Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ажаніўся сын, нарадзіўся Алесь. Нішто не змяніла дзедавай велікапышнай самоты. Толькі ад сына ён аддаліўся, – нявестка зноў завяла ў Загоршчыне папа. Ён бачыў іх рэдка, раз у год-два.

Калі нарадзіўся другі ўнук – ён ажывіўся. Яму здалася забаўнай новая ідэя. Бацькоўскай уладай ён загадаў, каб унука хрысцілі ў касцёле.

– Народ раздзялілі гэтай верай. Сварацца, як быццам не адной маці дзеці. І кожны лічыць, што мае рацыю, калі гыркае. Дык няхай хаця два браты будуць іншай веры.

Вымушаны былі зрабіць па яго і ўнуку далі імя Вацлаў.

Але нічога не змянілася.

Пышны і магутны абломак старасвеччыны, ён згасаў, абкружаны мастацтвам,

паркамі, дзівоснай скульптурай і музыкай.

Яму нічога не было патрэбна. Ён ведаў людзей. Ён ведаў свет.

………………………………………………………………………………

Да гэтага чалавека цяпер ехаў Алесь.

XV

На тым беразе цягнулася і цягнулася Доўгая Круча.

Дняпро ў гэтым месцы быў просты, як страла, і як страла імчаўся паміж берагамі – высокім і нізкім. А круча на тым беразе была самым дзіўным, што калі-небудзь ён свавольна ўтвараў.

Даўжынёю з вярсту і вышынёю сажняў на пяцьдзесят, роўная, нібы па лінейцы праведзеная ў даўжыню і ў вышыню, яна была з крывава-чырвонай гліны, цвёрдай, як камень, непрыступнай ні для нягоды, ні для вады. І на гэтай строме, карэннямі ўгору, там-сям віселі сосны з залацістымі стваламі і свежай гліцай, віселі паміж небам і зямлёй, скарлючаныя, перавітыя, як вязка змей, няскораныя ў сваім жаданні жыць там, дзе не здолеў і не захацеў жыць ніхто.

За кручай і вышэй яе Дняпро шырэў, разліваючыся. Круча стрымлівала яго, не давала прарвацца ўніз і змыць усё на сваім шляху.

Касюнька ступала стомлена, але ўсё яшчэ гулліва. І вось за Кручай, за невялікім разлівам, перад Алесевымі вачыма паказаліся ўзгоркі, на якіх, як вока сягала, густа зелянеў неаглядны парк. А ў парку, на грэбені высокай грады, зіхацела нешта блакітнае і залатое. Белае, блакітнае і залатое ў пералівах вясёлкавых вадзяных струменяў.

За мостам дарога зварочвала і вяла ўздоўж Дняпра. Сажняў праз пяцьдзесят ён заўважыў пазалочаную паркавую агароджу, нібы звітую са сцяблін і траў, простую і прыгожую. Агароджа ішла і ўправа і ўлева, губляючыся ў зеляніне. А там, дзе да яе падыходзіла дарога, была брама, шырока расчыненая ў зялёны змрок алеі. Людзей не было. Толькі недзе далёка, у шатах, мякка гучалі нейкія струны, як Эолава арфа. Алесь не ведаў, што за ім сочаць і што цяпер на яго непрыкметна глядзяць дзве пары вачэй.

Пастаяўшы перад брамай, пагладзіўшы Алму, якая прыўстала на луцэ, топчучы лапамі хвасты дзвюх качак, малады коннік паціснуў плячыма і рушыў каня ў змрок алеі. Сонца было яшчэ даволі высока.

Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі. Але гэта відавочна было не для каня. Затым алея павярнула ў шырокі яр, дзе буяла разнатраўе. Ён не ведаў, што з самага “вялікага сядзення ў камяніцы” за паркам перасталі сачыць. Калі ж сядзенне скончылася, дзеду так спадабалася чароўнае спалучэнне працы садоўніка, які распланаваў і да часу выхоўваў дрэвы, і свавольства прыроды, якая вызваліла іх ад прыгнёту нажніц, што ён загадаў пакінуць парк у спакоі. І вось цяпер парк буяў, і ў ім было надзіва хораша. Сярод буйнага лесу, ледзь ачышчанага ад ветрабою і пустазелля ды ад куставога смецця, трапляліся вельмі рэдка, толькі каб паказаць, што гэта не лес, што гэта назнарок, то два-тры дзікія камяні над уваходам у пячору, то зялёны амур, увесь у штучна ўзрошчаным на ім моху. Амур глядзеў на конніка, прыклаўшы

палец да вуснаў, а ля яго ног было высечана на камені: “Сhut!” [57]

57

Віват Генрых Чацвёрты… (франц.)

Алея забірала, па нябачнай дузе, усё лявей і лявей, і вось вачам адкрыўся бакавы двор палаца, прагна, быццам клюшнямі краба, ахоплены двайной каланадай. У тым месцы, дзе яна расступалася, залацілася расчыненая агароджа вялізнай брамы. І зноў мёртвая цішыня. Пясок двара роўны, і на ім ніводнага следу. Быццам ён так і ляжыць сто год.

Пасярэдзіне двара моўчкі стаіць мармуровая, у натуральную велічыню, копія з фларэнтыйскага Давіда.

Алесь злез з каня і пачаў адвязваць качак, спіною адчуваючы бязлюддзе і мёртвую цішыню.

………………………………………………………………………………

Ён не здрыгануўся, ён увесь час чакаў гэтага і, усё яшчэ стоячы спіной да голасу і адвязваючы качак, адказаў:

– Дзень добры!

Потым, трымаючы качак у руцэ, павярнуўся на голас.

На верхняй прыступцы нізкага ганка стаяў, невядома як і адкуль з'явіўшыся, чалавек.

Ён быў, бадай што, трошкі менш сажнёвага росту, магутны, але здаваўся маленькiм і самотным сярод гэтага мёртвага двара.

Чалавек стаяў і глядзеў на яго з вышыні спакойна, трошкі іранічна і дапытліва.

Алесь працягнуў чалавеку качак.

– Гэта вам.

– Спадзяешся, што за дзень больш не з'ясі? – халодна спытаў той.

– Спадзяюся.

Чалавек ацэньваў. У чалавека была сівая грыва валасоў, якая, насуперак звычаям веку, не ведала парыка.

Нерухомы чалавек усё глядзеў на Алеся і ацэньваў:

“Да чаго падобны на прадзеда, на Акіма. Нават жэсты. Нават манеры. Нават голас. Валасы, праўда, і ў нявесткі каштанавыя, але гэта не ад яе... Такія вось у Акіма, у бацькі, былі... І не спешчаны... Сакалятнік, як прадзед... Манеры толькі горшыя: велічы мала. Гэта ўжо ад праклятага веку... Усё Акімава... Не, не ўсё... У таго былі сінія вочы, а ў гэтага шэрыя, матчыны... Значыць, дрэнь унук, бо гата жанчыне добра, а мужчыну, ды яшчэ Загорскаму – н-не... Будзе як сынок: ні цёплы, ні халодны... Ды яшчэ, крый божа, у царкву пацягнецца... Да пацукоў, да Кур'яновага пляменнічка-капрала...”

I, нібы адразу страціўшы ўсякую цікавасць да Алеся, чалавек сказаў:

– Так таму і быць... Хадзем, князь...

Гэтае “князь” прагучала роўна, спакойна.

Вежа кінуў качак на гарматны ствол і пайшоў паперадзе, выціраючы далоні. Пайшоў, не цікавячыся, ідзе за ім нехта ці не.

Касюнька асталася сярод двара, і толькі Алма пабегла за дзедам, зрэдку азіраючыся на ўнука, быццам не разумеючы, што звязвае яго са старым і што наогул трэба з ім рабіць: кусаць за лыткі ці падціскаць хвост...

– Сабака?.. Хто дазволіў?

– Ніхто, – сказаў Алесь, гледзячы проста яму ў вочы. – Я падумаў, што калі вы не хочаце бачыць людзей, дык, можа, сабака зробіць хоць трохі разнастайным наша баўленне часу?

– Маеш рацыю, – сказаў стары князь. – Сабачая нізасць не так рэжа вока. Яна – прыроджаная... Даволі мілы сабачка.

Выйшлі з тунеля, і тут вачам адкрыўся партэрны фасад палаца, вялізны, трохпавярховы, з круглым бельведэрам, што быў укрыты золатам.

– 3 паўднёвага фасада ёсць каскад, – сурова сказаў князь. – Сотня статуй. Некаторыя з механізмамі. Не будзеш даглядаць, загубіш – шэлег табе цана.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье