Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Ох, які жорсткі, жорсткі чалавек… Крывёю, плоццю, дыханнем іншых… Забіваць, каб жыць, якая лухта! Якое кола безвыходнае. Клічам да дабрыні. Як можам вырасці да сонца, калі прыкутыя забойствам да зямлі?

Шырокія шэрыя вочы ліхаманкава гарэлі:

— Нават не дзеля тых, каго забіваем. Дзеля сябе. Бо не можа быць чалавекам той, хто забіў… Таму, каго забілі, лёгка. А вось той, хто забіў… У-у.

Заплюшчыла вочы:

— А потым прыходзіць расплата і для нас. Прыходзіць і вяжа па руках, кідае на спіну, —

голас стаў раптам цвёрды. — Не, я пайду адсюль не так… Перамагчы…

Нешта такое мяцежнае было ў голасе мацi, што ён раптам кiнуўся да шторы i са звонам рассунуў яе.

Аблічча было жывое толькі пры ружовым святле свечкі. Акрамя вачэй ды дзвюх ліхаманкавых плям на шчоках — жывога ў ім не было нічога.

— Што?! — амаль крыкнуў ён.

— Нічога. Проста я пятнаццаць дзён нічога не ела.

Халадзеючы, ён раптам зразумеў, чаму шторы… чаму свечка… чаму яна тады павесялела і стала роўная да ўсіх і ўсяго.

— М-ма-а!.. — кінуўся ён да дзвярэй.

— Стой, — ціха сказала яна. — Дзеля мяне пачакай, ну! — Вочы былі такія пагрозлівыя, што ён спыніўся. — Я павінна сказаць… Праз пяць хвілін пойдзеш… Ну… Хадзі сюды… Дзеля памяці бацькі.

Ён сеў ля яе. Яна ўзяла яго за руку.

— Слухай, няхай нават позна… Ведаеш, як я пакінула есці — мне стала лёгка… Упершыню ў жыцці… Я нікому не вінная.

— Але гэта смерць! Мама!

— Так. Гэта зачараванае кола. Дарогі, каб вырвацца, чалавеку не дадзена. Або знікай, або забівай. Вар'яцкая прыдумка. І таму мы асуджаныя. Няма выйсця.

— Мама…

Яна трымала яго руку, але нагою ён непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткі ля яе ложка. Націскаў… Націскаў… Націскаў…

— Сэрца амаль не білася. Я ляжала без рухаў, каб даўжэй думаць. Доўга думала. І вось…

Ён ціснуў пласцінку санеткі… Ціснуў… Ціснуў… Ніхто не ішоў. І ў адчаі ад гэтага ён спытаў:

— Нашто, нашто ты гэта зрабіла?

— Ты даруеш мне. Ты астанешся моцны, бо ў цябе вялікая, высакародная мэта. А я заўсёды была непрыдатная. Цень — і ўсё.

Алесь фізічна адчуваў, як павінен калаціцца званок у пакоі Анежкі… Божа, толькі б хутчэй прыйшлі!

— Нашто? Нашто?

— Я была прыдатная толькі на гэта. Узбунтавацца. Пакараць сябе за ўсіх, — вочы яе лавілі ягоныя вочы. — Можа, хоць па кроплі маёй крыві бог пакладзе на астатніх і даруе ім, не ведаюць бо, што робяць.

Голас раптам стаў амаль пагрозлівы:

— І ён… таксама. Прыкуць такі дух да быдлячай абалонкі! Як ён мог! Жэрці, як жывёлы, адкідаць, як жывёлы, раджаць дзяцей, як жывёлы… І любіць іх за тое, што забіваюць… У, дрэнь!.. Хіба вінаваты людзі? Калі ў помыслах сваіх ім бы жывіцца святлом!.. І ўсё ж я выпрасіла… дараванне.

Ён націскаў і націскаў пласцінку… Ды што яны, аглухлі там усе, ці што!

— Нашто ты так? На-што!

— На маем права… І мне страшэнна

шкада вас: бацькі, Вацака і асабліва цябе. Ты ўразлівы, тонкі. Ведаю, не маем права — шкада. Можа, гэтымі днямі я выкуплю права на вас, і вы атрымаеце за агульную неяк жыць на зямлі. Не несці адказнасць за агульную віну.

Варухнулася:

— Трэба было давесці. І за тое, што я — сваячка Кроера. І за ўсіх чыста людзей. І за яго, беднага, і за сябе. Трэба было давесці, што мы не забойцы, што мы ад адчаю жывём жыццём другіх… Хоць некаму ўзбунтавацца… Каб ведалі, што гэта нам крайняя пакута, што людзі думаюць… думаюць… над гэтым.

Здаецца, пачыналася трызненне. Вочы гляделі вышэй яго.

— Я яго страшэнна кахала. Дай бог, каб цябе… так…

Дрыжучы, ён схіліўся да яе. Яна дакранулася вуснамі да яго вачэй:

— Ты панясеш мае вочы далей.

З вялікім, з апошнім высілкам дакранулася да яго рукі:

— Абяцай мне. Абяцай, што ніколі без крайняй, без смяротнай патрэбы не адбярэш жыцця ў жывога.

Ён кіўнуў галавой.

І тады яна, нібы вычарпаўшы ўсе сілы, апусціла плечы. Толькі тады. Апусціліся і веі, цяпер спакойныя. На павеках ляжаў блакітны цень.

…Не памятаючы сябе, ён кінуўся ўніз:

— Людзі! Лекара! Людзі! Людзі!

Але яшчэ раней, чым прыбеглі людзі і лекар, у пані Антаніды пачалася агонія. Дзіўная, спакойная агонія, падобная на згасанне лампады, у якой усё выгарала датла…

Яны сядзелі ўдвух у пакоі дзеда. Ён заўсёды спыняўся ў ім, калі прыязджаў у Загоршчыну. Алесь трохі адышоў, так і не выплакаўшыся; дзед, ва ўсякім разе, больш не баяўся за яго.

Так яны і сядзелі пад адным агульным горам, вельмі стары ды малады. А паміж імі стаяла пляшка кмяноўкі ды запыленая, бы ў фуфайцы, бутэлька віна.

— Ведаю, і для цябе занадта. Так вось, за некалькі тыдняў. Але ты — чалавек. Стой. Зачапіся і стой… Дый мяне, старога эгаціста, пашкадуй… Я, Алесь, сапраўды стары. Перад табой будучыня, свае дзеці. А перад мной — магіла. І дзяцей маіх няма…

Адны, самонтныя, у вялікім доме.

— Ты яшчэ пусціш карэнне. А я, як старая таполя, што выпусціла парасткі, а іх пасціналі. А на новыя — сілы няма. Адзін астаўся, дый той… Адзін ты ў мяне… Сохну я, як дрэва, абсечанае ды абгарэлае… Ты мяне пашкадуй.

— Я не буду, дзеду… Але не дарую я сабе… Як мог так паглыбіцца ў сваё, не заўважыць!.. Кожную вясну і восень, заўсёды гэта так было, што яна зачынялася, ніхто не мог бачыць… Але ўсё адно — як я мог дапусціць?

— Не памагло б, — наліваў дзед яму віна, а сабе кмяноўкі. — Яна ўсё адно зрабіла б гэта… Параненае сумленне, сыне…

Дзед маўчаў. Што ён мог сказаць? Ён картаваў думкі.

Нейкае зусім цёмнае, нібы асенняе, было неба над паркам. За акном месяц шалёна імчаўся над нерухомымі гмахамі аблокаў.

Поделиться:
Популярные книги

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я