Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Першымі iмя Каганцовай «кветачкi» — яго каханай абранніцы — даносяць нам лісты да Ганны Пракаповіч (.), а само знаёмства Kaзiмipa i Ганны адбылося на некалькі гадоў раней (і, як відно з лістоў, Казімір паспеў ужо пасябраваць і з маці сваёй абранніцы).

Паненка Ганна Пракаповіч гасцявала тады ў вёсцы Добасня пад Бабруйскам, дзе жыла яе радня. Туды і слаў свае пісьмы (старанна выводзячы з вялікіх літар у сваім змрочным Прымагіллі і адкрытае «Ты», і кунежныя «Галубка», «Зязюлю»), без прамаруджвання атрымліваючы прыхільныя адказы.

Усё падавалася вырашаным. «…дому сяголета, мабыць, не буду ставіць <…> , так што нам прыйдзецца ў Лісіх Норах зіму празімаваці», —

пісаў Казімір у адным з сакавіцкіх лістоў. Пісаў, дарэчы, вельмі дзіўным і арыгінальным почыркам — скорапісам ажно ці не XVII ст., з неадменнымі «ерамі» і «яцямі»… Застаецца толькі з цікавасцю ўглядацца ў гэтыя роўныя — нібыта з адбітку старога летапісу — радкі, якія захаваў нам з . ліст Каруся Каганца да сваёй каханай, ці ранейшы, пазначаны «беразнем» таго ж года, аўтэнтычная частка якога дайшла да нас у ілюстрацыі часопіса «Наш Край» за . (№10): «Але Гануся хітрэнька, бытцем Амброжэя не ведае, а показываецца, што штось ведаеш…» — углядацца ў рукапісныя літары старадаўняй кірыліцы, якія не могуць сёння перадаць кампутарныя шрыфты…

А можа, і сапраўды лёс зблытаў усе часавыя межы і перанёс гэтага чалавека ў пачатак ХХ ст.? Ці, хутчэй за ўсё, Неба злітавалася з Беларусі і данесла да нас гэтую жыццядайную іскрынку, — каб наноў зашугала полымя Адраджэння?..

…Апошняя вясна ХІХ ст. была ранняй. Увесь сакавік Кастравіцкі займаўся гаспадаркай. Прадаў сівую кабылу і старога Каштана, — апошняга стратна. Набыў дзябёлую гнядую чатырохгодку.

З братамі пілавалі бярэзнік на майстэрку. Ды, на бяду, накінуўся кашаль, работа зацягнулася, і дрэва засталося ў лесе. А тут яшчэ не было на чым і вывезці, бо коні ўсё маладыя, а каторая і была сталейшай, то неўзабаве мусіла жарабіцца. Праўда, мелася яшчэ ласуха Чорная, за якую можна было б, прадаўшы, узяць дваіх старых цягавікоў, — ды Чорную ён меркаваў падарыць Ганне…

У клопатах і неадступным суме па каханай прайшоў месяц, а ў цёплым красавіку . маладыя пабраліся i аселі ў Прымагіллі, у тым жа ўрочышчы Лici Норы. У той самай хатцы, нават ці можна яе так назваць — нейкай маленькай драўлянай «асунуўцы», урослай у зямлю і дамацаванай валунамі, са старой саламянай страхой, дзіравай у надхлеўі, з двума слепаватымі акенцамі, з земляной падлогай, бутлымі сценамі, з уваходам праз хлеў, дзе стаялі коні...

Але былі ў ix жыцці i ўлюбёныя aбoiмi вялізныя xвoi, што раслі на ўскрайку лесу, непадалёк ад хаты, — вольнымі ад працы гадзінамі Kaзiмip i Ганна праседжвалі там у чароўнай мілосці да ўсяго жывога i вакольнага, — i быў яшчэ той кудзебны лес, а наўшыркі — зямля, іхняя i для ix!

НА СУМЕЖЖЫ ЭПОХ («ПІЯНЕР БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ»)

У новае стагоддзе Карусь Каганец уступіў у Хрыстовым узросце — яму спаўнялася 33 гады. Застаўшыся апошнім магіканінам мінулага, у час народзінаў новага XX ст. ён стаў піянерам беларускага нацыянальнага руху i народным прарокам. Гэта не проста ўзвышаныя словы ўдзячнай даніны. Памяць друкаваных слоў зберагла для нас шматлікія ўспаміны тагачасных дзеячаў, чые імёны праўдзіва засведчаць сказанае: Аляксандр Уласаў, Антон Луцкевіч, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Дыла... Прывядзём толькі некаторыя ўрыўкі. «Я помню, якое сьвяшчэннае ўражаньне на нас, маладых хлопцаў, 15–17 гадоў таму назад (напісана ў . — А. П.) аказаў першы беларускі верш, прачытаны нам К. Кастравіцкім... Ад барадатай прысадзістай фігуры аўтара, нaciўшаго дэманстрацыйны кажух, боты i падпіразанага «чорна-рускім» поясам, веяло такой моцнай, нісакрушымай, як скала, верай, што «Беларусь трэба падымаць...», — згадваў колішні рэдактар «Нашай Нівы» А. Уласаў. У тым жа артыкуле, падрахоўваючы, ён пісаў: «У старым Менску былі тады характэрныя фігуры першых беларускіх прарокаў. Гэта Кастравіцкі i стары археолаг Татур... Гэта былі два Maгiкане, дзьве крыніцы, которыя перэхавалі

зародыш беларускай ідэi i не далі ёй загаснуць» (Уласаў А. К. Кастравіцкі i Г. Татур // Беларускі Шлях, 1918, № 52.). Нагадаем, што сябар і паплечнік Каруся Каганца Генрых Хрыстафоравіч Татур — беларускі археолаг, гісторык, этнограф, калекцыянер. Па дакументах i іншых навуковых крыніцах ведаў ycix славутасцяў і герояў нашай мінуўшчыны, прапагандаваў яе слаўныя старонкі. Працаваў над збіраннем свайго беларускага музея i гуртаваў вакол сябе перадавую таленавітую моладзь.

Свае ўспаміны «За дваццаць пяць гадоў…» Антон Луцкевіч пачынае са згадак пра Казіміра Карлавіча: «Было гэта ў Менску, дзе мы (Антон са сваім братам Іванам. — А. П.) ад 1897 году хадзілі ў гімназію. <…> Ужо тады да нас, гімназістаў, прыходзіў Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), які, верны традыцыі, заўсёды насіў паляшуцкую вопратку з чырвоным поясам ды нож за халявай — “на кожную прыгоду”. Ён чытаў нам свае беларускія вершы <…>, ды гутарылі мы з ім аб беларускай справе» (Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 – 1928) (Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацыяў…). – Вільня, 1928, с. 4.). «Аб нацыянальным ідэале першым пяе напярэдадні рэвалюцыі 1905 года Казімір Кастравіцкі, і яму рысуюцца абразы мінулае волі і славы беларускага народу», — зазначыць А. Луцкевіч і ў кнізе «Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры».

Паэтычна-шчыра, з болем у душы адгукнецца на нечаканую смерць Каруся Каганца Змітрок Бядуля: «Пайшоў да Бога адзін з нашых найстарэйшых піанэраў беларускага адраджэньня, пісьменьнік Каганец. <…> К. Каганец меў вялікі ўплыў на ўсіх маладых беларускіх пісьменьнікаў сваім бязьмежным каханьнем да роднага краю, роднай мовы. Ён лічыцца духоўным бацькам ycix прадстаўнікоў беларускага руху <…>. Дарагі сівы наш тату! Toe, што ты пасеяў на беларускай ніве, мы будзем i далей пільнаваць i даглядаць, i твой сьветлы дух, твае сьвятыя думкі будуць нашай апорай назаўсёды...» (Бядуля Зм. (Некралог пра Каруся Каганца) // Беларускі шлях, 1918, № 49.).

Свае згадкі пра Каруся Каганца заканчвае амаль тым жа i В. Ластоўскі: «...вось тая горстачка ўспамінаў, якія захаваліся ў маёй памяці з непасрэдных гутарак з гэтым арыгінальным, дужа асьвечаным, надзвычайна чуткім, запраўдным піянерам беларускага адраджэньня» (Ластоўскі В. (Успамін...) // Савецкая Беларусь, 1928, № 115).

Не ўсе, натуральна, станоўча ацэньвалі нацыянальна-адраджэнскія памкненні Каруся Каганца. Яўхім Карскі, да прыкладу, пакінуў пра яго такое суб’ектыўнае сведчанне: «Вообще он большой сепаратист и ненавистник всего русского»…

…Новае стагоддзе прыносіць і новыя радасці (жонка падарыла першынца Янку), і новыя цяжкасці. У Лісіх Норах не хапала зямлі нават для сыноў ад другога матчынага мужа, i . Карусь Каганец праводзіць на службе ў Менскай чайной, дзе развівае шырокую рэвалюцыйную чыннасць. У сакавіку . яго як палітычна ненадзейнага звальняюць. Пабыўшы некаторы час беспрацоўным, ён знаходзіць занятак (на тры месяцы) у мастацкай майстэрні ў Рызе. Затым — зноў без працы. А тым часам народжваецца другі сын Мірон.

Нарэшце ў канцы . Карусь Каганец паступае эканомам у Менскае таварыства дабрачыннасці, дзе i праслужыць два гады, займаючыся адначасова нацыянальным i сацыяльным выхаваннем менскай моладзі, арганізуе беларускі хор i аркестр.

Вось якія словы данёс да нас ягоны «Рэферат на калядны сход беларускай грамады 1903 года»:

«<…>Кажаце, панове, што беларус свае народнасці не знае і нічога пра яе не цяміць… Вота ж мяне гэта вельмі за сэрца чапіла, як кроў з крыві і косць з косці беларуса <…>. Яно то трохі і не так, як бы трэба было, але ўсё ж такі яны цямяць, што не маскалі і не палякі <…>.

Шмат хто з цяперашніх інтэлігентных юнакоў на пытанне, да якой народнасці яны сябе далучаюць, адказваюць, што яны людзі, — вышэй за ўсякую народнасць.

Поделиться:
Популярные книги

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Искатель 3

Шиленко Сергей
3. Валинор
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Искатель 3

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Метатель. Книга 5

Тарасов Ник
5. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 5

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи