Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Мужыкі скардзіліся. Пан Юры пачаў рыхтавацца. Матуля пакутліва моршчыла бровы.

Ну нашто?

Коней в'aліць, любая. Людзей абяздольвае.

Спалохайце ды праганіце. Снег, а ў яго, адзінага са звяроў, голыя пяткі.

Нехта яму вінаваты, – пасмейваўся пан Юры. – Ты ведаеш, чаму мядзведзь устае? Ён улетку загуляецца з мядзведзіхамі даўжэй за астатніх ды не паспее тлушчу назапасіць… Мядзведзь – дон-жуан, як сказала адна дурная гарадская паненка.

Юрась! – кідала маці апошні козыр.

Ну што ты?

Ну, пяткі голыя? То сам вінаваты… “Мядзведзі ў пушчы чарніцы збіралі, мядзведзі чарніцы на ток рассыпалі. Мядзведзі ўвесь дзень па чарніцах хадзілі, ляпёшкі з чарніцаў на пятках сушылі. Чатыры нагі аж пад сонца ўздымалі, усю зімку чарнічныя лапы смакталі… Сма-аш-ненька!..”

З Грэблі данеслі, што мядзведзь пасля кожнага разбою вяртаецца ў сваё мярло і робіць спробу заснуць зноў. Відаць, таму, што прачнуўся так рана. І засынае часам. На дзень ці на два.

…У дзень палявання Алесь вырашыў быў не ўставаць, каб лішне не псаваць настрою чужымі зборамі, але ў чатыры гадзіны, у цемры, пан Юры заспяваў, ідучы ў збройную, і толькі ля дзвярэй сына змоўк: успомніў, што той не едзе і гэты радасны спеў можа на цэлы дзень засмуціць сына.

Алесь са злосцю захутаўся ў коўдру, збіраючыся заснуць, але не мог. Усё адно трэба было ўставаць і ісці на цукроўню. Дый не мог ён прапусціць збораў: відовішча, магчыма, яшчэ больш хвалюючае, чым само паляванне.

…На двары, у падмёрзлым снезе, пераступалі капытамі коні. Рыпелі палазы. Асветленыя ліхтарамі і паходнямі, сноўдалі сюды-туды людзі. Біскуповіч і Юллян Раткевіч распараджаліся. У плямах святла вымалёўваліся сухарлявыя сілуэты сабак.

Псяры трымалі іх на шворках. Сабак сёння чакала цяжкая работа: хапаць звера ззаду “за нагавіцы”, адцягваць яго ад паляўнічых.

Шляхта з малодшых радоў – сем чалавек – раз-пораз ставіла стрэльбы і рацішчы ля ганка і ішла ў пакой паляўнічых, куды яшчэ звечара паставілі сталы: закусваць. Вярталіся адтуль чырвоныя, тугія на раннім марозіку, як памідоры. Пахла ад іх віном, свежым марозам, скурай і конскім потам.

Пераступалі з нагі на нагу, рыпелі белымі высокімі вайлакамі, ходнямі і ботамі.

Ліхтары згасілі, і снег стаў ліловы, калі ўрэшце з’явіўся бацька. Сінявокі, смуглявы, белазубы. Убачыў Алеся і вінавата пшыкнуў румянымі вуснамі.

Такі ўжо наш лёс, – смяяўся васільковымі вачыма пан Юры. – Салаўя не кормяць байкамі, а жанчын – мудрасцю.

Ён быў вельмі засмучаны за сына.

Ну нічога, ну кінь. Слова табе даю, заўсёды цяпер будзеш са мною.

Бацька ляпнуў сына па плячы і, пружынячы, страсянуўся, як звер: не, нічога не брынчэла, усё было падагнана як след.

Пан Юры быў ва ўсім белым. Белыя кабці, белыя скураныя нагавіцы, белая футра, падбітая гарнастаем, белая, таксама гарнастаевая, шапка з заломленым вастраватым верхам.

А бадай з вас дух, – сказаў ён раптам. – Так вось сам не прасачы… П’яўкі дацкія

дзе?

Унь зграя, – сказаў Карп.

Яшчэ адну, – сказаў пан Юры.

Зняў шапку. Рассыпаліся бліскучыя белакурыя валасы.

Горача.

Выпіў, ці што? – спытаў Раткевіч.

Што я, такі дурны, як твайго бацькі дзеці? Проста горача. Вось-вось вясна.

Угледзеў, – сказаў Януш.

Хлапечая постаць пана Юрыя зноў скаланулася. І не трэба было, бо правяраў ужо, але ён проста не мог стаяць спакойна.

Хлопцы, досыць жэрці! – сказаў пан Юры. – А то як бы потым Андрэева стаянія не было. Давайце збірацца.

Павялі на налыгачах сабак. Звонка загігатаў у свежым паветры конь.

Хутчэй, хлопцы, не церпіцца. Ану, як да дзевак, як да іхняга казінага племя… Зміцёр! О, хітрая бестыя, Зміцёр! Но-но, Змей. Давай сапраўднага каня.

Ды я… яно… думаў… каб гэта Змей… Хай бы ён.

Сінія хітрыя вочы бацькі смяяліся. Ён удаў Змітра:

Хай бо ж бо ён… гэна…

Вакол зарагаталі.

О то ж бо яны табе й е, – паважна скончыў бацька.

Ад яго так і патыхала здароўем, сілай і радасцю. Раўнюткія зубы смяяліся. Рухі зрабіліся дакладныя і спрытныя, як раней.

Падвялі белага жарабца. Пан Юры лёгка ўскінуўся ў высокае сядло. Пашукаў нагою пятлю і ўставіў у яе дзяржальна рацішча. Цяпер, са стрэльбаю за плячыма, з рацішчам, падобным на старадаўнюю дзіду, загоршчынскі пан вельмі нагадваў сярэдневяковага воіна. Падабраны, спрытны, лёгкі ў сядле – залюбавацца можна было.

А хто гэта там тэльбухамі трасе? Вядома хто, Раткевіч. Сваячок малодшанькага роду, каб ужо гізунты з цябе, каб…

Падскакаў да санак, у якіх сямёра з малодшых сядзелі спінамі адзін да аднаго.

Што вы, на суд едзеце?

І паляцеў да брамы, вытаргнуў на скаку з рога марозную серабрыстую трэль.

…Паўз яго праязджалі коннікі, і конь гарачыўся пад ім. І халоднае паветра было такое салодкае, што ледзь не да разрыву шырыла магутныя грудзі бацькі.

Убачыўшы Алеся на ганку, пан Юры ўсміхнуўся:

Заставайся шчасліва! Наступны – твой!

Пошчак капытоў. Ясныя гукі рога. Снежны пыл.

Галявіна ляжала на спадзістым схіле, уся ўкрытая веснім ужо, але ўсё яшчэ глыбокія, па грудзі, снегам. Вакол стаялі заснежаныя дрэвы пушчы, марылі, узносячы галовы ў няяркае неба. У начы яшчэ падваліў снег, засыпаў усе сляды і мурашнікі, але сокі [38] казалі, што мядзведзь не пакідаў пратаптанага іхнімі лыжамі кола. Кола было нешта сажняў трыста ў радыусе.

Звер, зваліўшы чарговага каня, спаў ужо другія суткі.

38

Сок – чалавек, які сочыць, каб звер не ўцёк.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Николай I Освободитель. Книга 5

Савинков Андрей Николаевич
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия