Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Стой, – ціха сказала яна. – Дзеля мяне пачакай, ну! – Вочы былі такія пагрозлівыя, што ён спыніўся. – Я павінна сказаць... Праз пяць хвілін пойдзеш... Ну... Хадзі сюды... Дзеля памяці бацькі.

Ён сеў ля яе. Яна ўзяла яго за руку.

Слухай, няхай нават позна... Ведаеш, як я пакінула есці – мне стала лёгка... Упершыню ў жыцці... Я нікому не вінная.

Але гэта смерць! Мама!

Так. Гэта зачараванае кола. Дарогі, каб вырвацца, чалавеку не дадзена. Або знікай, або забівай. Вар’яцкая прыдумка. І

таму мы асуджаныя. Няма выйсця.

Мама...

Яна трымала яго руку, але нагою ён непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткі ля яе ложка. Націскаў... Націскаў... Націскаў...

Сэрца амаль не білася. Я ляжала без рухаў, каб даўжэй думаць. Доўга думала. І вось...

Ён ціснуў пласцінку санеткі... Ціснуў... Ціснуў... Ніхто не ішоў. І ў адчаі ад гэтага ён спытаў:

Нашто, нашто ты гэта зрабіла?

Ты даруеш мне. Ты астанешся моцны, бо ў цябе вялікая, высакародная мэта. А я заўсёды была непрыдатная. Цень – і ўсё.

Алесь фізічна адчуваў, як павінен калаціцца званок у пакоі Анежкі... Божа, толькі б хутчэй прыйшлі!

Нашто? Нашто?

Я была прыдатная толькі на гэта. Узбунтавацца. Пакараць сябе за ўсіх, – вочы яе лавілі ягоныя вочы. – Можа, хоць па кроплі маёй крыві бог пакладзе на астатніх і даруе ім, не ведаюць бо, што робяць.

Голас раптам стаў амаль пагрозлівы:

І ён... таксама. Прыкуць такі дух да быдлячай абалонкі! Як ён мог! Жэрці, як жывёлы, адкідаць, як жывёлы, раджаць дзяцей, як жывёлы... І любіць іх за тое, што забіваюць... У, дрэнь!.. Хіба вінаваты людзі? Калі ў помыслах сваіх ім бы жывіцца святлом!.. І ўсё ж я выпрасіла... дараванне.

Ён націскаў і націскаў пласцінку... Ды што яны, аглухлі там усе, ці што!

Нашто ты так? На-што!

На маем права... І мне страшэнна шкада вас: бацькі, Вацака і асабліва цябе. Ты ўразлівы, тонкі. Ведаю, не маем права – шкада. Можа, гэтымі днямі я выкуплю права на вас, і вы атрымаеце за агульную неяк жыць на зямлі. Не несці адказнасць за агульную віну.

Варухнулася:

Трэба было давесці. І за тое, што я – сваячка Кроера. І за ўсіх чыста людзей. І за яго, беднага, і за сябе. Трэба было давесці, што мы не забойцы, што мы ад адчаю жывём жыццём другіх... Хоць некаму ўзбунтавацца... Каб ведалі, што гэта нам крайняя пакута, што людзі думаюць... думаюць... над гэтым.

Здаецца, пачыналася трызненне. Вочы гляделі вышэй яго.

– Я яго страшэнна кахала. Дай бог, каб цябе... так...

Дрыжучы, ён схіліўся да яе. Яна дакранулася вуснамі да яго вачэй:

Ты панясеш мае вочы далей.

З вялікім, з апошнім высілкам дакранулася да яго рукі:

Абяцай мне. Абяцай, што ніколі без крайняй, без смяротнай патрэбы не адбярэш жыцця ў жывога.

Ён кіўнуў галавой.

І тады яна, нібы вычарпаўшы ўсе сілы, апусціла плечы. Толькі тады. Апусціліся

і веі, цяпер спакойныя. На павеках ляжаў блакітны цень.

...Не памятаючы сябе, ён кінуўся ўніз:

– Людзі! Лекара! Людзі! Людзі!

Але яшчэ раней, чым прыбеглі людзі і лекар, у пані Антаніды пачалася агонія. Дзіўная, спакойная агонія, падобная на згасанне лампады, у якой усё выгарала датла...

Яны сядзелі ўдвух у пакоі дзеда. Ён заўсёды спыняўся ў ім, калі прыязджаў у Загоршчыну. Алесь трохі адышоў, так і не выплакаўшыся; дзед, ва ўсякім разе, больш не баяўся за яго.

Так яны і сядзелі пад адным агульным горам, вельмі стары ды малады. А паміж імі стаяла пляшка кмяноўкі ды запыленая, бы ў фуфайцы, бутэлька віна.

Ведаю, і для цябе занадта. Так вось, за некалькі тыдняў. Але ты – чалавек. Стой. Зачапіся і стой... Дый мяне, старога эгаціста, пашкадуй... Я, Алесь, сапраўды стары. Перад табой будучыня, свае дзеці. А перад мной – магіла. І дзяцей маіх няма...

Адны, самонтныя, у вялікім доме.

Ты яшчэ пусціш карэнне. А я, як старая таполя, што выпусціла парасткі, а іх пасціналі. А на новыя – сілы няма. Адзін астаўся, дый той... Адзін ты ў мяне... Сохну я, як дрэва, абсечанае ды абгарэлае... Ты мяне пашкадуй.

Я не буду, дзеду... Але не дарую я сабе... Як мог так паглыбіцца ў сваё, не заўважыць!.. Кожную вясну і восень, заўсёды гэта так было, што яна зачынялася, ніхто не мог бачыць... Але ўсё адно – як я мог дапусціць?

Не памагло б, – наліваў дзед яму віна, а сабе кмяноўкі. – Яна ўсё адно зрабіла б гэта... Параненае сумленне, сыне...

Дзед маўчаў. Што ён мог сказаць? Ён картаваў думкі.

Нейкае зусім цёмнае, нібы асенняе, было неба над паркам. За акном месяц шалёна імчаўся над нерухомымі гмахамі аблокаў.

Лягчэй за ўсё скончыць так. Але людзям трэба ісці. Каб жыць. Жыццё – даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, негледзячы на ўвесь боль.

Дзед не заўважыў, што супярэчыць сам сабе. Ён проста казаў простыя думкі, як усе людзі. Можа, якая і суцешыць.

Каб жыць... Асабліва тым, што самі і кідаюць зерне, што даюць яму расці, што змагаюцца за каласы – іначай нівы заглушыла б пустазелле... Што зробіш, трава лепей адрастае, калі яе косяць...

Дзед зноў наліў і задумаўся.

Выпі, сыне. Я доўга жыў. Мяне назвалі б вар’ятам, калі б я сказаў, ну хоць бы пра катлы на цукроўні... Прэс круцілі рукамі... А, лухта!..

Думка дзеда кідалася ў прыцемках:

Вось парастак бульбы ў склепе. Жоўты, бледны... Ці цыбуля, таксама жоўты, без смаку. А пакладзі цыбуліну без зямлі, без вады на акно. Парасткі стануць зялёныя, з’явіцца аднекуль горыч... Значыць, ёсць жа нешта ў святле. То няўжо мы дурней за цыбуліну? І сапраўды навучымся з часам рабіць хлеб з сонца. І людзі стануць жывіцца святлом.

Поделиться:
Популярные книги

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Метатель. Книга 4

Тарасов Ник
4. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 4

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8