Калодзеж (на белорусском языке)
Шрифт:
– Во, Матрона Iванаўна, паслухайце. Тут пра нашыя Бычкi пiшуць.
"Новае ў жывёлагадоўлi" - так называецца стэнд тэматычнай лiтаратуры, устаноўлены днямi ў памяшканьнi Бычкоўскага сельскага клюба. На стэндзе дэманструюцца матэрыялы Красавiцкага пленума ЦК КПСС, кнiжныя навiнкi выдавецтва "Ураджай", у тым лiку брашура нашага земляка, знатнага жывёлавода Э.Дымагарнага "Грамадзкаму статку - клопат i ўвагу". Кнiжны стэнд карыстаецца вялiкай увагай сяльчан".
– I хто ж гэта пiша?
– пацiкавiлася цётка Матруна i наструнiла слых.
Пад вокнамi
– Божухна, i што яны ўнадзiлiся...
– прастагнала цётка Матруна, а фэльчарка Нiна, убачыўшы праз вакно чарговага цётчынага госьця - падхорцiстага дзядзьку ў шэрым капелюшы, падхапiла валiзку i падалася на двор.
Чарговы госьць увайшоў у хату нячутна - бяз рыпу, амаль бяз груку i тым самым напужаў гаспадыню. Паўстаўшы пасярод хаты, госьць злавесна пасьмiхнуўся, выцягнуў з кiшэнi нейкую кнiжачку, а цётка Матруна, самлеўшы, схапiлася рукой за фiранку, што вiсела ля ложка, i плюхнулася на пярыну.
– Дарма так хвалюецеся, Матрона Iванаўна... i занавескi дарма абрываеце, госьць дапамог гаспадынi сьцягнуць з галавы абарваную фiранку, спрытна прысеў на край табурэту.
– Тым больш, мы ня маем да вас нiякiх прэтэнзiй.
Госьць кiнуў на стол капялюш, дастаў з нутраной кiшэнi нататнiк.
– Толькi два пытаньнi, Матрона Iванаўна... Цi ведалi вы такога Бэртрама Бомбаха?
Цётка Матруна залыпала вачанятамi, зацкавана страсянула галавой.
– А вы, Матрона Iванаўна, не сьпяшайцеся... Згадайце вайну. Успомнiце хто зь нямецкiх салдат да вас заходзiў, як вы iх сустракалi, - чакаючы адказу, госьць паляпаў нататнiкам па сьцягне...
– Дзiўна, - госьць засмучана ўздыхнуў, насупiў кусьцiстыя бровы, - а нам казалi, што вы гэтага ваяку добра ведалi, што ён часьцяком завiтваў у вашую хату.
Замарачны звон у вушах ператварыўся ў бязладны шум i Матруна зусiм ня чула - што кажа няпрошаны госьць i зрэдзьчасу, зусiм не да месца кiвала альбо трэсла галавою. I ўсё-такi тузiн словаў дапяў да вушэй.
– ... Цалкам верагодна, што немец будзе даваць грошы. Возьмiце вы iх, цi не - вашая асабiстая справа, але мы б не рэкамэндавалi гэтага рабiць...
Пасьля таго цётка Матруна цiха войкнула, закацiла вочы, кульнулася на падушкi. У першае iмгненьне госьць падумаў, што цётка флiртуе, але потым ачуўся: пабег на кухню, сёрбнуў вады з вядра, пырснуў у твар зьнямоглай кабецiне i калi тая расплюшчыла вочы, схапiў капялюш i палахлiвым ценем высьлiзнуў з хаты.
У абед, разам з каровай, што вярнулася з поля, у Матрунчын двор завiтала Карпачыха. Суседка доўга навязвала наравiстую Зьвяздоху, грукала даёнкай, нарэшце ўбiлася ў хату.
– Ну, як ты тут? Цi палягчэла?
– гукнула Карпачыха i тут жа дадала: - Я яго шукаю, падлюгу, а ён у кiнабудцы сядзiць, гарэлкай залiваецца. Другiм разам, далiбог, падапру калом, ды падпалю гэтую кiнабудку разам з п'янтосамi.
Карпачыха яшчэ пару хвiлiн лаяла цесьця i сунялася толькi тады, як Матруна войкнула i папрасiла зьбегаць па фэльчарку.
– У больнiцу трэба - хай бы падлячылi, - уздыхнула суседка i
Дзьверы стрымана грукнулi i - дзiўная рэч - Матруне адразу ж палягчэла. Сэрца ўжо не рвалося з грудзiны, увушшу не шумела i Матруна нават пачула, як бiлася ў шыбу зумклiвая восеньская муха. Звон у вушах заўсёды зьнiкаў, калi яна згадвала пра больнiцу - гэтае, ва ўяўленнi Матруны, страшнае месца, дзе яна за сваё жыцьцё так нiколi i не пабывала i дзе, па чутках, людзей рэзалi, поркалiся ў нутры, а потым зноў сшывалi.
У хляву рыкнула нядоеная Зьвяздоха, муха стукнулася ў шыбу i пачала кружляць над галавою, а ў самой галаве сталi кружляць беспакойныя думкi. "I чаго яны да мяне прычапiлiся?" - падумала Матруна, згадаўшы нязваных гасьцей. Асаблiва яе ўстрывожыў мужчына ў капелюшы, якi пытаўся пра немца.
– Цi не Канавальчык што набрахаў?
– прашаптала Матруна i тут жа супакоiла сябе на думцы, што мужчына, вiдаць, яе з кiмсьцi пераблытаў. Муха iзноў стукнулася ў шыбу, а на двары пачулiся шаргатлiвыя крокi. Прычым iшлi вiдавочна не Карпачыха з фэльчаркай, бо знадворку кашлянулi, мацюкнулiся, грукнулi дзьвярыма, ды так, што парахня пасыпалася са столi i нехта сiплым голасам прамовiў: "Ня ўлезе, давядзецца пiлаваць". Другi мужчына гойкнуў: "Улезе!", а Матруна спалохана перахрысьцiлася i прашаптала:
– Каго там яшчэ прынесла?
Мужчыны доўга валтузiлiся ў прысенку, нарэшце ўвалiлiся на кухню i Матруна з жахам убачыла, як у сьвятлiцу, падчапiўшы квяцiстую фiранку, уехала тоўстае габляванае бервяно.
– А божухна, - выдыхнула Матруна i ў той жа мiг ўгледзела барвовы твар карпачысiнага зяця: Казiк трымаў цяжкое бервяно i зморана аддзiмаўся.
– Прыйшлi, цётка Матруна, падлогу табе замацаваць, - засоплена i не зусiм цьвяроза прабубнеў "западэнец", прымасьцiўшы бервяно на калена, - так што выбачай - патурбоцiм.
Хлопцы - а разам з Казiкам у хату ўвалiлiся Васька Халiмонаў ды Пецька Траян - паклалi бервяно, зморана ўздыхнулi i ў хаце запахла гарэлкай.
– З раёну званiлi. Загадалi ўмацаваць падлогу, - патлумачыў Казiк.
– I ганак паправiць, - гукнуў праз Казiкава плячо Халiмонаў - немалады ўжо мужчына, якога летась пазбавiлi шофэрскiх правоў i перавялi ў цесьлi.
Казiк раскрыў рот, каб яшчэ нешта сказаць, ды тут у хату ўбiлася цешча.
– Вы што!
– гракнула Карпачыха ад парога, - зусiм ад гарэлкi пашалелi? Зь бервяном у хату лезуць!
– Старшыня паслаў, - уставiў слова Пецька Халiмонаў, - загадаў падлогу ўмацаваць, як ветэрану працы.
– Дык што ж вы, будзеце мазгатаць хворай жанчыне над вухам?
– не сунiмалася Карпачыха i зяць, адвёўшы вочы, плаксiва прамармытаў: - А можа яе да нас? Хай пажыве пару дзён, пакуль мы ўправiмся.
Цешча неяк дзiўна паглядзела на зяця i, цi не ўпершыню ў жыцьцi, пагадзiлася зь зяцевай прапановай.
– А й сапраўды, Iванаўна... Фэльчарка ў раён зьехала, дык чаго ты тут будзеш ляжаць? Пайшлi да нас, а то ж не дадуць гэтыя п'янтосы жыцьця.