Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калодзеж (на белорусском языке)
Шрифт:

– А хто яго сюды запрашаў?
– гукнуў з дальняга канца стала Даўбешка.

Сябры Бюро iзноў загаманiлi i цяпер ужо гаспадару габiнэта давялося стукаць алоўкам спачатку па графiне, а потым па стале, дамагаючыся цiшынi.

– Таварышы, вытрымка - перш за ўсё. Пытаньнi будзем задаваць прыканцы паседжаньня. А зараз я даю слова Iвану Пятровiчу Газiну - супрацоўнiку абласнога ўпраўленьня Камiтэта дзяржбясьпекi. Ён i распавядзе - што за гусь ляцiць на нашыя палеткi.

Iван Пятровiч Газiн, немалады ўжо чарнавалосы мужчына, нетаропка падняўся з-за стала, гэтак жа нетаропка перагарнуў старонкi таўшчэзнага нататнiку.

– Пачну без

прэамбул, - прамовiў Iван Пятровiч, мелькам зiрнуў на прысутных i ў габiнэце запанавала мёртвая цiшыня.
– Да нас едзе нехта Лётар Бомбах, супрацоўнiк крайне правай, бульварнай газэткi "Бiльд-цайтунг", якую выдае славуты Аксэль Шпрынгер. Вас, вядома ж, цiкавiць пытаньне: "Навошта ён едзе i чаму менавiта ў вёску Бычкi?" Паводле афiцыйнай вэрсii гэты вiзытэр, нiбыта, хоча наведаць мясьцiны, дзе пад час вайны знайшоў сваю бясслаўную сьмерць ягоны бацька, Бэртрам Бомбах. Мы, зразумела, паднялi адпаведныя дакумэнты i высьветлiлi, што яфрэйтар Бомбах i сапраўды знаходзiўся ў складзе 286-га ахоўнага палка i ў жнiўнi 43-га, падчас начнога бою, быў зьнiшчаны партызанскай групай атрада iмя Панамарэнкi. Па сьведчаньнi Зьмiцера Нiкандравiча Дзенiсенкi - былога камандзiра атрада, ён асабiста застрэлiў фашыста на ўскрайку вёскi Бычкi. Пра тое ж сьведчаць i паказаньнi здраднiка Радзiмы Рыгора Таўпiлы, якi бачыў труп забiтага фашыста.

Чэкiст на хвiлю перапынiўся i, лiзнуўшы палец, перагарнуў старонку.

– Узьнiкае яшчэ адно пытаньне: "Чаму гэта шпрынгераўскi пiсака сорак гадоў сядзеў у сваiм Гамбургу, а цяпер выправiўся ў Бычкi шукаць магiлку свайго бацькi? I цi ня ёсьць усё гэта прадуманай палiтычнай правакацыяй?" Мы высьветлiлi i гэта пытаньне i мусiм канстатаваць, што ў гэтай справе, на вялiкi жаль, замяшаныя i нашыя савецкiя людзi. А менавiта: навучэнец 49-й ленiнградзкай вучэльнi мэталiстаў Аляксей Клячкiн. Знаходзячыся на адпачынку ў сваёй цёткi, жыхаркi вёскi Бычкi Матроны Апалонiк, гэты дзяяч знайшоў на гародзе жэтон забiтага немца i, прыехаўшы ў Ленiнград, занёс яго ў нямецкi кансулят. Заўважу, таварышы, што зрабiў ён гэта далёка не з гуманных пачуцьцяў: за такiя жэтоны немцы плацяць добрыя грошы, прычым валютаю.

Пачуўшы пра валюту, грамада разам загаманiла, зарыпела крэсламi, а дырэктар райхарчпрамгандлю Ванзовiч ад хваляваньня нават укiнуў у рот цыгарэту, ды згадаўшы, што iдзе паседжаньне Бюро, пiхнуў цыгарэту ў нагрудную кiшэнь.

– У размове з работнiкам кансуляту Аляксей Клячкiн паведамiў таксама, што ягоная цётка асабiста ведала забiтага немца i гэтую вэрсiю мы цяпер спраўджваем.

– А хто яму дазволiў цягацца па кансулятах?
– гукнуў з канца стала няўрымсьлiвы Даўбешка.

– Мы задалi гэтае пытаньне ленiнградзкiм таварышам... Як мы зразумелi з адказу, у паўночнай сталiцы ў гэтым пляне пануе лiбэралiзм. Калi б заходнегерманскi кансулят месьцiўся ў нас, розныя шпанюкi там бы не цягалiся.

Пасьля такiх слоў члены Бюро ўхвальна загаманiлi, Даўбешка - той быў узрадаваны, што яго не разьбiралi, таму i лез з пытаньнямi - гукнуў: - Што зь сябе ўяўляюць нямецкiя жэтоны?
– але чэкiст ня стаў адказваць, кiўнуў гаспадару габiнэта i гэтак жа павольна, як i ўставаў, апусьцiўся на крэсла.

Члены Бюро яшчэ пару хвiлiнаў перамаўлялася, потым суцiхлi i наставiлi вочы на гаспадара габiнэту. Гаспадар сядзеў у задуменнай паставе, мерна стукаў асадкай па стале. Невядома - колькi доўжылася гэтае напружанае маўчаньне. Хвiлiну, дзьве, а можа i ўсе тры. I вось, нарэшце, гаспадар габiнэту налёг грудзiнаю на

стол i здушана прамовiў:

– Мы, таварышы, ня можам прымусiць заходняга вiзытэра напiсаць пра нашыя дасягненьнi. I, магчыма, плёнам ягонага вiзыту стане фотаздымак якой-небудзь вясковай прыбiральнi на старонцы нямецкай газэты. I ўсё ж сустрэць госьця мы мусiм належным чынам, прадэманстраваўшы нашыя здабыткi i шчодрасьць славянскай душы. Гэта не мае словы, а дырэктыва абласнога камiтэта партыi, - прамоўца зрабiў кароткую паўзу i з партыйнай рашучасьцю ў голасе прамовiў: - Слова мае Куксёнак Тарзан Пятровiч.

Загадчык сельгасаддзелу спружна падхапiўся, правёў даланёй па плеху.

– Я, таварышы, толькi што з Бычкоў... Назад ехалi, сьпяшалiся i ў вынiку райкамаўская "волга" стала на рамонт, - загадчык сельгасаддзелу зiрнуў на Даўбешку i кудлатая даўбешкава галава ўехала ў плечы, не раўнуючы як сьлiмачыная галава ў ракавiну.
– Да Балбекаў яшчэ неяк можна ехаць, а потым калдабан на калдабане, - Тарзан Пятровiч перавёў дых, дастаў з кiшэнi пашарпаны блякноцiк.
– Хата, у якой жыве Матрона Апалонiк, пабудаваная за царом Гарохам. Масьнiчыны гнiлыя, ганак зусiм правалiўся. У хаце няма нават тэлевiзара...

– Вашыя прапановы, - перабiў Куксёнка гаспадар габiнэту i той, нi хвiлi не раздумваючы, выпалiў: - Сустрэнем немца ў доме Сьцяпана Мiканоравiча... старшынi калгаса. Дом з мансардай, паркет, санвузел...
– Тарзан Пятровiч мерыўся далей разьвiваць сваю думку, але, угледзеўшы незадаволенасьць на шэфавым твары, прыкусiў нiжнюю вусну i дробна залыпаў вачамi.

Шэф стукнуў асадкай па стале, керхануў у далонь i гэта азначала, што ён зьбiраўся некага паўшчуваць.

– Таварыш Даўбешка, - шэф хiтнуўся ў бок, спрабуючы сустрэцца вачыма з начальнiкам участку, - дагэтуль вы нам задавалi пытаньнi, настала пара i нам запытацца: "Калi будзе атрамантаваная бычкоўская дарога?" Вы што, чакаеце аргвывадаў? Мы трэцi год запiсваем у плян сацыяльна-эканамiчнага развiцьця пункт: "Асвальтаваньне дарогi Балбекi - Бычкi" i за гэтыя тры гады там нават грэйдзер не праехаўся...

– Эдуард Альфонсавiч... вы ж ведаеце...
– пралепятаў Даўбешка, але шэф як i ня чуў таго лепятаньня.
– Раённы камiтэт партыi дае вам два тыднi... Усе людзi, уся наяўная тэхнiка мусiць быць кiнутая на аб'ект. Не хапае тэхнiкi пазычайце ў суседзяў, ганiце каткi i грэйдзеры з Нэвеля, Вiцебску - адкуль хочаце. I ведайце - за гэтую дарогу вы адказваеце партбiлетам.

Эдуард Альфонсавiч выцер насоўкаю халодны пот з лобу, перавёў позiрк на загадчыка сельгасаддзела.

– Сядайце, Тарзан Пятровiч... Вы нас сваёй прапановай, шчыра кажучы, зьдзiвiлi, - шэф ляснуў асадкай па стале.
– Ну, сустрэнем мы госьця ў старшынёўскай хаце... А што на гэта скажуць людзi? Вы пра гэта, Тарзан Пятровiч, падумалi? Каго мы хочам ашукаць - немца, цi самiх сябе?

У паветры завiсла гнятлiвая цiшыня, якую праз пару хвiлiн парушыў загадчык сельгасаддзела, плаксiва шморгнуўшы носам.

– Думаю, давесьцi да ладу вясковую хату ня так i цяжка. I тэлевiзар можна знайсьцi... у часовае карыстаньне...
– ужо лагодным голасам прамовiў гаспадар габiнэту, зiрнуў на старшыню райвыканкаму Кабяка i той згаджальна страсянуў чупрынай.

Ранiцой наступнага дня цётка Матруна ўжо не ўставала з пасцелi i фэльчарка Нiна, зрабiўшы ўколы, узялася парадкаваць у хаце: памыла посуд, падмяла падлогу, згатавала кампот з антонавак, нарэшце, прысела на табурэт i стала чытаць уголас мясцовую газэту.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода