Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калодзеж (на белорусском языке)
Шрифт:

– А што ж ты мне, дачушка, колеш?
– запыталася Матруна, абцягнуўшы кашулю.
– Ужо ж надта пякучыя, усё адно як жарынка заляцела...

– Спазмалiтычны сродак. Зьнiжае крывяны цiск, - фэльчарка зьняла з твару марлевую маску, з палёгкаю ўздыхнула.
– Вам, Матрона Iванаўна, яшчэ паляжаць трэба пару дзён. I нiякай цяжкой працы. Адно лёгкiя прагулкi, - фэльчарка закрыла валiзу i наструнiла слых: да хаты з вуркатлiвым гудам наблiжалася легкавушка.

Яшчэ хвiлiна - i ля весьнiц, узьняўшы пылюку, спынiлася шэрая "волга". Легкавушка вуркатнула наастачу, суцiхла i зь яе

вылез мужчына ў даўжэзным, мышастага колеру, плашчы i ў гэткай жа шэрай кепурцы. Мужчына ляснуў дзьверкай, нюхнуў паветра, зiрнуў на гадзiннiк.

– Госьцi да вас, Матрона Iванаўна, - пралепятала фельчарка Нiна, а цётка Матруна, прыўзьняўшыся на локцi, ўсхвалявана пралепятала: - I хто ж гэта сунецца?

У прысенку грукнулi дзьверы, ляснула вядро, пачулiся стрыманыя мацюгi, потым мяккi шоргат - мужчына шукаў у цемры дзьвярную клямку, i фельчарка, пачуўшы такое, кiнулася да дзьвярэй.

Сьпехам апранаючыся, Матруна чула, як госьць штосьцi прабубнеў, стоячы на ганку, Нiна штосьцi адказала, пасьля чаго мужчына кашлянуў i цяжкой ступою ўвайшоў у сьвятлiцу. Не сказаўшы нi слова, госьць прайшоўся ад дзьвярэй да стала, потым ад стала да дзьвярэй, нарэшце тупнуў нагой па падлозе i толькi тады адрэкамэндаваўся:

– Я з аддзела сацзабесьпячэньня. Дасьледуем умовы пражываньня пэнсiянэраў.

У наступную хвiлiну госьць аблашчыў позiркам фэльчарку Нiну, якая прайшлася пад вокнамi i з задуменнай разважлiвасьцю прамармытаў:

– Масьнiцы... гуляюць. Могуць i абламiцца.

– Гуляюць, добры чалавек. Хату ж яшчэ мой прадзед ставiў, царства яму нябеснае, - паведамiла Матруна асiплым ад хваляваньня голасам.

Госьць спахмурнеў, прысеў на табурэт, з роспачным уздыхам прамовiў:

– Мала... мала ўвагi мы надаем пэнсiянэрам!

Матруна кiўнула на знак згоды, выцерла ражком хусткi здранцьвелыя вусны, а госьць, дастаўшы з кiшэнi блякнот, прымасьцiў яго на касьцiстым калене.

– Тэлевiзара ў вас, гляжу, няма...

– Няма, добры чалавек... Да суседкi хаджу на целевiзер. Зiмой дык кожны вечар хадзiла. Паказвалi, памятаю, гэтага... як яго... ну, прыгожы такi мужчына... у нямецкай форме...

– Шцiрлiц, можа?
– незадаволена буркнуў госьць.

– А во-во... Шцiрлiц... ён самы, - усхапiлася Матруна, а госьць, зiрнуўшы на столь, прамовiў кароткае слова "люстра" i стаў пiсаць у блякноце.

– У вас сваякоў паблiзу няма?
– запытаў госьць, не перарываючы пiсанiны.

– Сястра ў мяне. У Ленiнградзе жыве, - суцiшна прамовiла Матруна, спрабуючы ўцямiць - навошта чалавек пра гэта пытаецца.

– Ленiнград, на жаль, далёка, - мужчына падняўся на ногi, паправiў на галаве кепку, валюхаста пайшоў да дзьвярэй, а сьледам за iм дробна затупала цётка Матруна.

На падворку госьць хiтнуў рукой плот i, зiрнуўшы ў бок хлява, неўцямна прамармытаў: - А дзе тут у вас... гэты самы...
– чалавек крутнуў у паветры абедзьвума рукамi i Матруна залыпала вачанятамi.
– Ну, разумееце?
– чалавек iзноў крутнуў рукамi, потым крутнуў галавой, але цётка Матруна не зразумела i чалавек, махнуўшы рукой, пашыбаваў да машыны.

Па дарозе госьця пераняў Канавальчык.

– Шофэр кажа, што вы з райсабесу,

дасьледуеце бытавыя ўмовы.

– Ну, - незадаволена выдыхнуў райсабешчык.

– Дык, можа, вы б i маю хату паглядзелi? Жыць нема як... страха цячэ, заенчыў Канавальчык, а райсабешчык, адчынiўшы дзьверцы, каротка прамармытаў: Другiм разам.

Калi машына, скрыгатнуўшы счэпам, кранулася зь месца i накрыла Канавальчыка пыльнай аблачынай, той сплюнуў рыплiвую сьлiну i са злосьцю прасiпеў: - Нямецкiх падсьцiлак дасьледуюць, а на нас х... паклалi, с-сукi.

I хаця Матруна была глухаватая, словы гэтыя даляцелi да вушэй i ачунялае было сэрца iзноў заныла i попельна-шэрая зямля паволi паплыла пад нагамi.

Ранейшым часам паседжаньнi Бюро райкама заўсёды пачыналiся са спазненьнем. Цяпер жа, не пасьпеў масыўны гадзiньнiк, што стаяў у куце, бомкнуць чатыры разы, як гаспадар габiнэту падняўся з-за стала, абцягнуў, як гэта робяць вайскоўцы, пiнжак i непракерхана прамовiў:

– Таварышы!

У дальнiм канцы стала начальнiк дарожна-будаўнiчага ўчастка Даўбешка рыпнуў крэслам i дрыжачымi рукамi разгарнуў блякнот.

– Сёньняшняе паседжаньне закрытае, таму папрашу не рабiць нiякiх запiсаў, - прамоўца кашлянуў, а Даўбешка, схапiўшы са стала блякнот, выпусьцiў яго з рук i зашоргаў нагамi, падганяючы блякнот блiжэй да крэсла: у мiнулы панядзелак Даўбешка завёз самасвал асвальту на лецiшча генэрала Карзо, быў схоплены абэкаэсьнiкамi* i цяпер хваляваўся, чакаючы разгляду сваёй пэрсанальнай справы.

* Супрацоўнiкi АБКС - аддзела барацьбы з крадзяжом сацыялiстычнай уласьнасцi i спэкуляцыяй.

– Павiнен адразу сказаць, што справа, якую мы сёньня разглядаем, знаходзiцца на кантролi абласнога камiтэта партыi, таму i стаўленьне да яе мусiць быць адпаведным.

Даўбешка iзноў заварушыўся i старшыня райвыканкаму Кабяк пастукаў алоўкам па графiну.

– У двух словах сутнасьць справы можна сфармуляваць так: да нас едзе заходнегерманскi журналiст.

Такую вестку прысутныя стрэлi шоргатам ног i дружнай кашлянiнай.

Гаспадар габiнэту вытрымаў паўзу, таксама кашлянуў i працягваў: - Што сабой уяўляе шпрынгераўскi друк i ў якiм сьвятле падаецца там зьнешняя i нутраная палiтыка нашай дзяржавы, казаць ня буду. Вы, таварышы, ведаеце пра тое ня горш ад мяне. I таму наша задача сёньня - выявiць палiтычную пiльнасць i паказаць заходняму госьцю ўсё лепшае, што маем. Задача, скажу вам, даволi складаная, бо заходнi госьць мерыцца наведаць калгас "Шлях камунiзму" - ня самы моцны ў раёне.

Прамоўца пашукаў вачыма Бамбiзу - старшыню памянёнага калгасу, у гэты момант дзьверы габiнэту прачынiлiся i з проймы вытыркнулася кудлатая жаночая галава.

– Мiрон Пятровiч!
– выгукнула сакратарка i прамоўца рушыў да тэлефону.

– Слухаю, Мiрон Пятровiч!
– гаспадар габiнэту павярнуўся тварам да прысутных, шматзначна кiўнуў галавой.
– У нас зараз партбюро па гэтым пытаньнi. Так, Мiрон Пятровiч, я iх папярэдзiў - поўная канфiдэнцыйнасьць...

– З абкаму званiлi, - патлумачыў гаспадар габiнэту, скончыўшы размову, i Кабяку iзноў давялося стукаць алоўкам па графiне, каб суняць бязладны шэпт i шоргат.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода