Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Князь не заплюшчыў павек – проста ў яго на хвіліну пацямнела ў вачах. Зараз апусціцца капыт... Ён сам не помніў, як ногі перанеслі яго пад жэрдкі, на дапамогу, на бязглуздую дапамогу.

Конь апусціў капыты... на пілавінне. Хлопец стаяў амаль паміж ягоных ног. Шыя каня была закінута, вочы глядзелі зверху на чалавечка, і ашчэраная пашча была ў некалькіх вяршках ад Алесевага аблічча.

Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні – і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы:

– Не трэба... Не трэба... Тромб...

Цяжка

сказаць, як гэта адбылося. Можа, конь стаміўся, можа, ён разумеў, што нельга чапаць слабога дзіцяці. Але ён адвёў храпу і гучна пырхнуў.

Рука працягнула яму на далоні кавалак цукру. Ён зноў прыціснуў вушы – у людзей за цукрам заўсёды ідзе бізун.

– Вазьмі, Тромб, – спакойна сказаў чалавечак, і ў голасе яго цяпер не было журлівасці. – Вазьмі... Ну.

Тромб скасавурыўся. Хлапчынка быў маленькі і нястрашны. І гэта белае на далоні...

Ён пацягнуўся і ўзяў цукар. І Алесь адчуў, як нешта ў ім упала, адчуў слабасць.

Князь падыходзіў да яго, і Алесь сказаў глухім, каб не расплакацца, голасам:

– Загадайце прывесці мне маю кабылку... Я хачу дадому.

Вочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці.

– Даруй мне, сынок, – сказаў ён. – Даруй.

XVI

Яны ішлі рука да рукі. Нічога не змянілася. Толькі хлопчык увесь час пытаў, а стары ўвесь час адказваў тым самым стрыманым тонам. Нават мова была тая самая, французская, толькі цяпер князь часцей ужываў мужыцкія словы, ужываў, не націскаючы на акцэнт, не агрубляючы іх, спакойна і натуральна.

Конюхі, калі стары і малады адыходзілі ад стайні, збянтэжыліся: не было ніякага загаду аб Тромбе. А Тромб, быццам баючыся астацца адзін, пайшоў асцярожна за хлопцам, касавурачыся вачыма на людзей. І тады стары павярнуўся.

– Каня – у стайню, – суха кінуў ён, – падвойную долю аўса і фунт цукру штодзённа.

– Дарэчы, – сказаў князь суха, – я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве, з гваздзікай.

Усе здзівіліся: князь цярпець не мог ні качынага мяса, ні гваздзікі. Ён любіў з дзічыны толькі кулікоў, ды і тое пад мясцовай поліўкай.

Усё было па-ранейшаму. Толькі нянавісць хлопца знікла, даўшы месца насцярожанасці. Ён не разумеў гэтага чалавека.

А князь ішоў і, не заўважаючы хлопцавага настрою, гаварыў:

– Любіш коней? Гэта добра... Што, бацька ўсё са сваёй вінакурняй?.. Ага... хваліў, кажаш, сваю гаспадарку? Дарэмна... Пагібель гэтыя бровары, вось што.

Ішлі тым самым запушчаным паркам, дзе толькі рэдкія статуі часам нагадвалі, што гэта парк.

Натрапілі на азярцо, абкружанае высокімі штучнымі скаламі, і таму ціхае і змрочнае, як возера мёртвых. Дзед узяў з грота дзве стрэльбы.

– Бачыш на тым баку белы камень?

– Ну.

– Пацэль.

Алесь пацэліў дзвюма кулямі з трох – відаць было, як паляцелі каменныя пырскі.

– Нядрэнна, – сказаў дзед. – Ану я.

І пачаў цэліцца. Мёртва ляжала роўнядзь глыбокай, спакойнай і празрыстай вады. І тут Алесь заўважыў, што руля дзедавай стрэльбы

няўхільна і цвёрда апускаецца і цяпер глядзіць проста ў ваду, у якой нерухома стаяць адбіткі чорных скал і белы кружок каменя-мішэні.

– Куды вы? – спытаў Алесь.

Замест адказу стары націснуў курок. Так і ёсць, ніжэй, бо пырснула вада. Але адначасова – Алесь аж здзівіўся – ад каменя паляцелі аскепкі. Другі стрэл. Трэці. Чацвёрты. Тое самае.

– Табе трэба навучыцца, – сказаў дзед. – Я цэлюся ў адбітак на вадзе, а куля трапляе ў сапраўдную цэль, рыкашэтам, адскочыўшы ад паверхні [59] .

– Нашто гэта? – здзівіўся Алесь.

– А на тое, што той дрэнны стралок, хто добра страляе толькі ўдзень. Вучыся страляць і ўначы. У сутонні ты часта не бачыш ворага, які ідзе другім берагам, а адбітак добра бачыш. Клікні, а потым страляй.

59

Калiсьцi стральба па адбiтках у спакойнай вадзе была ледзь не народным спортам у Прыдняпроўi. Яшчэ сто пяцьдзесят год таму назад рэдка якое паляўнiчае свята абыходзiлася без яе.

Потым, калi з-за паўстанняў пачалi адбiраць зброю, звычай пачаў знiкаць, але яшчэ за сто год да нас часам сустракаўся.

У невялікі разрыў лістоты Алесь убачыў над паркам – і вышэй за ўсё вакол – узгорак з голай верхавінай, а на ім нешта ружова-аранжавае, узнесенае проста ў неба сваімі каланадамі.

– Храм сонца, – сказаў дзед. – Ён даўжэй за ўсё наваколле бачыць сонца. Але туды мы не пойдзем. Там магіла майго лепшага каня. Звалі яго – Эол. Ды толькі ўсе яго дзеці і ўнукі не тое. Быццам ён усю смеласць за адзін свой век пражыў.

– Можа, не ведалі, як за Тромба ўзяцца?

– Можа, і так... Хочаш – сабе вазьмі. I... да стрэлаў усё ж прывучы...

– Не ведаю. Калі ж я за гэта вазьмуся? – суха запытаў Алесь.

Князь моўчкі ішоў побач з унукам. Вусны яго былі спакойныя, твар, як заўсёды, абыякавы. І ніхто не ведаў, не мог бы ўбачыць, што ад самага здарэння з Тромбам у душы князя спявала радасць.

“Мой... Горды, крыўды недаруе... Не сынаў, не Кроеравай крыві... Мой”.

А ўголас сказаў абыякава:

– Ну глядзі, як хочаш... Там, за Жараліцай, бярозавы гай... Там, бліжэй да дому, таксама над рачулкай, мой тэатр... Ну, а зараз пойдзем вячэраць, потым будзем глядзець трагедыю. Ты ніколі не бачыў тэатра?

У Алеся моцна закалацілася сэрца. Аб тэатры яму расказвалі. Бацька і маці бачылі тэатр шмат разоў, у вялікіх гарадах: у Магілёве, Вільні, Пецярбургу.

– Трэба толькі хутчэй... бо... заўтра ж мне рана ехаць.

– Ты заўтра не паедзеш, – сказаў стары.

– Чаму гэта? – Алесю адразу ўспомніўся звычай князя замыкаць коней. – Мне трэба.

– Калі трэба, то добра, – абыякава адказаў князь. – Але справа перш за ўсё... Заўтра трэба яшчэ пакоі агледзець, карцінны павільён. І самае галоўнае – сакратар мой на тыдзень з'ехаў жаніцца; чужым мае справы давяраць нельга, і я думаў, ты здолееш мне памагчы. Почырк у цябе добры?

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье