Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён пачаў глуха: сэрца перашкаджала. Але плынь радкоў, як заўсёды, супакоіла яго, а тое, аб чым ён хацеў гаварыць, споўніла душу нязнанай пяшчотай, болем і любоўю.

А праз нейкую хвіліну голас ягоны ўзмацнеў, і ён пачаў адчуваць сэрцам кожнае слова. Чырвань кінулася ў шчокі.

І мая безвыходна пойдзе ў змрок, У атрутны, як вечнасць, цень, Трапяткая і сіняя, як васілёк, Гарачая, як прамень. Я ні шчасця, ні доўгіх год не жадзён. Хай пятля, хай памерці ў журбе, Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён, Калі
ў іх не будзе цябе.
Сірата па з’едлівай волі багоў, Гінучы мой карабель, Хай не будзе світання ў народа майго, Калі досвіткам здрадзіць табе! І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Шчасце, песня, каханне, спакой, – Ўсё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы ж анёл на мове маёй Мне не скажа: “Братка, здароў!” Той, хто схоча хоць слова тваё разбурыць, Хай раней у апошнім баю Возьме смерцю і полымем тры муры: Цела, сэрца, песню маю. Ты мой жытні хлеб і каханы май, Песня продкаў, нашчадкаў палі. Без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай На душы, Ў небясі, На зямлі.

Хлопцы маўчалі. А ён глядзеў і нічога не бачыў. Потым, ускінуўшы вейкі, ён заўважыў, што паэт стаіць перад ім і сурова глядзіць яму проста ў вочы.

Разумеючы, што ў яго вось-вось падагнуцца калені, Алесь апусціў веі, каб не глядзець. Дзве рукі сціснулі Алесевы плечы. Ён адчуў, як лёг на ягоны лоб, над левым вокам, пацалунак, што пахнуў цыгарай, здаецца, нейкімі сухімі травамі і трохі віном.

Пецярбург спаў. Пад дугою мосціка драмалі гулкае цемрыва і чорная вада. Яны ішлі ўтрох і маўчалі. Гарэлі далёка-далёка адзін ад аднаго ліхтары.

Падымаўся вецер: відаць, зноў на дождж.

Паэт крочыў між сябрамі маўклівы і трохі змрочны:

– У вас на Дняпры сады?

– У нас сады, – адказаў Алесь.

– І ў нас сады.

– Я ведаю. Мой дзед расказваў...

– Адкуль ведаў?

– Некалькі год назад мне трапіў у рукі рукапіс нашага “Великого льоха”. Ты, Кастусь, можа, не чытаў, там адна душа вымушана вечна лётаць.

– Якую маеш на ўвазе? – спытаў паэт.

– Душу дзяўчынкі. Што ўбачыла на Дняпры залатую галеру царыцы і ўсміхнулася ёй. І вось мучыцца, пакуль не раскапаюць вялікі склеп.

Шаўчэнка глядзеў на яго насцярожана.

– На гэтай галеры ехаў мой дзед.

– Чаму?

– Царыцу звязваюць з імем майго прадзеда. Калі першы раз ехала ў Магілёў... І потым у Крым.

– Досыць непрыемна.

– Я не апраўдваюся, – ускінуў галаву Алесь. – Прадзед адмовіўся кінуць Дняпро, хоць яна яго і клікала.

– Ты не звяртай на гэта ўвагі, хлопча, – нібы нават прысаромлена сказаў Шаўчэнка. – І на “льох” не звяртай. Я тады быў малады. Жорсткі.

– Вы і цяпер такі, – упарта сказаў Кастусь. – Іншаму вас не навучылі, бацька. І добра.

– Ты князь? – спытаў паэт у Алеся.

– Так.

– Ну вось. А я былы прыгонны. І што з таго, калі мы побач ідзём тут, і ты сябра Зыгмунта і пішаш такія вершы. Мяркую, нашы разлікі за залатую галеру скончаны. Га?

– Яны даўно скончаны. Мой дзед варагаваў з усім гэтым яшчэ да майго нараджэння. Мяркую, і да вашага. Ён, дарэчы, ведае вашы вершы.

– І што ён кажа? – усміхнуўся Шаўчэнка.

– Сказаў: “Я б гэтага хахла не ў салдаты, а міністрам асветы замест дурня Уварава”.

Усе засмяяліся.

– Ну, мы б прасвяцілі, – усміхаўся паэт у сівыя вусы. – Ты, праўда, не пакутуй, хлопча,

за тую галеру. Ідзеш той жа дарогай, што і людзі праўды, любіш няшчасны свой край, служыш яму, а астатняе – справа дзесятая.

Пачаўся дождж. Тарас ішоў, скоса паглядаючы на хлопцаў. Выйшлі да Нявы.

– Хлопцы, – сказаў раптам паэт. – Вы бачыце, што там?

– На тым беразе, пад аркай самага страшнага будынка ў імперыі, нібы вочы, ззялі два чырвоныя ліхтары. Глядзелі, адбіваючыся ў вадзе.

– Вось, – сказаў Шаўчэнка. – Вочы пад архангельскай аркай... Я вас да баязлівасці не заклікаю. Але вы ўсё ж як мага сцеражыцеся. Каб больш паспець. У вас жа нават горш, чым у нас. І таму рабіце, каб даўжэй не трапляць у іхнія рукі. Я вось трапіў і загубіў жыццё. Мне сорак чатыры, а жыць асталося мала. Лічаныя гады быў на волі. Дый то – хіба гэта воля? Жыццю канец, а не зрабіў нічога.

– Бацька, – сказаў Кастусь з дакорам.

– Гэта праўда, сынок. На жаль, праўда.

– Мы не збіраемся вас суцяшаць, – панізіў голас Кастусь. – А толькі... гіне народ, калі на пачатку ягонай дарогі не з’явіцца такі, як вы, без кампрамісаў. Словам, вы ведаеце, нам няма прычыны казаць вам няпраўду. Вы зрабілі шмат, хоць, магчама, менш, чым маглі б... Але ж тая клятая салдатчына, яна ж вартая лішніх вершаў! Яна ж кожнага, хто не пайшоў дзеля радзімы на ўсё, прымусіць захлынуцца ад сораму.

– Вы думаеце, вы канец? – спытаў Алесь. – Вы – пачатак. З часам мірыяды людзей сальюцца ў любові да вас, таму што вы нідзе не саступалі, таму што справа ваша – высакародная, таму што такой любові, як ваша, яшчэ пашукаць на зямлі. Такой любові, калі адзін чалавек ратуе цэлы народ.

Дождж ішоў вуліцамі і плошчамі вялікага горада.

– Вам шкада нас, – сказаў Алесь. – Вы паказваеце нам на тую браму. А самі вы думаеце пра тое, што і раней... Ды як вам магло здацца, што мы хочам другой дарогі?! Ды мы толькі і марым усё жыццё, каб пражыць, як вы, каб нават не толькі адмучыцца за сваю любоў, а пайсці яшчэ далей... загінуць за яе. Вы думаеце, яны нас палохаюць сваімі ланцугамі? Лухта! Мы глядзім на вас. Бо што зробіш, калі воля і радзіма жывуць толькі крывёю, талентам, мозгам, барацьбою, смерцю сыноў?

Паэт глядзеў на іх, схіліўшы галаву, вялікімі, цёмнымі ад паўзмроку вачыма.

VIII

Вялікая аўдыторыя універсітэта выбухнула смехам. Трохі падслепаваты, яшчэ ў вельмі сярэднім веку, Платон Рунін палічыў, што гэта вынік яго чарговага жарту, і з асалодай паўтарыў яго:

Так яны і сказалі, келар Арсен, скарбнік Снетагорскага манастыра Іона і ігумен Марцірый. Ворагі здольваюць, лезуць, а яны: “Не бойсь, праваслаўныя. Маці божая ідзе на дапамогу!”. Хіба вы не бачыце ў гэтым кранальнай прастадушнасці, нязломнай веры і баганоснасці, якой вызначаюцца славяне? Адзіная душа ў свеце асталася неразбэшчанай ідэямі гнілой дэмакратыі і пачварнымі поглядамі на аднолькавасць людзей – не перад богам, не, а тут, на зямлі! Гэта душа славяніна! Скажыце, хіба ёсць на свеце яшчэ нешта, акрамя гэтай душы, хіба ёсць яшчэ нешта, здатнае супрацьстаяць брудным патопам, што разліваюцца па зямлі?.. Каламутным хвалям мусульманскага, гальскага, аўстрыяцкага, польскага, жыдоўскага мора?! Няма!.. “Не бойсь, праваслаўныя. Маці божая ідзе на дапамогу!”.

Аўдыторыя зноў ухвальна зашумела і выбухнула смехам. Рунін зразумеў гэта так, што знайшоў ключ да душы большасці студэнтаў. Звычайна напаўпустая аўдыторыя сёння не мела ніводнага вольнага месца. Прафесар глядзеў на бясконцы амфітэатр і бачыў, як праз вэлюм, ружовыя плямы абліччаў.

…Рогат каціўся пакуль што яшчэ нясмелымі хвалямі. Студэнты ўрэшце пачыналі разумець, чаму сёння па бясконцых калідорах універсітэта хадзілі тры хлопцы з падазрона спакойнымі тварамі і шапталі: “На лекцыю Руніна... на лекцыю Руніна...” Ля дзвярэй у маленькі пакой, што вышэй лавак, на антрэсолях стаяў студэнт, прыкрываючы дзверы спіной. Чацвёрка нешта задумала і здолела, відаць, захаваць таямніцу, бо наглядчыкі нават не заходзілі ў нязвыкла набітую аўдыторыю.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Законы Рода. Том 7

Андрей Мельник
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Игра престолов. Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.77
рейтинг книги
Игра престолов. Битва королей

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9