Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Як пашалелі, сказаў Вацлаў.

Дарослыя.

Зноў маўчанне.

Не веру я, што Алесь дрэнны, сказаў Стах.

А Майка, думаеш, дрэнная?

Вавёрка страсае на іх цэлы блакітны снегапад, і Наталя забываецца на слёзы.

Гэта проста іхняя дарослая дурасць, кажа Вацлаў.

Пра нас дык і не падумалі.

Калі надыходзіць час развітання, Наталя зноў пачынае плакаць.

Ну вось што, сурова кажа Вацак. Слязьмі гору не дапаможаш.

Вядома, так.

Яны там сабе б’юцца, а ў нас чубы трашчаць.

Вось што, кажа

Наталі Вацлаў, ты не плач... Я лічу, нам трэба сустракацца вось так. Скажам, кожны чацвер. Яны там як сабе хочуць, а я іхнім зажывошчам патураць не збіраюся.

І я, прыхліпае Наталя.

Яны там няхай сварацца гэта яшчэ не прычына, каб нам сварыцца, кажа Стась, і ў яго трасуцца вусны.

Рукі дзяцей прасоўваюцца праз стылую бронзу агарожы, кладуцца адна на адну. Тры цёплыя камячкі ў стылых вялізных дрэвах...

III

Апошняй зімовай дарогай Таркайлы завезлі на арандаваную зямлю дрэва, цэглу і дзікі камень. Пачалі будаваць сховішчы, а насупраць, на былых клінах Браніборскага – бровар, баракі і домікі для вінакура і механіка.

Алесь цяпер часта ездзіў туды: спачатку санна, потым, калі сапсавалася дарога, – верхам. Амаль кожны дзень прыязджала туды і Сабіна.

Загорскі назіраў за выкананнем усіх правіл, прадугледжаных у кантракце, пікіраваўся з дасціпным чэхам-механікам, а яна з сядла слухала іх. Алесь не ведаў, як абвастраецца знаходлівасць, калі два мужчыны вастрасловяць не на жывот, а на смерць у прысутнасці дзяўчыны. Ён толькі пачаў рабіцца мужчынам, і гэта быў першы ягоны прадвесень.

Таму ён не ведаў, чаму халодныя Сабініны вочы цяплеюць, калі яна глядзіць на яго, і ў такія хвіліны адчуваў сябе няёмка.

Усё было скончана, і ён дзёўб сам сабе, што не хоча ранейшага, што яно непатрэбна яму, што ён больш не кахае. Хлусіў сам сабе, але прымушаў сябе забыць.

І ўсё адно ў такія імгненні ён, нават праводзячы Сабіну да дома Таркайлаў, раптам змаўкаў і глядеў на бязмежныя наздраватыя снягі – і праз іх – невідушчым шырокім позіркам.

Ёй хацелася спытаць: “Дзе ты?” – але яна толькі ўнутрана згіналася, з болем разумеючы, што ён побач і не побач, і побач ніколі не будзе.

І тады, думаючы, што разлука лепш за ўсё паможа, яна адпрасілася ў дзядзькоў – пакуль не скончаць у новым пасёлку дом для яе – паехаць адсюль. У Пецярбург. Тыя вымушаны былі дазволіць. І Сабіна на некаторы час знікла з Алесевых вачэй. Нечакана, так, як з’явілася. Абое не думалі, што жыццё сутыкне іх, ды і як яшчэ сутыкне.

За дзень да ад’езду Сабіны з’явіўся ў Загоршчыну Мсціслаў Маеўскі, знерваваны да апошняга: дайшлі чуткі аб Алесевых прагулянках.

Пастрыжныя браты сядзелі на доўгай тахце. Белавалосы Мсціслаў з ледзь прыхаванай грымасай страшэннай агіды курыў бацькаву цыгару. Голас, звычайна такі прыемны, загучаў груба, калі ён урэшце кінуў першае слова:

– Суцешыўся?

Чаму не, – халодна адказаў Алесь.

– Віншую, – сказаў Мсціслаў. – Памяць каціная... Калі ты і з сябрамі так...

– З сябрамі не так.

Алесева сэрца падала ад жалю. Але зрабіць нічога было нельга.

– Звязаўся з Таркайламі, – сказаў Мсціслаў. – А ты ведаеш, што пра іх кажуць? Ты ведаеш, хто яны? Гэтыя старасветчыкі, гэтыя святыя ды божыя старазаветныя шляхцюкі – яны горла за свае грошы перарваць гатовы. У іх замест сэрца – каліта, замест мозгу – каліта. Яны з тых страшненькіх, што добрыя-добрыя да чалавека, проста хоць ты іх да скулы кладзі... аж да таго часу, пакуль справа не дойдзе да іхніх інтарэсаў. І тут яны – заб’юць учарашняга сябра.

– Калі “звязаўся” азначае “адзін раз пабыў у доме”, я сапраўды “звязаўся”.

– Угу, – сказаў Мсціслаў, – і кожны раз вас конных бачаць. Удвух. Ад Браніборскіх былых кліноў да Таркайлавай павароткі. Чорт палову свету аббегаў, пакуль вас не знайшоў ды адзін да адного не штурхнуў.

Алесь усміхнуўся:

– Трэба ж і чорта ўважыць, калі яму столькі бегаць давялося.

– Што ж, – сказаў Мсціслаў, – як сабе хочаш. Проста яшчэ і гэтыя чуткі дайшлі да Раўбічаў.

– Ну і што? Хіба там яшчэ нехта цікавіцца мною?

– Я думаю, да гэтага вас яшчэ можна было памірыць. Раўбіч таксама адышоў трохі. Зразумеў, што ўсё гэта не больш як брыдкія плёткі.

– Адкуль гэта ён раптам такі разумны стаў?

– З ім Біскуповіч гаварыў. Сур’ёзна. Пасля твае прамовы. А тут ты з Сабінаю. Трымаў ты сябе проста як хлапчынка. Чуткі дайшлі да Міхаліны. Усё, відаць, з той самай крыніцы ведаюць...

– Што?

– ...што ты нібыта аддаў пустку па такой таннай цане, бо спадзяешся ў хуткім часе парадніцца з Таркайламі... І нібыта з панам Юрыем даўно дамоўлена і ягоная згода ёсць, бо ён слова не сказаў наконт арэнднай платы, прапанаванай табе.

Алесь збялеў:

– Як?

– “На вечныя часы”, – сказаў Мсціслаў. – “З умовай пабудовы сховішчаў...” Цяпер нават тыя, што верылі наконт таго, што ты з Геленаю невінаватыя, – маўчаць.

У Загорскага перахапіла дыханне. Удар быў разлічаны і страшны. Ён ускочыў з месца.

– Я ж нічога!.. Яна заўтра...

І асекся. Усё адно нічога нельга было растлумачыць людзям, якія не верылі яму, а верылі абрыдліваму паклёпу.

– Няхай, – цяпер гнеў біў і яго. – Чорт з ёю, калі так. Медальён вярнуць?

– Не, – здзівіўся Мсціслаў.

– І добра. Я ўсё адно не аддаў бы. Плёткам пра мяне паверыла. Не хачу я такіх... Не хачу!.. Не было ў мяне нічога з Сабінаю... Але ўжо калі яны так – я з самай беднай дзяўчынай ва ўсім Прыдняпроўі ажанюся... Простай, добрай...

Мсціслаў сядзеў сур’ёзны: паверыў Алесю.

– Ты пачакай, – глухім голасам сказаў ён. – Ты спачатку дачакайся Майчынага вяселля.

Алесь ляснуў зубамі і сеў.

– З кім?

– З Іллём Хаданскім...

– Як з Хаданскім?

Поделиться:
Популярные книги

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Звездная Кровь. Изгой III

Елисеев Алексей Станиславович
3. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой III

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Честное пионерское! Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4

Я - истребитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Я - истребитель
Фантастика:
альтернативная история
8.19
рейтинг книги
Я - истребитель

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4