Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Шрифт:
І тут рады не стрымаліся: пакаціўся па лавах вышэй і ніжэй, захапляючы ўсё новыя сектары, неадольны, магутны, гамерычны рогат.
Калі Рунін зразумеў, што смяюцца зусім не з ягоных жартаў, было позна: смех апанаваў усіх да апошняга. Ён паспешна кінуў на пераноссе пенснэ і ўбачыў усё.
Ад рогату, ад магутных, як прыбой, перакатаў ходырна трэсліся рады.
Рунін пачаў падымацца па прыступках. І тады Алесь стаў, каб закрыць Грыму спіной. Адсунуў яго плечуком.
Чацвёрка памагатых разам з суседзямі схапіла Грыму стаў і пацягнула
Вы? – спытаў Рунін. – Вы, князь?
Некаторыя ўжо не маглі смяяцца і толькі пазяхалі, як рыба на пяску.
Я з самага пачатку бачыў гэта, – сказай бледны Рунін. – Чаму вы зрабілі...
Патрыёт стайні! – крыкнуў з-за спін Грым і здушана замыкаў.
Хто яшчэ там? – спытаў Рунін.
Хіба вам мала мяне аднаго? – спытаў Алесь.
Я хачу ведаць, хто яшчэ?
Як бачыце, усе.
Рогат рабіўся нясцерпны.
Прычыны?
Нежаданне бачыць вас тут. Нежаданне, каб нас вучыў розуму, – а праўдзівей – розуму- маразму, – такі, як вы... даносчык... цемрашал... згубіцель юных і чыстых...
Без асабістых абраз!
І тады Алесь узняў руку.
Жарты прэч... Нам абрыдзеў ваш панславіцкі смярдзёж... Абрыдла гэта маска драпежнасці... Нам абрыдлі вы. Вы пэцкаеце самае імя нашай радзімы, наша імя, наш незаплямлены гонар.
Вы не патрыёты!
Мы патрыёты больш на вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі – браты. І ўсе яны падобныя адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў... А калі ёсць, то іх робяць такія, як вы.
Відаць, я яшчэ не скончыў ачысткі універсітэта.
І не скончыце, – спакойна сказаў Алесь. – Я пайду адсюль, але пойдзеце і вы разам з вашымі ванітамі. Іначай вам на кожнай лекцыі будуць чыніць абструкцыю.
Пасмешышча! – крычалі з радоў. – Квасны Платон!
Зноў успыхнуў рогат. Хлопцы з мясцовага зямляцтва зацягнулі па-руску забаронены пасля паўстання “Марш Кошута”. Амаль без слоў, якія ведалі нямногія, але грозна ляцела мелодыя. У адказ ёй плесканулася недзе пад столлю марсельеза.
Амфітэатр віраваў. Кожны цяпер не разумеў, як маглі яны цярпець гэтую брыду і гніль хоць яшчэ адну хвіліну, як маглі забыць аб выключаных, як маглі мірыцца з прынізлівымі разважаннямі гэтай макрыцы.
Аўдыторыя выбухнула крыкамі.
Ганьба! Мазгі лыкавыя! Вон! Вон!
Свіст, здаецца, ірваў муры і прымушаў дрыжаць шыбы.
Яны стаялі на пероне і, як заўсёды ў апошнія хвіліны, не ведалі, аб чым гаварыць.
І ўсё ж гэта блазнаванне, – сказаў Кастусь. – Мужыкі з голаду ядуць траву, а ты дзеля няпэўнай асалоды звесці рахункі з гэтай старой малпай вылецеў.
Хай яны мне з двума дыпломамі солі на хвост насыплюць, – сказаў Алесь. – Што ж, па-твойму, дазволіць яму атручваць мазгі і даносіць далей? А так яго прыбралі. Ды і з хлопцаў цяпер ніхто такому трызненню не паверыць.
Добра,
Папусціцца Руніну было нельга. Стрывалі б гэта – сцярпелі б і большае.
Кастусь па чарзе пакусваў губы. Спачатку верхнюю – ніжнімі зубамі, потым ніжнюю – верхнімі. І раптам зарагатаў.
Дурні вы... Дурні вы, але малайцы... Кашу – маноклем.
Другі ўдар звона разрэзаў халоднае паветра.
І сапраўды, нічога не адбылося, – гаварыў далей Кастусь. – Выперлі гэтую сволач, пасмяяліся. Дыпломы – у цябе... Я гэта, уласна, таму, што сумна мне будзе. Але нічога... Можа, гэта і на лепшае. Патрэбна работа на месцах. Многія хлопцы нават кінулі універсітэт, у валасныя пісары ідуць... Працуй і ты, браце. Спадзяёмся.
Буду, – проста адказаў Алесь.
З вагона вылез змрочны Кірдун.
Час развітвацца, паніч?
Як, Халімон, едзеш, значыцца?
Еду, – буркнуў Кірдун. – Хто вас цяпер карміць будзе? Мне-то нічога, а ён вось трэцяга ніверсітэту не скончыў. Казаў яму, не звязвайся. З арэх таго дабра – на тры дні паху. А ўсё вы. Вы паніча збіваеце.
Кінь, – сказаў Кастусь. – Абдымемся, ці што?
Кірдун выцер вочы.
Ды што мне, самому вас не шкада? Маладыя такія, а без жыцця жывяце... Трэці звон.
Убачымся, – сказаў Алесь.
Убачымся. На справе.
Цягнік дыхаў парай на нізкае сонца, і яно, трапляючы ў сівыя клубы, мяняла колер. Рабілася атрутна-зялёнае.
Стары Вежа сустрэў унука, як заўсёды, знешне халаднавата:
Адвучыўся? Ясна. Як кажуць, з прэндкім поврутэм.
Выгналі, – сказаў унук. – Ну і сволачы!
Дзед прыкінуўся здзіўленым. Нават галавою пакруціў, шкадуючы наіўнасць і неабазнанасць унука. Пачаў цярпліва тлумачыць:
Мы – нацыя вялікая, і дробныя сволачы нам у дзяржаве зусім без патрэбы.
Кірдун, які разам з Алесем атрымліваў маральную лазню – “нашто дапусціў”, – раптам пачаў бурчаць. Пасмялеў у Пецярбургу, слухаючы размовы Алесевай кампаніі.
До ўжо яму вучыцца. І так разумнейшы за ўсіх.
І за мяне?
Анягож, – сказаў Кірдун і асекся. – Не так мовіў, прабачце.
Не, ты кажы. Кажы, калі пачаў.
Кірдун, як большасць простых людзей, не мог трываць натацый і катавання словамі.
Вучыў многа... Многа пісаў... Шмат чытаў...
Цік-кава, – сказаў дзед. – І што, хацелася б ведаць, вычытаў? Га, Халімон?
Раней Кірдун, напэўна, пачаў бы прасіцца, каб адпусцілі душу на пакаянне. А тут не вытрымаў:
Вычытаў пра народы і пра роўнасць людзей.
Ну-у? Не мож-жа гэтага быць!
“Кішкай апошняга папа – апошняга цара... задушым”, – раптам успомніў Кірдун. – Я яму, княжа, казаў: “Не варта, паніч, так уголас. Думайце сабе паціху, пакуль да кішак не дайшло”.
Яшчэ?
“Айчыну, веру вярні нам, просім”, – спадзеючыся толькі на заступніцтва Алеся, бубніў Халява.
Бачыце вы. Яшчэ?