Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
Шрифт:
Паказальна, што родзічы Каруся Каганца не адышлі ад беларушчыны. Так, яго пляменнік Самуіл Кастравіцкі, сын брата Амброзія, стаў сябрам Партыі беларускіх нацыяналістаў,
Дачка Каруся Каганца, Галіна Казіміраўна, скончыла Горы-Горацкую акадэмію, выйшла замуж i пераехала ў Маскву, куды неўзабаве забрала старую маці. Памерла Ганна Канстанцінаўна Кастравіцкая ад рака страўніка 20 верасня .
У гэты ж час у далёкіх Навасёлках паблізу Койданава (цяперашняга Дзяржынска) узломвалася сямейная каплічка Кастравіцкіх, узварочваліся «барацьбітамі са старым светам» сівыя магільныя пліты... I каб не самаадданая праца братоў Ермаловічаў — Леаніда i Міколы Іванавічаў, выхадцаў з Малых Навасёлкаў — хто ведае, ці адшукалі б мы цяпер i саму магілку Каруся Каганца...
Ды
І будзем верыць у тое, што легенды, у падмурку якіх загартаваныя ў полымі змагання за культуру i народ жыцці, вечныя на нашай зямлі, бо вечны i несмяротны i сам народ, які мае i стварае такія легенды, бо, у рэшце рэшт, як пicaў таямнічы родзіч самога ж Каруся Каганца Гіём Апалінэр, ніколі змрок святла не пераможа!