Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Шрифт:

Алесь Пашкевіч

Карусь Каганец: “Кроў з крыві беларуса...”

УСТУП

…Уявіце сабе: у 1893-м годзе па імперска-губернскім Мінску ходзіць дзяцюк у сялянскім расхрыстаным кажуху, пад якім – падперазаная чырвоным рушніком белая нацыянальная вышыванка, на нагах – скураныя самаробныя боты, доўгі каваны нож за наваксаванай халявай… Ходзіць ён з запаленай ліхтарняй у руцэ – днём! І калі спытаць: «Што, чалавеча, ты робіш?», пачуеце ўпэўнены адказ па-беларуску: «Шукаю беларусаў!». «А нож навошта?» — пацікавіцеся вы, і пачуеце: «Ды на ўсякую прыгоду…».

А ходзіць гэта — старадаўняга шляхецкага роду прадстаўнік,

прадзеды і дзяды якога былі пісарамі і скарбнікамі князёў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ды каралёў Рэчы Паспалітай, бацька і ўсе дзядзькі якога пасля ўдзелу ў паўстанні 1863 года былі асуджаны і пазбаўлены сваёй спадчыннай маёмасці. Ходзіць стрыечны дзядзька класіка сусветнай літаратуры Гіёма Апалінэра і аўтар першага падручніка для беларускіх дзяцей. Ходзіць паэт i празаік, драматург i перакладчык, мастак i скульптар, навуковец i педагог, карыкатурыст i грамадскі дзеяч Казімір Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі, вядомы пад псеўданімамі Карусь Каганец і Будзімір. Ходзіць і будзіць насельнікаў сваёй радзімы – яшчэ з канца далёкага ХІХ стагоддзя...

Пра яго пакінулі ўдзячныя і захапляльныя згадкі і ўспаміны Вацлаў Ластоўскі, Антон Луцкевіч, Алесь Гарун, Язэп Лёсік, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Аляксандр Уласаў, Язэп Дыла, Паўліна Мядзёлка. Яго неардынарнай постаці і арганічнаму таленту прысвячалі дзясяткі вершаў лепшыя беларускія паэты, сярод якіх – Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля, а таксама сучасныя аўтары (згадаем вершы Анатоля Сыса, Міхася Скоблы, Віктара Шніпа, эсэ з «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова і інш.). Яго творчы лёс актыўна вывучалі Мікола Каспяровіч, Сцяпан Александровіч, Алег Лойка…

Пра светач таленту і грамадзянскага служэння гэтага чалавека, які годна і па праву называў сябе крывёй з крыві беларуса, і пойдзе гаворка ў гэтым нарысе...

ВОДСВЕТЫ ЗАГАДКАВАЙ ЗOPKI

Загадкавай i нераскрытай пакуль цалкам застаецца праблема мастацкіx першаштуршкоў i першапачаткаў, якія запалілі каганец пісьменніцкай думкі, таленту, якія надалі яму творча-дзейсную моцу — яркае i чыстае святло Адраджэнскае iдэi. Мала каму вядомы 25-гадовы хлопец са збяднелай сям’і, калекаваты, у вёсачцы Лici Норы Менскага павета яшчэ ў . стварае велічна-патрыятычную, узнёсла-асветніцкую «Прамову», блізкую да народных казанняў, адну з першых пропаведзяў толькі-толькі ўзрослай на свет з новай жыццёвай сілай iдэi беларускай самастойнасці i незалежнасці. У пераклічцы з Францішкам Багушэвічам Карусь Каганец узнаўляе слаўныя старонкі зацемненай i занядбанай гісторыі беларускага краю i, знітаваўшы свой твор чыстым i кранальным лірызмам, выводзіць усё тое ж пытанне-вокліч, якое яшчэ цэлае XX ст. будзе неадступна хваляваць нацыянальных творцаў: «Ці справядліва гэтаусяго, што сваё, чурацца: i мовы сваёй, i звычаю свайго, i апраткі сваёй?». А далей, у павучанне, малады пісьменнік дадае: «А ведаеце тое, што мова наша колісь слаўнай была, і быў час, калі наша мова працвітала пры дварэ каралёў польскіх. Ведайце, што спамеж нас больш, як спамеж другіх народаў славянскіх, слаўных людзей выходзіла даўней і цяпер выходзіць і розумам і ваеннымі заслугамі… Адно нядобра, што кожны славу прыносіць не сваёй старонцы, а ўсё чужым». (Каганец К. Творы. — Мн., 1979, с. 25.)

Ад чаго ўзгарэлася зорка Kaзiмipa Кастравіцкага, хто давыпеставаў укладзеныя Богам душэўныя зернейкі таленту гэтага чалавека?

Два ягоныя псеўданімы — Карусь Каганец і, меней вядомы, Будзімip — вельмі яскрава перадаюць нам змест ягонай дзейнасці i ўжо caмi па сабе кідаюць водсвет на загадку творцы. Нездарма ж частка першага, найбольш прызнанага i вядомага, — народная форма iмя бацькі, неспакойнага змагара з бунтарнага шляхецкага роду Кастравіцкіх — Карла Самуілавіча. Каганец, відавочна, загарэўся з рэштак вуголля антырасійскага вызваленчага паўстання . i ідэйным натхняльнікам меў велічную постаць Кастуся Каліноўскага (не выпадкова ў 30-ю гадавіну

паўстання i была створана вышэй згаданая «Прамова»).

Кастравіцкія здаўна мелі свой родавы знак — герб «Байбуза», рэдкі i арыгінальны. З пакалення ў пакаленне перадавалася легенда аб тым, як адзін з ixнix родзічаў, што быў пры двары вялікага князя, выратаваў яго ад немінучай смерці — забіўшы з лука змяю, трапіўшы ёй акурат у галаву. I таму ўзнікла на чырвоным полі гербавага шчыта страла ды застыла на стагоддзі танклявая змейка на ёй... На шчыце маюцца яшчэ выявы белых грыбоў (гарманічна звязваючы яго сюжэт з лясным пейзажам), праз этымалогію якіх некаторыя вучоныя спрабавалі вывесці назву герба — «байбузовы», маўляў, блізкі «грыбному». (Карусь Каганец, па сведчанні яго дачкі, меў вялікую цікавасць да свайго герба.)

Першым з Каганцовага роду дайшло да нас iмя Івана Кастравіцкага, праваслаўнага шляхціча, скарбніка Мсціслаўскага княства (XV ст.), які за добрую службу атрымаў вёску Кастравіцы на Гарадзеншчыне. (Яшчэ даўней гэты род меў прозвішча Бакуновічаў, баяр Мсціслаўскіх.) У XVI ст. унук Івана — Сцяпан Кастравіцкі — прыняў каталіцкую веру. Далей, пасля пярэбараў з гарадзенскіх Кастравіцаў, родавага кута, на Меншчыну, адбылося i пералічэнне Кастравіцкіх з віленскіх дваран у менскія. Можна адшукаць нават i той дакумент аб зацвярджэнні за iмi дваранскай годнасці з захаваннем таго ж герба «Байбуза» — ва «Указе Правительствующего Сената Герольдии» ад 30 чэрвеня . за № 16277. Менскі Дваранскі Сход запісаў Кастравіцкіх у шостую частку дваранскай радаслоўнай кнiгi Менскай губерні — як прадстаўнікоў паважанага старажытнага радавода (у той жа раздзел, да прыкладу, было занесена і прозвішча Вінцэнта-Якуба Дуніна Марцінкевіча). Пашанотныя дваранскія кнігі падзяляліся на шэсць частак-раздзелаў. У першую ўносіліся радаводы, якім дваранства прызначалася ўладамі за адметныя выслугі, у другую — за ваенныя адзнакі, у трэцюю — за грамадзянскія і службовыя заслугі, у чацвёртую — залежныя роды, у пятую — сем’і, адзначаныя тытулам. Самыя ж «пачэсныя» старажытныя дваранскія дрэвы належалі да ганаровай шостай часткі.

Але род, прадстаўнікамі якога былі пісары і скарбнікі каралёў Рэчы Паспалітай і князёў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (як, да прыкладу, Васіль Кастравіцкі, пісар караля Януша Радзівіла), паступова бяднеў. У сярэдзіне XIX ст. Караль (Карл) Самуілавіч Кастравіцкі, бацька будучага пісьменніка, валодаў толькі сядзібай-фальваркам Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер – Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). І да сёння засталіся на той зямлі і дом-палац з высокімі калонамі (цяпер выкарыстоўваецца як сельская бальніца), а таксама рэшткі цаглянай стайні і брамы. І мураванка для работнікаў на некалькі сем’яў…

Гаспадарка ў Навасёлках вялася Кастравіцкімі згодна з найноўшымі тагачаснымі навуковымі дасягненнямі, а тыя 6 сялянскіх двароў, якія належалі да фальварку, не адбывалі паншчыны, а жылі на правах чыншавікоў, што ў той час сустракалася вельмі рэдка.

Караль Самуілавіч, гарбаты ад нараджэння, быў высокаадукаваным чалавекам (меў, да ўсяго, добрую агранамічную адукацыю), вельмі любіў музыку.

Каганцова маці, у дзявоцтве Алена Свентаржэцкая, паходзіла з багатай беларускай сям’і з-пад Стоўбцаў, закончыла Віленскі інстытут. Яе бацька, згодна з сямейным паданнем, гаварыў амаль толькі па-італьянску i быў вучоным. Пабраліся будучыя бацькі Каруся Каганца, калі ім было адпаведна 40 (Каралю Самуілавічу) i 19 (Алене) гадоў.

У . за ўдзел у паўстанні Караль Кастравіцкі, як і яго брат Казімір, быў высланы ў Ciбip, а зямля i маёмасць у Навасёлках — канфіскаваныя. У Табольску ён знайшоў сабе службу, а ў хуткім часе да яго прыехала i жонка з трыма дзецьмі: сынамі Стасем і Амброзіем ды дачкой Досяй. Там, у далёкім Табольску, 29 студзеня (10 лютага — па новым стылі) . i напоўніліся ўпершыню паветрам — марозлівым, ciбipcкiм — грудзі беларускага немаўляці Kaзiмipa Рафаіла (такое яго поўнае iмя) Карлавіча Кастравіцкага i загарэлася пакуль яшчэ кволае сэрца цяпельным светачам, што праз колькі гадоў разальецца на радзімай Беларусі Каганцовым Будзімірскім святлом...

Комментарии:
Популярные книги

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца