Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А пер'і былі адмысловыя: гусіныя, тонка завостраныя, мяккія, заўсёды з левага крыла, каб зручна ляжалі ў руцэ.

Дзед прыгубляў віно і пачынаў, быццам бавіўся новай гульнёй, але так, што гэтага нельга было заўважыць:

– Разважанні аб злачынстве і пакаранні...

Пяро ў Алеся пачынала бегаць.

– Не спяшайся, – казаў дзед. – Выслухвай і запісвай самае галоўнае... Дык вось, мы спыніліся на неадпаведнасцях паміж людскімі законамі і натуральным законам прыроды...

Дзед думаў хвіліну.

– Чалавек следуе законам натуры толькі ў горшым. Ён карае смерцю нават

за тое, за што натура даруе ў літасці і жорсткасці сваёй... А між тым, безумоўна, падлягае смерці толькі адно злачынства – здзек з чалавечай душы, катаванне чалавечага цела... Сюды трэба аднесці гвалт над жанчынай...

– Бацюхна, – з дакорам казала Глебавічна. – Яму рана.

– Маўчы... Заўтра я, магчыма, памру, так і не дачакаўшыся, калі яму будзе “час”. Хай слухае. Ён не зразумее гэтага брудна...

– Табе лепей ведаць, – прымірылася яна.

– Вы гаварылі, што ў Півошчах стралялі, – сказаў Алесь. – Што атаман Прайдзісвет забіваў з голаду... Тады і... нас.

– Магчыма, сынок.

– Ба-ацюхна мой, – уздыхнула Глебавiчна. – Вы ж не ўдарылі нікога за ўсё жыццё.

– Ён разважае разумна, матухна, – казаў князь. – Я не ўдарыў, але маё становішча такое, што я м а г у ў д а р ы ц ь чалавека, які не можа адказаць. Значыць – розніца невялікая.

– Вы пан літасцівы.

– У літасці ўся і справа. Літасцівы. Ашчаслівіў. А яго сын, скажам, будзе нелітасцівы. Або мы загінем падчас навальніцы на Дняпры. Усе.

– Свят-свят, – хрысцілася Глебавічна. – Вы нешта жахлівае кажаце.

– Так, дзядуля, – казаў Алесь. – Я і сам гэта думаў. А потым прыйдзе нейкі Кроер.

– Вось, – казаў дзед. – І таму мы, незалежна ад нашых добрых якасцей, удзельнічаем у адным вялізным злачынстве, імя якому... Расійская імперыя.

Стары вальтэр'янец усміхнуўся. Зялёны і сонечны цень ляжаў на яго абліччы, а ў вальерах далёка і прыглушана крычалі птушкі.

– Чаму ж не змяніць гэтага? Ёсць разуменне, ёсць воля, ёсць зброя.

– 3 кім змяніць, сынок? Каб было з кім – я першы блаславіў бы цябе на гэта, – сумна ўсміхаўся стары. – Няма з кім. Пагоны, ордэны, прывілеі разбэсцілі амаль усіх. Гэта подласць. Гэта замаскіраваныя хабары, якімі бяруць прагных да пашаны і проста нячыстых людзей. І вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да іх. Ніколі не бяры прынады, ніколі не бяры славы і ўлады – хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не йдзі на раду нечасцівых, блажэн муж.

Ззяла сонца, заліваліся птушкі ў шатах дрэў і вальерах. А стары маленькімі глыткамі, толькі мачаючы вусны, піў віно, і твар яго быў незвычайны, горкі і з'едлівы, і ад гэтага прыемны.

– Няма з кім, сынок... Часы... Равеснік Шэкспіра меў бы магчымасць бачыць большасць славутых англійскіх драматургаў. Равеснік Фельдфебеля – ледзь не ўсіх славутых мярзотнікаў і паганцаў свету, бо і ў тым і ў другім выпадку існавалі ўмовы, якія спрыялі іх з'яўленню і развіццю. Або прасцей: якая эпоха, такія і таленты.

– А мы? – спытаў Алесь.

