Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ходзька кінуў на яго ўхвальны позірк:

– Я ўдзячны вам. Не турбуйцеся. У мяне яшчэ няма старэчага маразму.

– Паважаю пана, – сказаў Лізагуб. – Але дадам толькі адно. Брыдка, калі адукаваны чалавек, князь, пачынае насіць лапці праз нейкія там меркаванні. Гаворка гэтая для людзей вашай культуры – тое самае, што лапці замест чаравікаў.

– Глупства, – раптам сказаў Марцінкевіч. – Выходзіць, я лапцюжны паэт? I пан Кандратовіч таксама?

– Не звяртайце ўвaгi, – нервова сказаў Сыракомля. – Я не хачу пакрыўдзіць пана Лізагуба, сказаўшы, што яго словы – праява злачыннай

абыякавacці да перакананняў.

I замкнуўся, нервова перабіраючы брэлокі. Лізагуб, на знак павагі да слоў паэта, схіліў галаву.

Усім было трохі някавата. Алесь бачыў, што ўсе глядзяць на яго. Нават Манюшка кінуў сваю каву i ўглядаўся, мружачы добрыя вочы.

– Я адкажу спачатку пану Марцінкевічу, – сказаў Ходзька. – Не, я не кажу, што ваша паэзія лапцюжная. Я з прыемнасцю слухаю вашы ідыліі. Ваша “Сялянка” – гэта добра.

– Калі-небудзь я напішу такую ідылію, што вы не будзеце ведаць, куды схавацца ад людскога смеху, – буркнуў гарбун.

– Не, яна не лапцюжная. Яна недарэчная. Пішучы на беларускай гаворцы, вы насаджаеце сярод мясцовага люду, сярод мужыкоў i нават сярод некаторых дваран, як мы бачым, правінцыялізм.

Дунін-Марцінкевіч засмуціўся. Развёў рукамі.

– Я не хачу звадаў, – глуха сказаў ён. – Я хачу i намагаюся пераканаць у патрэбнасці гэтага ўcix... Я хачу, каб yciм было добра, каб на зямлі панавалі гармонія і радасць. Досыць ужо вытрымаў агню гэты няшчасны край. I што ж, мяне кусаюць адусюль. Няма такога сабакі, які не палічыў бы cвaiм абавязкам ухапіць мяне за нагу. А я не хачу даваць кухталі людзям. Нават дрэнныя, яны – людзі.

– Гуманізм, які б'юць і справа і злева, – буркнуў Грыма. – Зноў тое самае.

Але гарбун, відаць, не заўсёды трымаўся таго правіла, што людзям трэба дараваць, нават калі яны кусаюць за ногі. На ягоныя вусны ўспаўзла павольная разумная ўсмешка.

– Самае дзіўнае, што ніхто не выступіў супраць маёй паэзіі ў каралеўстве, у Польшчы. Лаюцца толькі тыя, каму гэтая справа павінна была б стаць блізкай, нашы паны. Больш ваююць за Польшчу, чым самі палякі. Відаць, таму, што ніколі iм не быць ні беларусамі, ні палякамі, ні немцамі, хоць яны схільны быць і тым, і другім, і трэцім.

– Зразумейце, пане Марцінкевіч, – сказаў Ходзька. – Я не супраць гэтага як рэдкасці, як своеасаблівага рарытэту. Але ж гэта наследаванне нязграбных тутэйшых песняў... Ці варта паўтараць тое, што памрэ.

І тут Алесь убачыў, як гаротна затрэсліся вусны інтэлігентнага каротказорага чалавека, які дарма намагаўся схаваць за кавай сваю разгубленасць і ніякаватасць.

– Я таксама gente albarutenus natione polonus [75] , – сказаў Манюшка. – Мяркую, нядрэнны паляк. Мне добра быць палякам. Але я ніколі не дайду да думкі, што быць палякам – азначае душыць астатніх. Быць палякам – гэта, хутчэй, змагацца за шчасце астатніх. I вы дрэнна цяміце ў музыцы, пан Ходзька, калі ганіце тутэйшыя песні... Гэта ўжо я магу вам заявіць.

75

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.).

На

твары чалавечка на хвіліну з'явіліся рысы вышэйшай адухоўленай прыгажосці.

“А мо сапраўды бог?” — падумаў Алесь.

– Яны, песні, не хочуць быць рарытэтамі. Яны звіняць, смяюцца, плачуць. Нават уначы, у сне, я чую іхнія галасы. Я ад Польшчы, я і ад іх.

І нібыта звяў. Зноўку сеў, не ведаючы, куды падзець рукі. Манюшка i Дунін-Марцінкевіч пераглянуліся. Гарбун усміхнуўся, схіляючы галаву.

– Што ж, – спытаў Ходзька, – замест Чымарозы смярдзючы мужык?

– Я з мужыкоў, – сказаў Каратынскі, – будзеце злоўжываць гэтым – скончыцца дрэнна.

– Што ж, – сказаў Ходзька. – Шлях натуральны. Замест культурнага, памяркоўнага гаспадара – п'яны кат з бузуном.

– Мы не хочам ні ката, ні гаспадара, – сказаў Грыма. – Мы хочам волі.

– А атрымаеце бізун... Вам далі магчымасць часова развіваць сваю гаворку. Бо вы – наш фарпост. Але тое, што робіцца тут, – гэта ўжо занадта. Пісаць на ёй? Называць сябе быдлячым iмeм? Калі мы дазволім такое – вас самнуць.

Алесь адчуў, што ў яго звініць у галаве ад гневу.

– Мы, здаецца, пачыналі спрэчку з вамі?

Ходзька з цікавасцю глядзеў на шэравокага маладога чалавека.

– Кажыце далей, – памяркоўна дазволіў ён.

– Нам не трэба нічыйго дазволу на тое, каб дыхаць, – перахопленым горлам сказаў Алесь. – А пісаць і гаварыць на сваёй мове гэтак натуральна, як дыхаць. – Ён павысіў голас. – Мы не хочам быць нічыім фарпостам. Чым слова “магнат” лепшае за слова “барын”? Досыць, панюхалі.

І тут Ходзька ўсміхнуўся, нібы намацаў у абароне хлопца трэшчыну.

Алесь бачыў вочы гарбуна, арганіста, Сыракомлі. Ва ўcix гэтых вачах жыла трывога. А Ходзька падаўся галавой наперад i цixa працадзiў:

Хіба не стала нашаму мужыку горш жыць пасля прыяднання да Расіі? Адразу салдатчына, павышэнне падаткаў...

Сыракомля нецярпліва перапыніў яго:

– Ходзька, гэта жорстка!.. У маладога чалавека не столькі ведаў... I ягоныя перакананні...

Алесь узняў руку.

– Не трэба, пане Кандратовіч, – ён усміхнуўся. – Тое, што мне трэба, я ведаю добра. I перакананні ў мяне цвёрдыя i... аб-грун-таваныя, у адрозненне ад пана Ходзькі.

– То стала горш? – настойваў магнат.

Стала горш, – спакойна сказаў Алесь. – Акрамя старых паноў, нас з вaмi, з'явіліся новыя. Прычына гэтай галечы тое, што на ўсе старыя ланцугі павесілі яшчэ адзін, новы – грошы. А грошай у мужыка пры цяперашнім стане быць не можа. У яго адбірае ix тое, што страшней за чуму, вайну, страшней за ўсё на свеце.

Чырвоныя плямы папаўзлі на шчоках у Ходзькі.

Што ж гэта такое, страшнейшае за ўсё? – цixa спытаў ён.

Алесь пабялеў ад хвалявання. А потым у цішу ўпала адно толькі слова:

– Прыгон!

Вочы ў Лізагуба звузіліся.

Стаяла цішыня. Алесь спяшаўся дагаварыць.

– Мы ніколі... – голас ягоны зазвінеў. – Чуеце? Мы ніко-лі не паддамося нi вам, нi немцам, нікому. І не таму, што мы не любім вас, а таму, што кожны чалавек мае права на роўнае шчасце з другім, а шчасце – толькі ў cвaiм доме.

Поделиться:
Популярные книги

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8