Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:
АПОШНІ ШЛЯХ У ЛЕГЕНДУ

Роўна праз год — 26 ліпеня 1911-га — Kaзiмipy Кастравіцкаму незаўважна раніцай, баючыся дэманстрацый ягоных таварышаў, аддалі клуначак i ўпотай выпусцілі з турмы.

Адведаўшы сям’ю, ён робіць безвыніковыя спробы знайсці работу ва Украіне, у Вільні, пасля чаго вяртаецца ў Менск i жыве ў сваёй малодшай сястры Мані, «узяўшы ў рукі разец i пэндзаль». 1911-м годам пазначана i адно з найбольш удалых апавяданняў Каруся Каганца «Што кажух, то не вата», якое па праву можна аднесці да найлепшых узораў беларускай празаічнай

сатыры.

…Гарадскі паніч адправіўся зімою ў госці. Ад чыгуначнай станцыі трэба было яшчэ з дзясятак вёрстаў праехаць канём, і ён пайшоў у бліжэйшую вёску па фурманку. У хаце, дзе падахвоціліся падвезці, паніч грэбуе і адмаўляецца ад гасцінна прапанаванай капусты: «Я ўжо гарбату піў». Не адважыўся ён апрануць і мужыцкага кажуха: «У мяне паліто на ваце», — аднекнуўся. Але ў дарозе, згаладаўшыся і змерзнуўшы, ганарлівец з вялікім задавальненнем грэецца сялянскай адзежынай. Мудра і павучальна гучаць у фінале апавядання дасціпныя словы мужыка — і блізяцца да народных «крылатых» выслоўяў: «Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата»…

Нарэшце, на пачатку . Карусь Каганец уладкоўваецца ўпраўляючым у фальварку Жортай, каля мястэчка Багданава, што ляжыць на шляху паміж Лепелем i Барысавам. Тут, на службе ў пана Копаця, ён i прабудзе да самай смерці.

Работа была знаёмая — больш каля лесу. Ды і сям’я (акрамя менскага гімназіста Янкі) была побач. Падрасталі дзеці. Мірон быў ужо ледзь не памочнік бацьку, Галінка і Міленка імкнуліся падтрымаць маці.

Для Каруся Каганца надышлі ці не самыя спакойныя часы. Але…

Але ці можна назваць спакойнай пару, калі праз некаторы час ад блізкага сябра Макара Богдана прыйдзе маркотны ліст, у якім будзе распаведзена і пра цяжкую долю, і пра галыцьбу-гароту, і пра тое, што ледзь не палова вёскі збіраецца выехаць у Амерыку. Казімір Карлавіч адразу ж адпісаў, і сярод дробных навін і парадаў галоўным значылася: «Мары пра Амерыку пустыя. Гэта вялікі падман, якім травяць нашага мужыка…». А яшчэ быў для сябра падарунак: Карусь Каганец выпісаў яму «Нашу Ніву», за што Макар быў вельмі ўдзячны і дзяліўся сваімі ўражаннямі аб газеце ледзь не ў кожным наступным лісце.

1914 годам датаваны апошні верш Каруся Каганца «Песня зiме», у якім аўтар прыходзіць да ўжо вядомай нам з яго іншых вершаў тэмы вольнай працы на роднай зямлі, у шчаслівай сям’і (напрошваецца параўнанне з паэмай Янкі Купалы «Яна і я»). І на ўсім — адбітак акаляючага:

Воўк па лесе рышча, Шуміць ліст дубовы, Вецер ў полі свішча, Мужык едзе ў дровы. Ой, зіма, ой, зіма ! Зіма сердзіцца! Дравец ён прывёзшы, Насячэ, наколе; Трушанкі нарэжа, Скаціну напое…

Шчасліва прайшло яшчэ паўгода, а далей — летам — абрынулася бяда. Не паспелі яшчэ дайсці чуткі аб тым, што Аўстра-Венгрыя напала на Сербію, як праз чатыры дні — 19 ліпеня — Нямеччына абвесціла вайну Расіі.

І пойдуць на імя Казіміра Карлавіча — адукаванага таварыша і шчырага дарадцы — прапахлыя дымам і порахам лісты з розных кропак ваенных баталій, са сваім горам, турботамі, просьбамі прачытаць напісанае родным, перадаць паклон жонкам, — як, да прыкладу, гэты, ад Івана Матвеевіча Вашкевіча, які прасіў перадаць сваёй жонцы —

Франусі — высланыя на Каганцова імя грошы — «45 рублёў, каб купіла да свята сабе і рабятам што трэба», які сам — ужо трэці месяц не еў гарачага (перапіска Каруся Каганца з франтавікамі першай сусветнай вайны захоўваюцца ў Аддзеле рэдкіх кніг і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ф. 1, адз. зах. 21).

Захаваўся і ліст ад Аляксея Аляксандравіча Захарэвіча, салдата 2-га ўзвода 4-й роты 262-й запасной батарэі, напісаны 15 верасня ., у дзень батарэйнай прысягі. «Обука тяжёлая очень, — выкручана нязграбным сялянскім почыркам. — В этамъ гораде, где я нахожусь, одни латыши живуть. Хлебъ очень дорогъ, такъ что фунтъ булки 13 копеекъ. Чорнаго хлеба — восемъ. Всё не такъ, какъ у насъ у Борысове…».

Не пазбегне ваеннага ліхалецця і добры знаёмец Макар Богдан. Праўда, праз некаторы час зможа (верагодна, па хваробе) адрабіцца ад фронту. Аб усім гэтым паведаміць у паштоўцы ў сакавіку . Ён спытае і пра другога таварыша па турэмным зняволенні: «Где то теперь подвизается Якуб Колас?».

Вялікія палітычна-сацыяльныя зрушэнні ўскалынаюць краіну. Ломяцца старыя ўстоі і парадкі, і новае — за чым праўда і жыццё — здабывае сабе дарогу. Хто б мог, скажам, падумаць ці паверыць раней, што селянін Макар Богдан, у якога рэдка траплялася лішняя капейчына, праз колькі месяцаў будзе ўдзельнічаць у сялянскім з’ездзе ў Менску, будзе абраны ў яго выканаўчы камітэт і стане старшынёй свайго валаснога камітэта (Парычская воласць), — аб чым сам і паведаміць Карусю Каганцу пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў траўні .

А пісьменнік тым часам выбіраецца на родную Койданаўшчыну — бліжэй да Менска, дзе вырашаўся лёс яго нацыі. Нібы другое дыханне адкрылася ў Каруся Каганца — ён абыходзіць усіх знаёмых, сустракаецца з сотнямі работнікаў, тлумачыць і пераконвае…

«Я памятаю Каганца з ., калі ён пасьля Лютаўскай рэвалюцыі пехатою прыйшоў у Менск з свайго хутару пад Койданавам... У яго быў выгляд імяніньніка: радасны, бадзёры, хоць яму было ўжо за 50 гадоў. “Вось цяпер надышоў час i нам, беларусам, працаваць”, — гаварыў ён», — такія паказальныя ўспаміны пакінуў у . Змітрок Бядуля (Бядуля Зм. Карусь Каганец (Kaзiмip Кастравіцкі) // Зьвязда, 1928, 20 мая).

«…Мы другъ другу пишемъ письма — действительно въ знаменательное время, — прызнаваўся М. Богдан. — Это время будетъ служить людямъ — какъ живой социальный символъ <…>. Память о тебе у меня светла. И въ хорошіе минуты я часто вспоминалъ тебя. И я въ душе говорилъ — хорошо, если бы былъ со мною Костровицкий… Пало самодержавное иго, добились, такъ сказать, политической свободы, но ещё много, много предстоитъ борьбы, чтобы добиться экономической свободы; коротко говоря — “земельки”. <…> Теперешняя свобода и ликованіе похоже на ту деву, которую ты рисовалъ в тюрьме… Она улыбаиться и манитъ, но ещё великая пропасть впереди добраться до нея…».

І як ні цяжка ўсведамляць, прорва тая пашыралася з кожным новым днём… 3 сакавіка ў Брэсце падпісаны «мірны дагавор», які па-жывому раскроіў Беларусь на часткі. Адно радасцю засвяцілася душа 25 сакавіка, калі прыйшла вестка аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

…І праз два месяцы, калі ўся абуджаная прырода буяла і красавала жыццём, на 51-м годзе цела нястомнага адраджэнца адолела смерць — 20 траўня .

Ён — навекі ўжо грамадзянін БНР — памёр раптоўна (у хаце нікога не было) у cвaix родных у Прымагіллі, i нават жонка i дзеці не змаглі прыехаць на яго пахаванне. І ніхто з сяброў…

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца