Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калодзеж (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну вось, - прамовiў старшыня, падышоўшы да весьнiц, - гэта i ёсьць тая самая Матрона Iванаўна Апалонiк, зь якой вы хацелi пазнаёмiцца.

Не ўздымаючы вачэй, Матруна пацiснула спачатку шырокую i цёплую мужчынскую далонь, а потым халодную й далiкатную жаночую долоньку.

– Как ваше здорофйе, Матрйона Iванофна?
– запытаўся немец, дыхнуўшы саладжавым пахам мяты.

Матруна неакрэслена кiўнула i, змагаючыся з нэрвовай дрыготкай,

пачала перабiраць пальцамi ражкi навюткай, па выпадку павязанай хусткi.

Немец стрымана кашлянуў, расшпiлiў, потым зноў зашпiлiў верхнi гузiк палiтону: - Я ест сын Бэртрама Бомбаха, который тут погiб. Вы же его зналi, Матрйона Iванофна?

Матруна iзноў кiўнула, узьняла вочы i, натыкнуўшыся на суворы пагляд з-пад шэрага капелюша, страсянула галавой.

– Может, Матрйона Iванофна, вы знаете - где он был похоронен?

– Вы ведаеце, дзе быў пахаваны спадар Бомбах?
– перапытаў праз хвiлю шэры капялюш, але Матруна маўчала, з хваравiтай зацятасьцю пазiраючы пад ногi.

Немец яшчэ штосьцi пытаўся, выцягнуў з кiшэнi мэталёвую блямбу, згадаў Лёшку Клячкiна, нарэшце асуджана ўздыхнуў i жонка - бялявая й вастраносая кабета - тузанула яго за рукаво. Немка штосьцi прамовiла па-свойму, пайшла да машыны i сьледам за ёю, цяжка шоргаючы падэшвамi чаравiкоў, пайшоў i сын Бэртрама Бомбаха.

– Гендэ хох!
– гукнуў з-за плоту Канавальчык. Канавальчык зiрнуў на жанчын, спадзяючыся, што тыя ацэняць ягоны жарт, але жанчыны абурана зашыкалi, а Карпачыха крутнула пальцам ля скронi i мацюкнулася.

– Адзiн гарлае абы-што, другая маўчыць як статуёвiна, - ледзь чутна прасiпеў Бамбiза, махнуў рукой i лёгкiм трухам пабег да свайго "казла".

Неўзабаве машыны зьнiклi за павароткай, i жанкi, пастаяўшы хвiлiнку, пачалi разыходзiцца. Нiхто зь iх не падышоў да Матруны, нiхто нiчога не сказаў, нават Карпачыха сарамлiва адвяла вочы, i толькi Канавальчык штосьцi крыкнуў у ейны бок, ды словы ягоныя заглушыла вуркатанне грэйдзеру, якi выяжджаў з прыдарожных кустоў. Матруна села на лаўку, насунулася сьпiнаю на плот i з дзiўным спакоем падумала, што так i памрэ тут, пад плотам, ня ў сiлах падняцца на ногi.

У абед прыгналi статак - быў канец кастрычнiку i скацiну пасьвiлi толькi да абеду. Зьвяздоха доўга рыкала пад гарою, клiчучы гаспадыню, нарэшце прыйшла да хаты, пастаяла ля паркану i, лiзнуўшы шупатым языком вiльготныя ноздры, пасунулася ў хлеў. Па абедзе - ужо ў вечаровым сутоньнi - з-за павароткi выехала крытая машына, пад'ехала да хаты i з кабiнкi выкулiўся той самы мужчына, што прывозiў

тэлевiзар ды iншыя рэчы. Мужчына штосьцi запытаў, Матруна кiўнула i праз колькi хвiлiнаў госьць вынес з хаты спачатку тэлевiзар, потым згорнуты ў трубку кiлiм, нарэшце, журнальны столiк i люстру, якая суцiшна зазьвiнела на ветры.

– А ты думала, што табе далi назаўсёды?
– гукнуў ад сваёй хаты Канавальчык, калi машына ад'ехала.

Матруна нават не зiрнула ў суседавы бок i Канавальчык, абражаны такiмi абыходзiнамi, падцягнуў зацухмоленае галiфэ, жвавым трухам перабег дарогу.

– Гэта сынок таго фрыца прыехаў, якога мы шлёпнулi?
– сусед вытрымаў паўзу, чакаючы, што Матруна абзавецца хоць словам, але тая маўчала.
– Тут да мяне чалавек прыходзiў... з Камiтэту...
– Канавальчык вытрымаў яшчэ адну паўзу, - мiж iншым, пра цябе пытаўся... Я яму ўсё i распавёў. Як мы таго немца вялi, як той немец жыць прасiўся. Гэта ж я яго i шлёпнуў, а Мiцька Дзянiсенка на сябе запiсаў... Хiтры быў, хахляра, таму i выбiўся ў людзi.

Нейкая дзiўная сiла падняла Матруну на ногi i яна, зьлёгку хiтаючыся ўбокi, пасунулася дадому. Убiўшыся ў хату, Матруна глынула збружэлага квасу, няўмела перахрысьцiлася i, не распрануўшыся, лягла на ложак. Жанчына цяжка ўздыхнула, зьмежыла павекi, а калi зноўку расплюшчыла вочы, дык убачыла ў пройме прачыненых дзвярэй Бэртрама. Бэртрам пасьмiхнуўся ёй аднымi вуснамi, паставiў у кут стрэльбу i, ня ведаючы - чым заняць рукi, стаў расшпiльваць, а потым зноў зашпiльваць верхнi гузiк мундура.

– Сын твой прыяжджаў, мы яго ўсёй вёскай сустракалi, - прамовiла Матруна i, прыкусiўшы дрыготкую вусну, скрозь сьлёзы прашаптала: - Замуж я так i ня выйшла.

– Ведаю, - азваўся Бэртрам i голас ягоны прагучаў гулка, няўцямна, нiбыта з калодзежу.

Згадка пра калодзеж на кароткае iмгненьне абудзiла Матруну; жанчына страпянулася, памкнулася разьвязаць хусьцiнку, якая душыла яе, ды нечакана скацiлася з ложку i паляцела ў халоднае i сырое прадоньне, на дне якога плюскала вада i хтосьцi голасна гукаў ейнае iмя.

Iмжыстым ранкам ў шыбу пастукалi i на падворку прастуджана кашлянуў Канавальчык.

– Гэй, Матруна, выганяй карову!

Канавальчык кашлянуў другiм разам, прыпаў тварам да шыбы i на вiльготным шкле - у тым месцы, куды тыцнуўся канавальчыкавы нос, утварылася буйная кропля. Хвiлiну яна нявыплаканай сьлязiнай трымцела на ветры, а потым сарвалася долу, не пакiнуўшы па сабе нiякага сьледу.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода