Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калодзеж (на белорусском языке)
Шрифт:

– Падымайся, хутчэй... схаваць трэба, пакуль нiхто ня бачыў...

Яна паспрабавала ўстаць, але здолела толькi падпаўзьцi да парога.

– Забiлi... забiлi, сволачы... на маiм агародзе. Пабеглi, дачушка, пакуль нiхто ня бачыў. А то ж спаляць вёску.

Дзед Таўпiла схапiў за плечы, падняў на ногi, i яна, не ўтрымаўшыся на ватных нагах, iзноў асунулася на падлогу.

– Уставай, йо... адзiн не сьцягну!
– нягучна, але страшна выдыхнуў сусед i гэта вярнула сiлы.

... Немец ляжаў тварам да неба, раскiнуўшы рукi, i здавалася, што ён прылёг адпачыць на ўзьмежку

таўпiлавага гароду.

– Ну, дачушка, дапамагай, пацягнем да калодзежу, - сусед падхапiў немца пад пахi, працягнуў пару мэтраў, упаў на каленi.

– Можа жывы?
– пралепятала яна не сваiм голасам.

– Як жа, жывы... мазгi толькi цякуць, - буркнуў сусед i кiўком галавы загадаў цягнуць немца да калодзежу: - Давай, пакуль немцы не наляцелi!

Бэртрамава рука была цёплай i млявай. Не азiраючыся, яна пацягнула немца па ўтравелых разорах i зусiм ня чула, што ёй казаў дзед Таўпiла.

– Усё з-за мяне, - задыхана бубнеў Таўпiла, цягнучы немца за другую руку.
– Крыкнуў... думаў - зьбягуць... а яно во як атрымалася...

Ля самага калодзежу яна ўпала на траву i зайшлася ад млосных курчаў. Ванiтаваць не было чым; шлункi, здавалася, лезьлi з жывата i пры гэтым страшэнна балела пад дыхнiцай. Штосьцi невымерна цяжкое абрынула ў нетры зямныя; зямля здрыганулася, нiбыта ад далёкага грому, самотная кропля гучна цiўкнула ў калодзежным прадоньнi i слых напоўнiўся замарачным звонам.

– Бяжы, дачушка, шукай якi мех... Будзем пясок насiць.

Яна зь цяжкасьцю паднялася на ногi, пайшла, не разьбiраючы дарогi, да хаты; з кожным крокам шум у вушах мацнеў, хата плыла ўваччу i, перад тым, як абрынуцца ў чорную зеўру калодзежу, Матруна ўхапiлася рукой за паркан...

Пляменьнiк зьлез з гарышча блiзу абеду. Азызлы, пакамечаны, з жмутком саломы ў валасах, ён доўга пiў ваду - з таго вядра, дзе пiла Зьвяздоха, потым сеў на ганак i змучана ўздыхнуў. Бычкоўскiя п'янтосы i дзеўкi ўходалi ленiнградца i на зьдзеклiвае пытаньне - цi пойдзе ён сёньня ў клюб?
– небарака страсянуў ускудлачанай галавой. Ад абеду пляменьнiк напачатку адмовiўся, а паблукаўшы па двары, убiўся ў кухню i сiплым голасам паведамiў:

– Чаго-небудзь гарачага, можа, i зьем.

Матруна налiла пляменьнiку мiску гарачай капусты, накроiла хлеба i, зiрнуўшы на выгнутую Лёшкаву сьпiну, падумала: "Кастрамская парода".

Соньчын мужык быў якраз з той самай Кастрамы. Толькi раз i прыяжджаў на пагасьцiны - гадоў дзесяць таму. Хадзiў па двары, зазiраў у кожную шчылiну, штосьцi мармытаў сабе пад нос, а калi раскрываў рот, дык прамаўляў нейкай дзiўнай мовай: "А яблоки у вас быва-ат?" I за абедзеным сталом сядзеў як бяз рук, чакаючы - калi яму нальюць капусты ды накрояць хлеба. Вось i Лёшка такi: поўдня будзе сядзець, а чыгунка зь печы не дастане.

Пляменьнiк мiж тым агораў адну мiску, потым другую, умалоў яечню з патэльнi, запiў усё конаўкай сырадою i падаўся на падворак.

– Вось каму жыцьцё, - аднымi вуснамi прашаптала Матруна, таксама вышла з хаты i слых ейны крануў непрыемны шоргат: Лёшка, седзячы на кукiшках, шараваў пяском старую нямецкую каску. Каска здавёнчасу валялася на двары i кожнай вясны Матруна

кармiла зь яе маладых гусей.

– I навошта яна табе? Насiць будзеш, цi што?
– запыталася Матруна, узяўшы рукi ў бокi.

– Ну так, насуну i пайду па Лiгаўцы, - з усьмешкаю прамовiў пляменьнiк, i ўжо сур'ёзна дадаў: - На Ленфiльме прымаюць. Па два чырвонцы за штуку.

Матруна таму не дала веры. "Вiдаць, жартуе, - падумала, змахнуўшы пот з упрэлай лабацiны, - цi ж можа гэта быць, каб за жалезiну давалi два чырвонцы?"

Пляменьнiк iзноўку ўзяўся шараваць каску i шоргат нэрвовым сьвербам прайшоўся па целе.

– А што, немцы ў вас былi?
– выдыхнуў Лёха, падхапiўшы ў далонь жменю вiльготнай жарствы.

– Былi, каб на iх немач.

– I што, лютавалi?

– Ды ўсякае было, - Матруна цяжка ўздыхнула, - i немцы лютавалi, i партызаны. Ужо ж нацярпелiся мы з тваёй мамай страху - ня дай Бог... Але i немцы розныя былi, - голас Матрунiн мiжволi здрыгануўся, - адзiн нават лекi прынёс, калi твая мама нагу прабiла.

– Што ж вы, з акупантамi зналiся?
– запытаўся пляменьнiк, не перапыняючы шараваньня.

– Ды хто зь iмi знаўся...
– выдыхнула Матруна, - прыйшоў чалавек ды прынёс лекi... Яго потым партызаны застрэлiлi. Вунь там, на суседзкiм агародзе.

Лёшка пакiнуў шараваць i задаў пытаньне, ад якога ў Матруны на момант спынiлася сэрца.

– А дзе яго пахавалi?

Напачатку яна прамармытала штосьцi няўцямнае, а потым стоена выдыхнула:

– У калодзеж укiнулi.

Словы зьляцелi з вуснаў, i душа, пазбыўшыся путаў, страпянулася ў грудзiне. Пляменьнiк кiнуў шараваць каску, падхапiўся на ногi, пачаў задаваць бязглуздыя пытаньнi: дзе месьцiўся той калодзеж, якое ў немца было званьне, цi вiселi на мундуры мэдалi? Матруна сядзела, ачмурэлая, штосьцi бубнела ў адказ i толькi калi Лёшка пабег са двара i крыкнуў, убiўшыся ў быльнiк: - Цi тут? ачулася i моўчкi махнула рукой.

Увесь дзень Матруна хадзiла прыгаломшаная; у грудзях пасялiўся лёгкi халадок, сэрца парывiста бiлася, усё валiлася з рук i адно пытаньне не давала пакою: "Цi варта было казаць Лёшку пра магiлу?" Увечары, падаiўшы Зьвяздоху, яна выправiлася да Карпачыхi - хацелася пагаманiць з якой жывой душой, - ды мусiла вярнуцца: сьвятла ў карпачысiнай хаце не было i на шыбах трымцела вечаровая барва. Барва трымцела на рэдкiх лужынах, на кроне старой лiпы, на высокiм быльнiку, трывожыла сэрца й займала дух. Матруне карцела некуды бегчы, карцела нешта рабiць i, падуладная такому п'янкому пачуцьцю, яна зьняла з-пад страхi касу i шпарка, амаль подбегам, рушыла ў бок канавальчыкавай хаты.

Кусьцiсты быльнiк лёг пад ногi, паветра напоўнiлася гаркавым пахам, галава зьлёгку закружылася, крылатая душа сунялася ў грудзях, i барвовая палымнiца рухавымi блiскамi адбiлася ўваччу. Абапёршыся на касiльна, Матруна ўтрапёна зiрнула пад ногi i ёй здалося, што там, глыбока пад зямлёй, хтосьцi цяжка i змучана ўздыхнуў. Яна мiжволi азiрнулася i ўбачыла суседа Канавальчыка. Сусед стаяў за сьпiнаю, з крывой усмешкай на твары разьдзьмухваў прыгаслую цыгарку.

– Што гэта ты процi ночы касiць узялася?

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода