Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Мсціслаў глядзеў на прыўзняты ражок прыгожых вуснаў, на нявінныя вочы, на ўвесь воблік гэтай дзяўчыны, і яму рабілася страшна, што ён мог быць закаханы ў такую.

Ён, аднак, не даў зразумець сваіх пачуццяў. Схіліўся залацістай галавою і ветліва сказаў:

– Я ў такіх справах вам не сябра, Міхаліна Яраслаўна.

Назваў па бацьку, чаго Прыдняпроўе бадай не ведала. І ў голасе было такое прыхаванае глыбокае асуджэнне, што Майка апусціла вейкі. А таксама быў закаханы...

– Прыемна хаця, што ў вас засталіся сякія-такія рэшткі сораму за зробленае, – сказаў Мсціслаў. – Мяркую, яны

вам яшчэ спатрэбяцца. Як і рэшткі пакут сумлення.

Яна ўскінула бровы. Спалохана.

– Хаця ад душы спадзяюся, што справа не зойдзе так далёка. Няма з-за чаго.

Пасля гэтай размовы Міхаліна раптам, упершыню за ўсе тыдні, падумала пра Алеся. Да гэтага яна карала і мучыла сябе, не думаючы пра іншых.

І толькі тут яна ўпершыню падумала, як жыць яму.

Алесь жыў. Іншым здавалася, нават спакойна. Ва ўсякім разе, замест прадчування страшнага прыйшоў спакой.

Спакойна распараджаўся ў дзедавых збожжавых магазінах, рыхтаваў коней на буславіцкі “бяссенны” кірмаш [13] . Даводзілася шмат выбракоўваць, бо аконамы намагаліся сапхнуць розную здыхляціну.

13

“Бяссеннымі” зваліся кірмашы канца красавіка – пачатку мая. Туды ішлі тыя, у каго конь здох узімку, або тыя, у каго не было насення.

Унук працаваў да знясілення, і пан Даніла радаваўся: менш дрэнных думак палезе ў галаву, і калі ўжо будзе тужыць, то ад сапраўднай тугі. І ўсё ж спакой Алеся палохаў яго.

Прыязджаў чырвоны ад ранняга загару, такі брудны, што ў каменнай ванне тройчы даводзілася мяняць ваду, еў што трапіцца і потым увесь вечар сядзеў ля агню, перакідваючыся з дзедам нязначнымі сказамі.

Еўфрасіння Глебавічна бачыла крывую ўсмешку, якая з’яўлялася на ягоных вуснах, калі глядзеў на жанчын. Больш маўчала, але крадком вызваліла ад усякай работы двух хлопцаў, каб начамі дзяжурылі ля Алесевай спальні: ”А раптам нешта зробіць з сабою, галубчык”.

Уставаў ён у тры гадзіны ночы, сядаў у ледзяную ванну, еў з людзьмі густа пасоленую бульбу з кіслым малаком і, не чакаючы кашы з баранінай, выязджаў на Касюньцы з двара.

Вежу падабаўся шчэпісты, гаспадарскі і ўсё ж ва ўсім добры ўнукаў розум. А каб і не падабаўся, ён згадзіўся б з усім, што б той ні прапанаваў, з усякім, нават самым бязглуздым учынкам, з усякай, нават самай недарэчнай прапановай.

Усё б раздаў, абы стаў ён здаровы і спакойны.

Пан Даніла здзіўляўся з самога сябе. Трыццаць восем год жыў у самоце, нічога не патрабуючы ад жыцця. Так, паблажлівы ад разумення людзей і велічы стары цынік і іраніст. Валтузяцца недзе наводдаль мурашкі – хай сабе валтузяцца. Мурашнік робяць, гліцу цягаюць – вельмі цікава.

І раптам з’явіўся камячок плоці, уладна ўзяў, запаланіў, прымусіў любіць нявестку, цікавіцца сынам, сустракацца з гэтымі самымі мурашкамі, лезці ў шумлівае, утомнае жыццё, пакутаваць і радавацца.

“Хто ён? Што мне ў ім, калі мне вось-вось ляж ды здохні, а за чорнай рысай – яма?

Але вось вырас, стаў гожы і моцны, і няўдала пакахаў. І так баліць за яго

сэрца, як ніколі не балела за сябе.

Ды гэтага мала. Ну вырас, ну, вядома, зусім іншы, чым людзі майго пакалення. Ну і пакінь ты мяне ў спакоі такога, які я ёсць. Не, вучыць. З зямлёю не так, з людзьмі не так, з радзімай не так.

Мала яму, што я па прыроджанай ляноце гавару па-мужыцку. Не, падавай яму самасвядомасць таго, хто я такі і хто ён такі, якая прычына агульнай абыякавасці, і чаму нам у Крыме морду набілі, і чаму таго хахла, што вершы пісаў, загналі туды, дзе бабы бялізну на вясёлку сушыцца вешаюць.

Ну што мне было б раней у тым хахле? Пашкадаваў бы трохі – і ўсё. Не, вучыць. Маўляў, свой чалавек, без кампрамісаў”.

Цяпер Вежа дрыжаў за ўнука. Здаецца, гаспадарыць, гойсае, сварыцца, а вочы пустыя.

– Ды ў чым справа, пане?

– Ён што вам падсунуў? І дзе вашы вочы былі? Яны тоўстыя, але ж гэта сяменнікі, пераспелыя. Яны як вата. Набрыняе вадой, падгніе. Ён каго падмануць надумаў? Якія бярвенні патрэбны, ану?

Аконам муляецца. Мужыкі з прыхаванымі ўсмешачкамі назіраюць за галавамыйкай.

– З зімы...

– Што з зімы?

– З вясны, то бок...

– Што?

– Перацягваюць жывое дрэва тростам туга, каб за лета яно... мацнейшае...

– Чаму?

– Смалой набрыняе... А ўзімку секчы.

– Вось. Смалой набрыняе. Жоўтае, аж звініць. Не гніе... Вось якія бярвенні падай. А ў Мухі спытай, колькі ён на гэтых сяменніках куртажу ў кішэнь паклаў? Не спытаеш – сам спытаю.

Голас як нежывы. Аконаму ад гэтага нават страшней. А Вежы страшней за аконама.

І ўсё ж Вежа нікому не выдаў бы сваёй боязні і сваіх думак. Глебавічна паспрабавала была папікнуць “за чэрствасць” – абарваў.

Не ведаў аб тым і сам Алесь, не ведалі сын з нявесткай, не ведалі суседзі. Вежа бараніў сваю таямніцу, маўчаў аб ёй, як маўчаць аб ганебнай хваробе.

Калі хто-небудзь добразычлівы пытаў, як з унукам, пан Даніла адказваў са звычанай іранічнай усмешкай, ад якой некаторых аж вадун вадзіў:

– Думаў ажаніцца, ды агойтаўся.

Часам і пры ўнуку.

Толькі аднойчы яны пасварыліся.

Быў май. Дрэвы апрануліся ўжо ў маладую клейкую лістоту, і стогадовы каштан ля тэрасы выкінуў да неба тысячы белых конусаў-свечак. Нібыта кадзіў і дзякаваў небу за цёплыя дні. Ночы былі яшчэ, аднак, халаднаватыя, а вада ў Вежавых ставах зусім ледзяная. Ставы амаль не зарасталі: моцныя крыніцы білі з дна.

Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты, вільгаццю ад ставоў і з Дняпра, чыстатой прыбранай, затравелай ужо зямлі.

Салаўі барабанілі, звінелі і цмокалі так, што здавалася, на зямлі існуюць толькі яны.

– Ягайла, – раптам сказаў дзед.

Унук страпянуўся.

– Што Ягайла?

– Ягайла любіў слухаць салаўёў. Ажаніўся ён з Ядвігаю, прадаў Беларусь з Літвою, права першарод-ства – за бабу. Тыя, пры жончыным двары, былі шмат танчэйшыя, цывілізаваныя. Пасмейваліся з яго цішком: варвар, мядзведзяў яму душыць, на кані гойсаць ды мядзведжую шынку рукамі есці. А гэты варвар, што каня спыняў на поўным скаку, пойдзе ў сад ды саловак слухае, а ў самога слёзы на вачах... То хто, я пытаюся, тут варвар?

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых