Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
Шрифт:
…А ў сям’і Кастравіцкіх нараджаецца малодшая дачка Мілена.
Вясёлыя, жыццярадасныя матывы прабіваюцца ў Каганцовых вершах, але... не надоўга. Радзей змочваецца ў атрамант яго пісьменніцкае пяро ў ., зусім не дайшло да нас вершаў ці празаічных твораў, пазначаных . На яго пачатку Карусь Каганец атрымаў месца ляснічага ў Патоку каля Клічава на былой Ігуменшчыне.
Валадарства родных краявідаў, раздолеч Любашанскіх пушчаў графа Патоцкага захопліваюць яго ў сваю ратавальную стыхію. З недзе пачутага, падслуханага ў гэты час узнікае апавяданне-абразок «Забойства Захаркi», гepoi якога — «быўшыя стральцы графа Патоцкага» — мелі, бясспрэчна, cвaix прататыпаў.
Вандроўкі i новыя сустрэчы даюць шмат патрэбнага матэрыялу — разгараецца Каганцовае «мовазнаўчае полымя». Ён жыў сярод простых людзей, пераважна сялян, і гэта асабліва спрыяла працы. У частцы папер, якія захоўваліся ў розных архівах, у Каруся
Адначасова са «зборам слоў» Казімір Карлавіч запісваў народныя песні, казкі, прыказкі, абрады, гульні. Яго фальклорныя штудыі мелі не толькі практычнае значэнне для літаратурна-мастацкай дзейнасці (шмат што ён творча пераўзнаўляў), але і навуковае, бо ўсе тэкстуальныя адзінкі запісваліся ў фаналагічных адметнасцях, з пазнакамі месца пашырэння ды іншых неабходных звестак.
Падыходзячы да моўных пытанняў творча, як філолаг-самавук, ён адстойваў думку аб тым, што «беларуская мова е адна з найстарэйшых і найчысцейша з усіх моваў славянскіх: у ёй захаваліся яшчэ ўсе хвормы старыя пры спражэнні і пры скланенні, і яна можа служыць як бы ключом для ўсіх славянскіх моваў; яна дзеліцца на многа гутарак, але галоўным чынам на дзве: на паўночну, чы беларуску, і палуднёву, чы палеску».
Карусь Каганец спрабаваў укласці і беларускі алфавіт. Яго праект — гэта спроба вылучыць найбольш прыдатныя для перадачы беларускіх гукаў знакі, аналізуючы , і графічныя сістэмы. Захаваўся чарнавы варыянт распрацовак Каруся Каганца, які пачынаецца разважаннямі аб найважнейшым прынцыпе, на якім павінен грунтавацца новы алфавіт — на прынцыпе : «Даўно людзі стараюцца наладзіць пісьменнасьць так, штобы яна была як можна прасьцейша, а затым і лягчэйша для навучаньня. Адно яны разумеюць, што чым у абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а па майму разуменню трохі не так, бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як, прымерам, у англікаў, французаў. Да навошта далёка шукаці, калі ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч, ш, то мусіма пісаці ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі бо прыняці на ўсякі зык асаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчыцца гэтых знакаў, но пісаці ўжо будзе шмат лягчэй. І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та моды, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі».
За аснову свайго алфавіта Карусь Каганец узяў рускі варыянт традыцыйнае кірыліцы, а таксама прапанаваў і тры новыя літары: «», «», «». Апошнюю, напрыклад, — для перадачы гука «ц» на месцы этымалагічнага мяккага «т».
Карусь Каганец адзначаў і неабходнасць уводу асобнай літары для дыграфа «д», якое «беларусы найбольш гавораць востра, з прысвістам, і цяперашнія пісьменнікі пішуць дз».
Самавук-навуковец уклаў і граматыку беларускай мовы, часткі якой захаваліся ў чарнавых паперах Каруся Каганца, некаторыя ж тэрміны і азначэнні — як і яго вопыт стварэння алфавітнай сістэмы беларускай мовы — увайшлі ці яшчэ могуць увайсці ў сучасныя граматыкі і правапіс.
Варта прыгадаць хоць бы пашыранае паседжанне творчай і навуковай інтэлігенцыі ў . (Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі і супрацоўнікаў Акадэміі Навук) па праблемах актывізацыі дзейнасці дзяржаўнай Правапіснай камісіі і Кантрольнай інспекцыі па ўрэгуляванні пытанняў беларускай мовы. У гаворцы, сярод іншых, прынялі ўдзел народныя пісьменнікі Беларусі Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства АН Беларусі Аляксандр Падлужны, літаратар, доктар філалагічных навук Аляксандр Яскевіч. Апошні ў сваім дакладзе «Правапіс: вяртанне ці ўсё ж удасканаленне» між іншага адзначыў: «Не знята яшчэ і сёння праблема ўзбагачэння нашага алфавіта, якую ўзнімаў
А стагоддзе таму праз недастатковую распрацаванасць і ўнармаванасць беларускай мовы ў Каруся Каганца ўзнікала шмат рознагалоссяў і спрэчак з выдаўцамі і сябрамі-літаратарамі. На гэтай глебе ўзраслі былі некаторыя пярэчанні з В. Іваноўскім, а таксама рэдакцыяй «Нашай Нівы» — і не толькі па алфавітным пытанні, але і адносна гаворкі, якую належыць узяць за аснову літаратурнай мовы: чорнарускую ці беларускую…
«Каб выявіць творчы геній Беларусі, каб выведаць яе жыцьцяздольнасьць, Каганец кінуў вокам у глыбіню народнай душы, — адзначыў у . Змітрок Бядуля. — Мова, быт, народная творчасьць, змаганьне за волю народу былі шляхам жыцьця аднаго з стрэйшых песьняроў беларускага адраджэньня. Каганец пісаў граматыку беларускай мовы яшчэ тады, калі друкаваць беларускія кніжкі было забаронена царскай цэнзурай» (Зьвязда, 1928, 20 мая). А праз 60 гадоў Алег Лойка падагульняў: «Пісьменніка ў ім перабіваў не толькі мастак-жывапісец, графік, але і вучоны, а лепш сказаць — педагог, асветнік. Карусь Каганец разумеў, што перш чым ствараць літаратуру, трэба выхаваць чытача, трэба проста мець распрацаваныя граматычныя нормы мовы, агульную беларускую літаратурную мову, якую б разумелі жыхары любога кутка Беларусі. І таму адным з першых яго ўкладаў у тое, што назавуць беларускім адраджэннем, быў “Беларускі лемантар”, выдадзены яшчэ ў . — першы беларускі лемантар. Была такім укладам і “Беларуская граматыка”, а часткова і спробы скласці ўласна беларускую азбуку. Пры гэтым Карусь Каганец выявіў несумненныя мовазнаўчыя здольнасці, шырокае веданне беларускай народнай мовы» (Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. – Мн.: Вышэйшая школа, 1989, с. 395).
Увосень . К. Кастравіцкага пераводзяць па службе ў Дулебы, каля мястэчка Бярэзін (цяпер — Беразіно Мінскай вобл.). Сям’я і праца ў лесе займалі большасць часу.
А яшчэ – праца мастака. Карусь Каганец дэталёва апіша выхадцаў з тутэйшых мясцінаў у сваім навукова-папулярным нарысе «Нашыя птушкі», а таксама ў наступным творы (назва, на жаль, не захавалася): «Дулеб высокага росту, стройны, каравокі, з невялікаю чарняваю барадою, у летняй белай дулебскай світцы, у сіняй з зялёнымі кантамі шапцы з гербам і з бляхаю на рэмені, з торбаю з ласовых лапак, катора вісіць у яго з левага боку, з калітою і нажом пры поясе і са стрэльбаю за плячыма <…> ідзе ў падар, дзе ліпнёг слаўны падняўся, і любуецца ён, расхінаючы высокія, гладкія ліпкі, каторыя мяккім сваім лістам ласкочуць яго па твары…» (Паводле цытацыі М. Каспяровіча // Маладняк, 1928, №10, с.94).
…Неяк сям’ёй агоралі зіму, правялі вясну… Памяталіся яшчэ некалькі «спраў» з жандармамі — то за «крамольные речи», а то і за простае заступніцтва.
Падтрымаў ліст з Пецярбурга ад В. Іваноўскага, які перадалі Каганцу на пачатку чэрвеня.
«Паважаны Пане! — значылася лацінкай на цяпер ужо «фірмовым» бланку выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». — Ці не ўзялі б зрабіць нам окладку кнігі «Другое чытанне дзетак (слова “дзетак” двойчы тлуста закрэслена. — А. П.) беларусаў», пяром, чорным тушам на белай паперы <…>, каб засталося месцэ надрукаваць:
Другое чытанне для Беларусаў
Напісаў Якуб Колас.
<…> часу на работу 6 нядзель <…>
Просім ураз жа адпісаць, ці возьміцеся за гэту работу і ці нашы варункі Вам падходзяць.
Ваш В. Іваноўскі.»
Нейкая нечуваная радасць абудзілася ў сэрцы. Ён бачыў, што ўжо сабралася вялікая сіла, што яна зможа куды больш, як некалі… Даўно ў расчыненае акно зазірала чэрвеньская ноч, а Карусь Каганец, схіліўшыся над самаробным сталом, штось карпатліва выводзіў на белым аркушы.