Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

У вачах Мусатава з’явiлася iскра цiкаўнасцi.

– Польскiя штучкi, – сказаў ён.

–Што вы, пане Мусатаў. Загорскiя з карэнных тутэйшых... Спрадвеку праваслаўныя.

– А самi ў каталiцкi лес глядзяць.

– Пабойцеся бога! У якi лес?! – Выбiцкi быў вiдавочна пакрыўджаны i за сябе, i за паноў.

– А чаму ж гэта стары Загорскi-Вежа загадаў малодшага брата вось гэтага хлопца ў касцёле ахрысцiць? Скандал быў на ўсю губерню.

Выбiцкi апусцiў вочы.

– Я чалавек маленькi. Не мне ведаць намеры старога пана. Але ж зразумейце i

вы: чалавек ён старасвецкi, з капрызамi.

– Кацярынiнскага веку, – iранiчна дабавiў Мусатаў.

– Яго дзiвацтвы на грошах стаяць, – сказаў Выбiцкi. – Пад кожным яго капрызам – тысяча рублёў. Стане на ўвесь сухадольскi суд. Так што не нам а з вамi яго судзiць.

На хвiлiну замаўчалi. Звiнелi над рунню жаўрукi.

– Чаго гэта вы без дарогi? – спытаў пан Адам.

– Зараз нам дарогi непатрэбны... Нiчога не бачылi?

– Не, – устрывожыўся Выбiцкi. – А што такое? Мусатаў прамаўчаў. Толькi ўчэпiстая рука паправiла штуцэр.

– Чорны Война зноў у губернi, – сказаў ён пасля паўзы.

Пан Адам падаўся наперад.

– Уварваўся аднекуль, як шалёны воўк, – сказаў Мусатаў. – Спяшаецца рэзаць, пакуль пастухi не агойталiся. Два гады не было i раптам, як камень на галаву.

– А казалi, што вы яго тады... падвалiлi... два гады таму.

– Я каня ягонага падвалiў... На гэты раз буду разумнейшы. Яго звалю, а на яго канi ездзiць буду. I адкуль ён толькi коней такiх бярэ? Стрыжы, а не конi.

– Не ездзiлi б вы цяпер адзiн, пане паручнiк. Гэты не мажа.

– I я не мажу, – сказаў Мусатаў. – Ездзiў вось крынiцы ў ярах паглядзець. А раптам недзе ля вады дрэмле... Чорта з два.

– А дарэмна. З яра далёка вiдаць. А на аднаго i не трэба многа. Стрэл – i ўсё.

– Многа памагло егерам, што яны не адны былi?

– Ды што ўрэшце здарылася?

– Пазаўчора ранiцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд’егера ад генерал-ад’ютанта. Пошту спалiў. Учора сустрэў на дарозе спраўнiка з людзьмi i разрадзiў па iх стрэльбу. Удзень ледзь не нарвалася на яго земская палiцыя, але ражна дагналi. Толькi жарабцоў хвост бачылi. А ўначы Раўбiч паведамiў: Война праехаў праз вёску.

– I ўсё адзiн? – спытаў Выбiцкi.

– Усе адзiн. З апошняга мяцяжу адзiн. Ну, бывай, Выбiцкi.

I хвастануў карбачом каня. Пан Адам глядзеў яму ў спiну.

– Паехалi, панiч, – сказаў ён пасля паўзы.

Кабрыялет пачаў спускацца ў лагчыну. Паручнiк мiльгнуў кропкай на далёкiм пагорку i знiк... Пан Адам сядзеў натапыраны i неяк дзiўна ўсмiхаўся.

– Раўбiч яму паведамiў, – буркнуў ён. – Чорнага Войну, бачыце, так лёгка злапаць... Не ты, брат, першы. Ла-вi-лi.

А хто такі той Чорны Война?

Вусны Выбiцкага няўлоўна пацяплелi.

– Люблю смелых, – сказаў ён. – Можа, таму, што сам не такi. А Война смелы... I страшны. Ездзiць сабе на вараным i страляе.

– Чаго яму ездзiць?

– Дваццаць год ездзiць. Усiх астатнiх пабiлi, пастралялi, па цытадэлях згнаiлi.

А гэты ездзiць... Апошнi день. Анi спаймаць яго, анi купiць... Як дух... Каб не спалi...

Алесь зразумеў, што Выбiцкi больш нiчога не скажа, i не распытваў далей.

Зноў мiльганула з левага боку срэбная стужка Дняпра, трохi больш вузкага ў гэтым месцы. Справа пайшлi лясы. Маладыя каля дарогi, яны ўзбягалi на ўзвышша, рабiлiся ўсё больш i больш старасвецкiмi, пакуль не пераходзiлi – на верхавiне грады – у перастойную адвечную пушчу.

Дарога пайшла з грывы ўнiз, блiжэй да Дняпра, i тут вачам адкрылася прытульная i даволi вялiкая лагчына. Узгоркi абкружалi яе i прыцiскалi да ракi. Лагчыну, вiдаць, утварыла невялiчкая рэчка, якая злiвалася з Дняпром тут, амаль пад нагамi коней.

– Папараць, – сказаў Выбiцкi. – Жэка цёмна.

Кабрыялет спускаўся да рачулкi па спадзiстым адхоне. Лазняк па берагах разарваўся, паказаўшы драўляны масток. За iм сталi перад вачыма вясковыя хаты, значна больш дагледжаныя, чым у Азярышчы: амаль усе з садкамi, амаль усе крытыя новай саломай, а сям-там нават i гонтамi.

– Загоршчына, – сказаў пан Адам. – Ваш маёрат, панiчу.

А над Загоршчынай, вышэй па адхоне, слаўся пладовы вялiзны сад, абрываючыся ўверсе, як па лiнейцы, цёмнай i раскошнай сцяной iрэгулярнага парку.

У парку бялела нешта, перакрэсленае па фасадзе серабрыстымi мётламi iтальянскiх таполяў.

Чым блiжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгiм мезанiнам i двума балконамі, над якiмi цяпер былi нацягнуты сляпуча белыя, бялейшыя, чым муры, маркiзы. Вакол дома iшла галерэя на лёгкiх каменных арачках.

– Ложно понятый провансальскiй замковый стiль, – сказаў, чамусьцi па-руску, пан Адам, сказаў з такой завучанай iнтанацыяй, што адразу можна было зразумець: гаворыць не свае словы.

Здалёк можна было яшчэ заўважыць у парку, лявей i глыбей дома, нейкi круглы павiльён, а яшчэ лявей i значна далей – зграбную i вельмi высокую, вузкую цэркаўку на ўзгорку, такую белую i празрыстую, быццам уся яна была пабудавана з сонечнага святла.

Алесь, напэўна, паспеў бы лепей разглядзець усё гэта, але тут здалёк пачуўся тупат капытоў. Потым з вузкага жарала цёмнай алеi вырваўся, як ядро з гарматы, коннiк на белым канi i наўскапыта памчаўся да iх.

Асадзiў каня ля самага кабрыялета так рэзка, што конь як быццам урос усiмi капытамi ў зямлю. Алесь убачыў касы, нервовы зрак каня, яго раздзьмутыя ноздры. Здзiўлены, амаль спалоханы гэтым нечаканым з’яўленнем, не разумеючы яшчэ, што да чаго, ён баяўся ўзняць вочы i таму бачыў толькi белую скуру сядла i белы гарнiтур для верхавой язды. Потым нясмела, спадылба, кiнуў позiрк вышэй i ўгледзеў вельмi загарэлы, амаль шакаладны твар; усмешку, што адкрывала роўныя белыя як снег зубы; белакурыя, хвалiстыя вусы i грыву валасоў i, галоўнае, смяшлiвыя васiльковыя вочы з нейкiм нетутэйшым, доўгiм, мiндалевiдным разрэзам тонкiх павек.

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6