– А што мы? Гісторыю Прыдняпроўя павінен быў бы пісаць кат. Ён меў магчымасць назіраць за канцом усіх колькі-небудзь значных людзей твае і мае радзімы. І ён быў бы самы дасведчаны, бо толькі ён адзін

мог ведаць, колькі патаемных запаветаў перадалі яны пласе сваімі абяскроўленымі вуснамі... Больш ніхто не ведаў. Больш ніхто не чуў...

Алесь даўно пакінуў запісваць. Але стары не заўважаў гэтага.

– Вось, скажам, славутыя цар-гармата і цар-звон... Гэта – пагарда да законаў прыроды і механікі, пагарда свядомая, пагарда ў імя царскага дурнога гонару, у імя варварскага імкнення здзіўляць усіх памерамі, велічынёй, вагою... Сотні людзей пакутуюць, здабываючы жалеза і медзь, задыхаючыся дымам ля формаў... І ўсё дзеля таго, каб гармата не страляла, а звон ляжаў на зямлі, не вытрымліваючы сваёй вагі, і не званіў...

Алесь, трошкі зачараваны гэтай жоўчнай логікай, пакрысе пачынаў супраціўляцца.

– Ёсць жа зброя, каб ваяваць. Можна пераконваць, спрачацца, збіраць сяброў...

– Гэта значыць, палітыка? – бязлітасна пытаў стары.

– Як бы ні звалася.

– Палітыка – брудная справа. Ты ведаеш, у чым яна, палітыка?

– Напэўна, ёсць і добрая палітыка.

– Хто гэта табе сказаў? Тыя, што ўбіраюць свае справункі ў павінае пер'е? А самі яны, кажучы прыгожыя словы, што робяць? Ты на іхнія справы глядзі, – ваўкі. Mon fils, il n’y a qu’une politique, c’est de tenir le pot de chambre 'a l’homme au pouvoir, et de le lui verser sur la t^ete quand il n’y est plus [60] .

60

Мой сын, iснуе толькi адна палiтыка: трымаць начны гаршчок перад чалавекам, якi знаходзiцца пры ўладзе, i вылiць гэты гаршчок на ягоную галаву, калi ён пазбаўляецца гэтай улады (франц.).

I князь адсоўваў келіх. Уставаў.

Потым разам ішлі гуляць. Аглядалі пакоі, залы для баляў, малых прыёмаў, грэчаскую залу для антычных статуй, егіпецкую для манет, затым самую вялікую, версальскую – для фарфору і новых карцін. Версальская зала здавалася бясконцай: верхняе святло халаднавата лілося сюды, адбіваючыся ў люстрах. Мармур высачэзных калон з канелюрамі трошкі пажаўцеў, нагадваючы слановую косць.

Аглядалі жылыя пакоі, удвая ніжэйшыя, чым парадныя, аглядалі бібліятэку з бясконцымі шафамі, у якіх чарнелі старажытнымі дошкамі і залаціліся новым цісненнем незлічоныя кнігі.

І ўсяго гэтага было так многа, што рабілася непрытульна. Нашто гэта? Адразу зразумела, чаму ў іх амаль не жывуць, чаму аддаюць перавагу пакойчыкам, удвая ніжэйшым і прытульнейшым.

Увечары Алесь ішоў у тэатр і там смяяўся і абліваўся слязьмі над гаротным лёсам Аглаі з “Палескага разбойніка” і дрыжаў ад шкадобы і тугі, калі ў “Рычардзе ІІІ” пачвара кароль, забіўшы Яе мужа, з д'ябальскай хітрасцю ашукваў Яе. Яна стаяла, гордая ў сваёй нянавісці, і пакрысе той, гарбаты, абуджаў у ёй гонар жанчыны, якую кахаюць. На вачах у Алеся нараджалася каханне, аб якім ён толькі невыразна чуў... У яе мокрых вачах, цьмяна асветленых нянавісцю, нараджаўся аднекуль цэлы свет: давер, боль, а за ім святло саміх нябёс.

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия