Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
Шрифт:
Пачатак бурлістага . звязаны ў лёсе Каруся Каганца з Лідай, дзе ён атрымаў месца дзясятніка на чыгунцы Балагое – Сядлец, будоўля якой тады вялася. У Ліду Карусь Каганец перавозіць i сваю сям’ю: жонку і сыноў Янку
Па краіне шырылася i расла рэвалюцыйная куламеса, ад якой ён не аддаліўся нi на крок. Простыя i даступныя кожнаму, узнікалі новыя вершы, у якіх абуджалася i пакута пакрыўджаных, i сіла абураных:
…Мы тыя, што ўcix вас кормім, За ўcix вас церпімо; Мы тыя хлопцы-радыкалы, Што скінем цямноты ярмо.(З верша “Які ж то вецер буйны грае...”)
Праца рабілася сапраўднай барацьбою з пастаяннымі сутычкамі, маскіроўкамі, нечаканасцямі i, на жаль, праваламі. Да першага з ix мы i наблізіліся.
У снежні . Карусь Каганец вырашыў адведаць родных у Прымагіллі. Даўно зваў пабачыцца брат Амброзій, а тут яшчэ надарыўся спадарожнік — ужо знаёмы нам Сцяпан Багушэўскі.
Паехалі на вёску пад Койданава, сабралі там людны мітынг. Пра гэта хутка даведалася паліцыя i назаўтра раніцай наляцела на хату Кардэцкіх, дзе i схапілі «гасцей» ды пад канвоем даставілі іх у пастарунак...
Пяшчотны рэквіем па часах былой волі гучыць у апавяданні Каруся Каганца «Тры алешыны», герою якога перадаюцца псіхафізіялагічныя рысы самога аўтара: герой апавядання «сабою неказісты быў, адно вочы неяк хораша глядзелі». «Нізенькі, гарбаты <…>, ён меў непрыгожы выгляд <…>, — пісала пра Каруся Каганца Паўліна Мядзёлка. — А ў празрыстых, бы крынічная вада, вачах — уся душа гэтага чалавека. Столькі дабраты, столькі пяшчоты, пранікнёнасці, столькі яснага, спакойнага ззяння ў іх!» (Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця. – Мн., 1979, с. 42). Як і самога аўтара, у той жа час і пры тых жа абставінах арыштоўваюць і дзецюка са згаданага апавядання. Чытаеш, і здаецца, што гэта самога пісьменніка па заснежанай дарозе вязуць у няволю: «Прайшло зім дзесяць чы болей, і прывялося <…> убачыць яшчэ таго дзецюка, пастарэлага ўжо, як ехаў адной марознай ночы па завеянай дарозе, між двух жандараў, з мястэчка на паўстанак»…
К. Кастравіцкі прасядзеў у астрозе са снежня 1905-га да траўня ., вельмі папсаваўшы і без таго не моцнае здароўе. А сам суд не адбыўся: хворым на тыфус (згодна з дакументам, які, відаць, дорага каштаваў яму) аказаўся С. Багушэўскі. З той жа прычыны адкладвалася вынясенне выраку i ў наступным 1907-м, i ў 1908-м, i ў 1909-м гг.
Пасля выхаду з вязніцы Карусь Каганец забірае сям’ю i ў . пераязджае ў Менск, дзе яму даводзіцца вандраваць з кватэры на кватэру. Дом №6 па Сляпянскай вуліцы паблізу Залатой Горкі, дом №10 на Якаўскай, дом Трэгера на Аляксандраўскай, дом Стэфановіча на рагу Старавіленскай і Міхайлаўскай, дом Русецкіх на Старажоўскай, дамы Манроўскага на Краснай і Сарапушчынскага на Міхайлаўскай — вось той шырокі перыметр бясхатніх тулянняў Каруся Каганца.
У Менску (ці Міньску, як ён пісаў) Карусь Каганец закончыў працу па напісанні першага беларускага (калі не лічыць, зразумела, выданняў ранейшых стагоддзяў) буквара-лемантара, так і назваўшы яго — «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання». Кніжка пісалася хутка і з натхненнем…
Напачатку, яшчэ ў траўні ., да яго прыйшоў ліст з афіцыйнай прапановай ад піцерскай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». Па даручэнні кіраўніка Вацлава Іваноўскага пісаў супрацоўнік выдавецтва Вінцук Валейка (гэты і пазнейшыя лісты захоўваюцца ў Аддзеле рэдкіх кніг і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ф.1, воп.1, адз. зах. № 22): «<…>Хай Пан напішэ ксёнжку для дзяцей па-беларуску. <…> Толькі хай яна будзе ў 2-х часьцях, каб не надта вялікая. <…> На пачатку прысылаю 10 рублёў за работу. Хай Пан напішэ, колькі будзе стоіць напісаньне. За работу плаціць ні Войцік (г. зн. В. Іваноўскі. — А. П.), ні я, а беларуская выдаўніцкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца”. <…> Хай Пан не баіцца пісаць, колькі вартуе Панскі
Браты Іваноўскія разам з бацькамі жылі ў Пецярбурзе ў адным з лепшых кварталаў горада — ля Ізмайлаўскага праспекта, у доме, які належаў сям’і правадзейнага дзяржаўнага дарадцы. Бацька, Леанард Іваноўскі, працаваў у міністэрстве сельскай гаспадаркі. На той час Карусь Каганец ужо ведаў ледзь не ўсю перадгісторыю выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца»…
Малады выпускнік Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута інжынер-тэхнолаг В. Іваноўскі пасля праходжання дыпломнай практыкі ў пачатку . вярнуўся ў Пецярбург і распачаў навуковую працу ў лабараторыі інстытута — і пачаў трызніць ідэяй стварэння беларускага выдавецтва (ён, прынамсі, ужо меў «падпольны» вопыт выдання ў . у радзінным лідскім котлішчы — Лябёдцы — газеты «Свабода», а таксама «Каляднай пісанкі» і «Велікоднай пісанкі»). Не дачакаўшыся фундатарскай дапамогі (ад Аляксандра Ельскага і Эдварда Вайніловіча), была створана выдавецкая суполка на прынцыпах акцыянернага таварыства. 1 студзеня . у ёй налічвалася 45 удзельнікаў з укладамі па 10 рублёў. Сабралася і ўправа з шасці сяброў-заснавальнікаў, якія ўнеслі 250 рублёў. Агульны капітал суполкі склаў 700 рублёў, што і дазволіла пачаць выдавецкую дзейнасць. В. Іваноўскі стаў старшынёю, сакратаром — пецярбургскі службовец Уладзіслаў Сталыгва, сябрамі ўправы — прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла, жонка Іваноўскага Сабіна і яго старэйшы брат Юры, настаўнік школы пры лютэранскім храме Св.Пятра Уладзіслаў Калашэўскі і студэнт Горнага інстытута, ужо знаёмы нам Вінцэнт Валейка.
Каруся Каганца і самога ўжо каторы год хвалявала гэтая справа! І атрымлівалася няблага: досыць даступна, не загрувашчана лішніцай, пазнавальна і займальна, у «складовым» прынцыпе, са сваімі ілюстрацыямі да тэкстаў. Ды і стыль — як простыя добрыя парады: «Даўней вучылі чытаць год або два, а цяпер і ў два месяцы навучыш, — зазначаў Карусь Каганец у прадмове да свайго лемантара. — Не паказвай зараз усіх знакаў, а так, як тут напісана: знак за знакам, і адразу вучы чытаць цэлы склад і слова, склад за складам. Ня так, як раней вучылі: бэ– а – ба, а зразу: б– а – ба. Пакуль пачнеш вучыць чытаць у новым месцы, прачытай раду, што дробнымі знакамі напісана…».
Карусь Каганец адразу ж, не затрымліваючы, выслаў першую частку «Беларускага лемантара…» ў Пецярбург, а праз два месяцы (у ліпені) атрымаў адказ. «Пане Казіміру! — пісаў беларускай лацінкай ужо сам В. Іваноўскі. — Часьць кніжкі для дзяцей ужо дастаў і вельмі дзякую. <…> Паночку, пішыце часта і многа, я тут ішчэ Вам матэрыялу да кніжкі пастараюся. Можа б Вы адразу маглі і рысуначак які <…> зрабіць. Вы, здаецца, і раней мелі шмат чаго напісанага, што ішло б да такой кніжкі. Давай, здаецца, у вас былі апісаны Дзяды, хаўтуры — гэта можна было б таксама ўставіць. <…> Будзьце здаровы. Ваш шчыры друг В. Іваноўскі».
Карусь Каганец адашле другую частку «Беларускага лемантара…», а праз тыдзень (!) паспее атрымаць ад В. Іваноўскага адказ, у якім змяшчаліся некалькі заўваг (па змесце кнігі) і выдавецкіх пажаданняў.
Неўзабаве «Загляне сонца…» выпусціць у свет першы беларускі падручнік Каруся Каганца для дзяцей, і беларускія кнігарні, як затым апавяшчацьмуць усе выданні ад «Нашай Нівы» да «Крывіча», будуць прапаноўваць сваім чытачам усяго за 6 капеек «польскімі і рускімі літэрамі» (лацінкай і кірыліцай) «Беларускі лемантар, або Першую навуку чытання».
Выдавецтва прышле аўтару некалькі сігнальных асобнікаў кнігі, і яны прыдадуцца ў навучанні яго сынам Янку і Мірону. У лісце-падзяцы выдаўцам Карусь Каганец пажадае, каб сонца прасветы як мага часцей заглядвала ў хаты беларусаў. І яно, разбадзёранае, у хуткім часе асвеціць старонкі і «Першага чытання для дзетак беларусаў» Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а ў . падорыць досыць аб’ёмную (у 68 старонак) кнігу «Гутаркі аб небе і зямлі», перакладзеную і апрацаваную Карусём Каганцом і С. Шаўлоўскім (мяркуюць, што апошні — псеўданім В. Іваноўскага). «Гутаркі…» былі трэцяй кнігай, з якой «Загляне сонца…» ішла ў зрабаваны беларускі свет, здабываючы свайго чытача…