Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Прыціснуўшыся да спіны каня, Алесь гнаў і гнаў яго. Праз ноч. Прысады. Пад шкляны звон у замерзлых лужынах.

Кінуўся нехта ўбок, за дрэва, пачуўшы тупат. Чалавек? Звер? А, усё адно! Стрэл. Крык. Пошчак капытоў.

Та-та-та, та-та-та, – рытмічна расколваў зямлю тупат.

Коні ляцелі ў ноч…

…Яраш Раўбіч стаяў, звязаны, перад чорным ганкам дома, трохі ў баку ад вялікаі галерэі. Адбіткі чырвонага агню скакалі па ягоным твары. Чуга была раздзёртая на грудзях, валасы зліпліся ад поту, на

шчацэ наліваўся сіняк.

Перад ім стаяла некалькі Корчакавых людзей. Яны мала чаго знайшлі са зброі, хоць абшукалі ўжо ўвесь дом. Дзве ці тры стрэльбы, шабля. Адзін з мужыкоў ледзь варочаў абедзвюма рукамі радавую святыню – двухручны меч.

Што напісана? – спытаў, разглядаючы вязь.

Раўбіч усміхнуўся.

“Помні: цяжка вымаецца. Выняў – напой”.

Дзякуй, – сказаў Корчак. – Мы вынялі… Напоім, дзякуй.

Чорныя дрымуючыя вочы Корчака глядзелі з-пад белай кучмы проста ў вочы Раўбічу. Але ён не ведаў, што такое позірк Раўбіча, які вытрымлівалі адзінкі, і, прынізліва адчуваючы, што вось-вось, зараз, апусціць вочы, сказаў:

Павярніце яго, хай пакажа, дзе…

Баішся мяне, бандыт, – са спакойным здзекам сказаў Раўбіч.

Нехта штурхнуў яго.

Труну сваю штурхаеш, сабачая косць.

Людзі адкаснуліся. Раўбіч стаяў і глядзеў на свой дом, на шыбах якога скакала вінна-чырвонае зарыва. Здавалася,што дом гарыць усярэдзіне. Дом, у якім ён пражыў жыццё і для якога зараз загіне.

Страху ён не адчуваў. Канец дык канец. З таго дня, як пачаў самастойна думаць, знясільвала і прыгнечвала думка аб лёсе родная зямлі, аб тым, што шчаслівыя на ёй толькі мёртвыя. То няхай ужо. Добра, што нікога няма дома.

На хвіліну ён успомніў Алеся. Дрэнна абышліся з хлопцам. Зганьбілі, аплявалі. А хлопец быў нішто. Любіў яго калісь. І вельмі, вельмі любіў Міхаліну. Дрэнна зрабілі, дрэнна.

Лютасць душыла яго. Так трапіць! Так па-дурному трапіць! Людзі знянацку, знялі, як соннага пеўня з куросадні. Людзі ўцяклі ад неспадзеўкі. Як па-дурному канчаецца жыццё. Усе гады пакутаваць ад рабства радзімы, рыхтаваць закалат, амаль падрыхтаваць, пусціць сваіх на аброк, чакаць паўстання. І раптам нічога не ўбачыць, загінуць. Ад рук нейкай наброднай банды, якая рушыла сюды, бо ён не сцярогся. Сюды, а не на сапраўдных цмокаў.

Запясце Корчака абвіваў рамень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап’яну.

Зброя? – спытаў Корчак.

Не для вас назапасіў. Знайшлі тры стрэльбы – хопіць ад зайцоў адстрэльвацца.

У цябе колькі галоў? – спытаў адзін з лесавікоў, нізкалобы хлопец.

На адну больш, чым у цябе, – усміхнуўся Раўбіч.

Зраўняем, – сказаў Корчак. – Дзе зброя?

Раўбіч маўчаў.

