Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Шрифт:
– Сады.
Яны спусцiлiся з тэрасы на круг гонару i заглыбiлiся ў адну з радыяльных алей. Толькi тут Алесь адчуў сябе лепей, бо ўсё вакол было знаёмае: дрэвы, трава ля iхнiх каранёў, жвiр пад нагамi.
Некаторы час iшлi моўчкi. Потым бацька, неяк нават вiнавата, сказаў:
– Ты любi яе, Алесь... Любi, як я... Яна мацi табе... Ты не глядзi, што яна строгая... Яна, брат, добрая.
I яго праставаты прыгожы твар быў такi незвычайны, што Алесь апусцiў вочы:
– Буду яе
Бацька павесялеў.
– Ну вось, вось i добра... Ты не думай. Вось прыйдзе дзень пастрыжэння ў юнакi. Да гэтага дня будуць цябе, брат, шлiфаваць... з пяском, каб не пляваўся... марцыпанамi. А потым, калi толькi захочаш, будзеш ездзiць i да Кагутоў, i ў суседнiя дамы. Я цябе абмяжоўваць не хачу, не буду. Расцi, як трава, як бог загадаў. Гэта лепш... Каня табе падару – дык да Азярышча зусiм блiзка будзе, нейкiх дзесяць вёрст. I помнi: ты тут гаспадар, як я. Загадвай. Прывучайся. Я думаю, будзем сябрамi... А за Кагутоў не бойся, будзе iм добра.
– Я i цябе буду любiць... бацька.
– Ну вось i добра, брат. Хадзем.
Алея вывела iх праз парк i пладовы сад да доўгiх шэрых будынкаў пад чарапiцай. Будынкi абкружаў глыбокi роў, зарослы лопухамі i гускай. Пад iх узнятымi парасончыкамi бруiлася вада. Пад’ёмны масток ляжаў над ровам.
– Тут псярня i стайнi, – сказаў бацька.
На манежнай пляцоўцы ганялi на кордзе коней. Англiчанiн-жакей, даўгазубы i спакойны, як статуя, стаяў на ўзбочыне, паляскваючы лёсачкай па лакавым чобаце. Непарушна прытаiўся з бацькам за руку.
– Што новага, пан Крэбс?
– Гэты народ... – англiчанiн адвёў убок сiгару, зацiснутую памiж простымі, як алоўкi, пальцамі, – яму б ездзiць па-цыганску, без усякi закон... Сёння засеклася Б’янка.
– Можа, яно i лепей, – сказаў бацька, – я заўсёды гаварыў вам, што трэба рыхтаваць на скачкi Змея.
– О, но! – запратэставаў англiчанiн. – Но, Змей! Склад Змея не ёсць адпаведны склад. Паглядзiце на яго бабкi. Паглядзiце – Меры яго мацi, – паглядзiце на яе калмыцкую грудастасць i бадай вiслазадасць. Но, но!
З манежа збiралiся да iх конюхi. Старшы конюх, Змiцер, абпалены сонцам да таго, што скура лупiлася на носе, як на маладой бульбе, зняў шапку.
– Накрыйся, – сказаў бацька. – Ведаеш – не люблю.
Змiцер няшчыра ўздыхнуў, накрыўся.
– I не ўздыхай, – сказаў бацька, – не падлiзвайся. Чуе кошка... Было табе загадана бiнтаваць Б’янку цi не?
– О Змiцер, бестыя Змiцер, – сказаў англiчанiн, – хiтры азiят Змiцер. Яны ўсе ў змове, яны не хацелi Б’янкi, яны хацелi выпусцiць мясцовага дрыкганта... зусiм як сам пан-князь Загорскi.
Бацькавы вочы няўлоўна смяялiся, вельмi сiнiя i прастадушна хiтрыя, як у маладога чорта.
–
I раўнуў на Змiтра:
– Яшчэ раз гэткае – не пашлю купляць коней. Кувай сабе ў Загоршчыне!
Уздыхнуў:
– Падбяры для панiча кабылку з больш цiхмяных i жарабца.
– Глорыю хiба? – спытаў Змiцер.
– Каб галаву скруцiў?
– Што вы, пане, не ведаеце, як ездзяць мужыцкiя дзецi? Яны з хваста на каня ўзлятаюць, чэрцi... каб брыкнуць не паспела.
– А мне не трэба, – сказаў пан Юры. – Мне трэба, каб ён за якi месяц навучыўся ездзiць прыгожа, а не па-халопску. Потым дамо i сапраўднага жарабца.
– Добра, – сказаў Змiцер i пайшоў у стайнi.
Алесь глянуў на англiчанiна i нечакана заўважыў, што вочы яго смяюцца.
– То гэта малады князь? – спытаў англiчанiн. – Будучы гаспадар?
– Але, – сказаў бацька.
– Новы мятла будзе месцi па-новаму, – сказаў Крэбс. – Крэбс пойдзе адсюль разам з веданнем коней i свавольнасцю. Га?
– Можна мне сказаць, бацька? – спытаў Алесь.
– Кажы.
– Вам не трэба будзе iсцi адсюль, пан Крэбс. Вы харошы. Вы застанецеся тут, i я вам буду больш плацiць.
Бацька ўсмiхнуўся. Халодныя вочы Крэбса пацяплелi.
– Гуд бой, – сказаў ён. – Тады i я буду рабiць малады пан добра. Я навучу пан ездзiць, як малады лорд з найлепшых фамiлiй. – I, глянуўшы на пана Юрыя, дадаў: – I ён нiколi не будзе прымушаць састарэлага ўжо тады Крэбса рабiць супраць сумлення... i падманваць яго. А Крэбс зробiць, каб трохгодкi пана былi лепшыя нават у Пецярбурзе.
Засаромлены бацька адвёў вочы:
– Вам не давядзецца чакаць, пан Крэбс. Я павялiчваю вам пенсiю ўдвая.
– Нашто мне гэта? – сказаў Крэбс. – Лепей бы не трэба стаяць на сваiм. Сапраўдны лорд не ўваходзiць у змову з конюхамi i супраць свайго ж знаўцы, што хоча зрабiць конны завод лорда лепшым за ўсе.
– Добра ўжо, Крэбс, прабач, – сказаў бацька. – Больш не буду. Рабi сабе што хочаш.
Конюхi павялi перад людзьмi на ўзбочыне коней. – Ну, якую кабылку бярэш? – сказаў бацька.
Сярод усiх Алесь заўважыў адну, маленькую і ладную, як цацка, усю дзiўна падабраную, чысценькую i як быццам атласную. Масць кабылкi была мышастая, вушкi акуратненькiя, капыткi, як сто-пачкi.
– Гэту, – сказаў Алесь. Англiчанiн пажвавеў:
– У маладога ёсць вока... Варта вучыць... Красуня кабылка... Як маладая лэдзi... Галоўка маленькая, але не злая; шыя – дзiва шыя.
Звярнуўся да бацькi:
– Але вашы iмёны... Бог мой, што за iмя... Для такой лэдзi i раптам: Ка-сюнь-ка.