрась сядзеў над гэтай карчмою змрочны. Сплёў рукі між каленяў, глядзеў, слухаў, піў.

— Пі, Хрысце, Божа наш, — дзерся Багдан. — Пі, аднойчы жывём!

— Заганарыўся наш Езус, — з падступнай усмешкай сказаў Пятро. — Падумаеш, Бог. Я, можа, сам незаконны сын караля Аляксандра.

— Дзверы шырэй адчыніце! Душна!

— Навальніца будзе. Бач, бліскае.

На дварэ сапраўды часам бліскалі далёкія, бязгучныя яшчэ, маланкі. Рассякалі цямноцце, асвятлялі наводдаль вежы і грыфельны дах замкавай базілікі. Кожны раз лявей і ніжэй вежаў нешта шырока налівалася чырвоным святлом: Нёман,

які пасля весняга разліву яшчэ не зусім увайшоў у берагі.

Затрапяталі раптам агеньчыкі свечак. Усе ўзнялі галовы.

Жанчына стаяла ў дзвярах. У цёмным дарожным плашчы паўзверх багатага ўбору. Вочы трохі грэбліва глядзелі на хаўрус. Пасля яна ўздыхнула і стомлена, нібы неахвотна, пераступіла парог.

І гэта была сапраўды такая журботная, дасканалая і нейкая смертаносная прыгажосць, што ўсе прыціхлі. Адзін Ян Зеведзееў ускочыў, каб прыняць яе плашч, і замітусіўся вакол яе.

— Што мне ў табе? — абыякава сказала яна і пайшла па дыване, ступаючы проста паміж блюдамі, да Хрыста.

Трэба было быць мастаком, каб прайсці між гэтага разарэння, не наступіўшы ні на што, не зачапіўшы ні адной бутэлькі нагою або краем сукні, які яна ўрэшце прыўзняла. Але яна ішла, нібы па роўнай падлозе і яшчэ лепей, ішла, нібы танцавала, і ўсе сачылі вачыма за дзівоснай гэтай праявай.

І прайшла. Не зачапіла нічога. Да Хрыста.

Ён паглядзеў на яе і міжвольна засланіў вочы, нібы ад святла, далонню вонкі.

— Што табе трэба? — спытаў ён.

— Мне абрыдла маё жыццё і ўсё тут. Я хачу ісці з табой.

— Нашто? Ты жанчына.

— Магчыма, я мацнейшая за вас.

— Не, для цябе нашто?

— Магчыма, я магу быць карысная табе, — з той самай стомленай усмешкай сказала яна.

Пасля на імгненне прыкрыла вочы і раптам усміхнулася, глянула з даверлівым маленнем, чаканнем, што яе не падмануць, і радасцю.

— Мне трэба ісці за табою. Я не ведаю, чым жыць. І ў мяне няма рашучасці пакінуць жыць.

— Што я магу сказаць табе, сам седзячы ў цемры?

— Можаш даць майму жыццю святло. А я пастараюся рассеяць тваю цемру.

— Як хочаш, — сказаў ён. — Сядай.

Яна села побач з ім. Паступова ў пакоі аднавіўся п'яны шум і смех. І тады, убачыўшы, што ніхто не звяртае на іх увагі, Магдаліна ціха спытала.

— Кепска табе, Хрыстос? — спытала пад п'яны шум.

— Добра, аж няма дзе дзецца. А табе што ў гэтым?

— Я падумала, што табе цікава ведаць пра Анею.

Яна ўбачыла ашалелыя Братчыкавы вочы, сама сабе ўсміхнулася і сказала прачула:

— Горад устрывожан знікненнем мечнікавай дачкі. Разумееш, за ягонай адсутнасцю клапаціцца пра яе павінна была рада. Ходзяць розныя плёткі.

— Ну? — амаль груба сказаў ён.

— Ну і вось. Адна жанчына нібыта сустрэла яе сёння раніцай за горадам. Ехала ў суправаджэнні багатай варты… Гаварыла з ёю весела.

— Калі?

— Другі час першай варты нібыта.

«Праз гадзіну пасля мяне, — прамільгнула ў ягонай галаве. — Здрадзіла… А я ж…»

— Што яна збіраецца рабіць? — гледзячы ў адну кропку, сказаў ён.

— Тая кабета нібыта сказала, што мечнік збіраецца выдаць яе замуж. І як быццам сама Анея сказала ёй, што на захадзе сонца ёй расплятуць касу і яна стане нявестаю і жонкаю другога.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Столкновение

Хабра Бал
1. Вне льда
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Столкновение

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2