Ану, трасяні яго. Падцягні да вогнішча, – сказаў Корчак. І нібы, апраўдваючыся, дадаў: – Будзе ведаць, як

у крыжы страляць. Здзярыце з яго чугу.

Чуга лягла на скручаныя рукі, як крылы.

Дзе?

Яраш маўчаў. Безвалосая гладкая скура паступава чырванела ад блізкага агню.

Нізкалобы раптам засычэў. Ён трымаў Раўбіча за плячо, і валасы на суглобах ягоных пальцаў пачалі скручвацца і спякацца:

Ч-чорт!

Мужык, які толькі што адкінуў убок непатрэбны стары меч, раптам крыкнуў:

Корчак! Пабойся бога. Што ж ты робіш, кацюга? Чаго Юстына падбіваеш? Ты ж ведаеш, ён галавою скрушны…

Нізкалобы Юстын непаразумела глядзеў на іх, трасучы рукою ў паветры.

Змоўч! – сказаў Корчак. – Змоўч, Брона.

Я пайду ад цябе, – спакойна сказаў Брона. – Я не кат. І ўсе мы, з Кроераўшчыны, не каты. Адна ў нас душа. А ты – як вурдалак прагны. Дачакаешся срэбнай кулі ды асінавага кала.

Белыя вейкі мужыка дрыжалі, але казаў ён з запалам, смела.

Не будзе табе такое поспеху. Таксама і ў яго – гонар.

Корчак трохі засмуціўся:

То што, можа, ужо васпан прапануе што?

Забі, а не здзекуйся… Ды ён сам скажа… Скажы, пане, не губі душы.

Раўбіч глядзеў ў яго светлыя вочы:

Ідзі, хлопча Брона, у мой пакой, трэці ад залы. Яны не знайшлі…

Ну во, – узрадаваўся Брона. – А вы, сыраядцы…

…а там, за шторай, вісіць мой штуцэр. Для цябе ўжо адну стрэльбу знайду. Трымай на памяць…

А ім не скажаш? – спытаў Брона.

Ім не скажу, – проста кінуў Раўбіч. – Яны расамахі. Падлай харчуюцца. Кроў не па іх. – І, памаўчаўшы, сказаў: – Дабівайце, ці што.

Брона глядзеў на Яраша са спакойнай варожасцю і павагай.

Т-так, – сказаў Корчак. – І сапраўды… Паміраць стоячы будзеш?

Але.

Нажыліся мы тут, хлопцы. Дзякуй трэба сказаць аднаму дабрадзею за параду.

Не трэба яму тваёй падзякі, – спакойна сказаў Брона. – Ён сказаў праўду. Ёсць у гэтага чалавека зброя. Ды толькі ўсё вы ўлічылі, акрамя яго.

Корчак глядзеў на Яраша. Потым выняў з похваў корд і старчма кінуў яго ў зямлю.

Ты не бойся, раўбіцкі пан. Удараць дакладна.

Я не баюся.

Брона пабег па штуцэр і прынёс яго.

Ух-х, які, – усміхаўся ён. – Аж рукі прыкіпелі. Вось гэта дык зброя. Ну, трымайцеся цяпер…

Раўбіч усміхнуўся. Выгляд у хлопца быў як у дзіцяці, што атрымала цацку.

Ну, дзякуй… Ты – нічога!.. Ты нават падумаць не пасмееш, я пастараюся ўжо, – спяшаўся Брона і нібы растлумачыў: – Жонку маю з дзецьмі Кроер некуды ў Расейшчыну прадаў за непаслухмянасць… А што яна там?

Я разумею, – проста сказаў Раўбіч.

Вядзіце коней, хлопцы, – сказаў Корчак. – Дом паліць не будзем. Хай удаве будзе дзе жыць. – І усміхнуўся: – Мо і для мяне нешта знойдзеш?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Возлюбленная Яра

Шо Ольга
1. Яр и Алиса
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Возлюбленная Яра

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9