Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

I раптам усплыла ў памяці размова дзвюх жанчын, якую выпадкова пачуў на вуліцы краёчкам вуха. Жанчыны былі ў глыбокай жалобе, i гэта – а таксама іхнія заплаканыя вочы, i маладосць, i пекната – прымусіла Алеся прыслухацца i запыніць.

– Грыма, – сказаў Алесь, – я чуў аднойчы, як святаянскага арганіста назвалі богам.

– Пэўна, касцельныя дэвоткі,— буркнуў Грыма.

– Ну, не кажы. Кожны горад гэта, брат, горад казак. Iдзe артылерыйскі паручнік, а ў патэнцыі ён – Напалеон. Памipae ў багадзельні стары, выкідаюць з-пад ягонага сенніка спісаную паперу. Потым частка гэтых паперак,

разам з газетамі, трапляе між дзвярыма i цыратай, якою ix абабілі. А праз сто год мяняюць цырату i выпадкова знаходзяць паперкі, i тады выяўляецца, што ў багадзельні памёр найвялікшы паэт часу. Прырода любіць хаваць брыльянты i золата ў тленны глей i смешную абалонку.

– Разышоўся, – буркнуў Грыма.

– А можа, і сапраўды ў Святога Яна грае сам бог. Трэ было б схадзіць.

– А з гімназіі паляцець хочаш? За хаджэнне на каталіцкія набажэнствы?

А гаспадар тым часам ужо каціўся да ix.

– Нелюдні! Нелюдні! Сугнеі! Не могуць caмi пайсці туды, дзе iм цікава. То хадзем.

Падвёў ix да купкі людзей.

– Знаёмцеся. Пан Грыма, князь Загорскі.

У сярэдзіне колца сядзелі на канапе два чалавекі. Адзін, мужыкаваты, дзіклівы, яшчэ малады, глядзеў на хлопцаў з некаторым выклікам, нібы менавіта ад яго залежала, прыняць навічкоў у размову ці не.

Але галоўным у размове быў, відавочна, не ён.

На краёчку канапы, у кутку, сядзеў, зручна ўціснуўшыся мяккую падушку, нібы патануўшы ў ёй круглаватай фігуркай, маленькі дабрадушны гарбун. Горб у яго быў невялічкі і нагадваў бы лёгкую сутуласць, калі б толькі правае плячо не было вышэй за левае. Гэтая акалічнасць не зрабіла, відаць, ніякага дрэннага ўплыву на псіхічны склад гарбуна. На круглым мяккім абліччы блукала ўседаравальная, расчуленая ўсмешка. Гарбуну было год сорак пяць, але праставатыя блакітныя вочы, светла-русыя валасы, у якіх цяжка было заўважыць сівізну, румяны ўсмешлівы рот надавалі ягонаму абліччу добры, наіўны, у нечым дзяціны выраз.

Зірнуўшы на яго, нельга было не сказаць: “Ах, які добры чалавек!”

– А ото нашы два Вінцукі, – знаёміў гаспадар. – Абодва паэты. Абодва добрыя грамадзяне. Абодва добрыя мужы.

– Ну, проста хоць ікону з мяне пішы, – буркнуў мужыкаваты.

– Абодва добрыя патрыёты. Любяць радзіму. Любяць. Знаёмцеся.

– Каратынскі, – зноў жа з выклікам працягнуў Алесю руку мужыкаваты.

I Алесь падумаў, што гэты падкрэслены выклік – ад неабходнасці сцвярджаць сваю годнасць. Відаць, худародны. Можа, нават з сялян.

– Дунін-Марцінкевіч, – падаючы пульхную руку, мяккім голасам сказаў гарбун. – Прашу не блытаць з Марцінкевiчамi-Асановічамі i Марцінкевічамі-Мустафамі. Я пакуль што не татарын. Хаця? – I ён засмяяўся. – Татарынам тутэйшым быць, дальбог, нядрэнна. Мова – адна. “Кітаб” нічым не горшы за блажэннага Аўгустына. І жонак можна аж сем мець.

Ягонае кругленькае цела калыхалася ад дабрадушнага смеху.

– Ды ён яшчэ i вальтэр'янец, – заўважыў з карэктным гумарам Ходзька. – Будзеце адказваць на тым свеце, пане Вінцук.

– I не буду. I зусім не буду, – калыхаўся гарбун. – У жартах граху няма. І што ж, што татарын. Усякае дыханне хваліць пана бога.

Кіркору, відаць, было замала рэкамендацый, хаця для Алеся

абодва паэты, як людзі, было ўжо зразумелыя.

– Абодва на гаворцы пішуць. На літоўска-мужыцкай.

Алесь звёў бровы:

– Па-беларуску, значыць?

Ходзька нахмурыўся. А вочы Марцінкевіча раптам, на адно імгненне, перасталі быць усмешлівыя, зірнулі на хлопца добразычліва, цвёрда.

“Эге, – падумаў Алесь. – Не такі ты, відаць, прасцячок, не такая божая душа. Ты, брат, дзе трэба, i характар можаш паказаць”. I супакоіўся, што знайшоў зразумелага i блізкага чалавека.

– Бачыце, – сказаў Ходзька. – Вось ён, першы плён вашай працы. 3'явіўся ўжо беларус, ды яшчэ i князь. Глядзіце, каб хутка не з'явілася яшчэ, замест мужыцкай гаворкі, нейкая беларуская мова.

– Я не чытаў твораў пана Марцінкевіча, – сказаў Алесь. – Але існаванне беларускай мовы не залежыць ад нашых з вамі жаданняў, пане Ходзька. Як яе ні называй, яна проста – icнye.

Непачцівы Грыма, як заўсёды, рэзнуў проста ў Ходзькавы вочы:

– Разважаеце вы, шаноўны пане, з багатай магнацкай званіцы. Гэтыя словы аб “гаворцы” нам у зубах навязлі. Вы тутэйшы, але, прабачце, чым тады гэтыя вашы разважанні адрозніваюцца ад разважанняў нябожчыка імператара?

Кіркор азірнуўся. Зyciм непрыкметна для іншых. I адразу супакоіўся, заўважыўшы, што ніхто не звярнуў yвaгi, што ўсе свае, што ўсе з цікавасцю чакаюць працягу спрэчкі.

Ходзька холадна сказаў:

– Я – паляк беларускага паходжання. Памятаючы гэта, вы не можаце ўпікнуць мяне ў чужой крыві, у нелюбові да зямлі, на якой я нарадзіўся, у няведанні гаворкі, на якой гавораць яе мужыкі. Я павінен яе ведаць, бо як тады іначай весцi гаспадарку. Выйдзе нешта накшталт непрыемнасці з вaвiлонскай вежай. Але, я лічу, гэтая гаворка зжыла сябе, як зжыла сябе яшчэ некалькі стагоддзяў назад беларуская ідэя. Нічога не зрабілі, акрамя войнаў i звад...

– Толькі Біблію адны з першых надрукавалі, – сказаў Алесь. – Першыя сярод усходніх славян.

У вачах Марцінкевіча Алесь заўважыў пыльную цікавасць.

Можа, вы не будзеце мяне перабіваць? – сказаў Ходзька.

– Калі ласка, – сказаў Алесь. – Я проста ўдакладніў некаторыя не зусім... пэўныя пастулаты пана.

– Дык вось, – сказаў Ходзька. – Ідэя скампраметавала сябе.

– Або вы яе скампраметавалі, – буркнуў Грыма.

– Ажыўляць нябожчыкаў – гэта не справа гicторый. Мы проста адгалінаванне польскага племені, слабое, чэзлае, якое ідзе дарогаю апалячвання. І хоць гэтай гаворкай гавораць пяць мільёнаў, але яна проста “рабочая мова”, каб работнікі рознага паходжання разумелі адзін аднаго.

– Пяць мільёнаў!.. Цi не занадта многа для “рабочай гаворкі”? – сказаў Алесь.

– Я паважаю вашы пачуцці, – сказаў Ходзька. – Але цi не занадта вы малады, каб...

– Чакайце, – сказаў са свайго кута Сыракомля. – Гэта забаронены ўдар.

– Чаму забаронены? – умяшаўся Лізагуб. – Мы сапраўды яшчэ мала ведаем у параунанні з панам Ходзькам.

– Малады чалавек, – сказаў Сыракомля. – Веды i вера ў радзіму – розныя рэчы.

– Магчыма, пане Кандратовіч, – у голасе Лiзaгуба прарвалася непрыязная нотка. – Я проста кажу, што некарэктна перапыняць старэйшага госця.

Поделиться:
Популярные книги

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Адвокат вольного города

Парсиев Дмитрий
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24