Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

«Модны шляхцюк» — першая прыступка беларускай драматургіі да Купалаўскіх «Паўлінкі» і «Тутэйшых». А яшчэ — і празаічных герояў Якуба Коласа, на што зважалі яшчэ літаратуразнаўцы пачатку ХХ ст. «Дубейка — тыповы памочнік пісара, які разумее сваю «інтэлігентнасць» зусім так, як разумее сваю «панскасць» модны шляхцюк з камедыі Каганца», — адзначыў М. Гарэцкі, аналізуючы аповесць Якуба Коласа «У палескай глушы». Такія ж паралелі правёў ён і да Купалавай «Паўлінкі»: «Гэты пан (Адольф Быкоўскі. — А. П.) — духоўны брат Каганцовага “моднага шляхцюка”».

«Усе яны (драматычныя творы Каруся Канца) сьведчаць аб вялікіх

магчымасьцях, якімі валодаў пісьменьнік: ён добры назіральнік быту, чулы сэрцам чалавек і добры псыхолёг <…> якая сакавітая, а і простая разам мова яго гэрояў», — канстатаваў у свой час Язэп Дыла.

У тым жа, 1910-м, годзе літаграфічным спосабам накладам у 400 экзэмпляраў п’еса «Модны шляхцюк» выйшла асобным выданнем. Ёй пачала суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» рэпертуарную серыю сцэнічных твораў. Гэта быў першы крок насустрач патрэбам маладых нацыянальных аматарскіх тэатральных калектываў (а іншых на той час і не існавала), і значны сродак натхнення і дапамогі беларускаму тэатральнаму руху.

27 траўня . «Наша Ніва» ўжо давала станоўчую ацэнку п’есе і спектаклю «Модны шляхцюк» у выкананні трупы Ігната Буйніцкага. Гастролі адбыліся ў Вільні, Полацку, Менску, Койданаве, Радашковічах, Слуцку, Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Жлобіне. Першыя выступы тэатра Францішка Аляхновіча ў лютым . пачаліся паказам «Моднага шляхцюка». Беларускі дзяржаўны тэатр БНР у Менску свае гастрольныя падарожжы пачынаў з гэтага спектакля…

І пастаноўкі адбываліся ў перапоўненых залах і — на лепшых сцэнах. Як, да прыкладу, выступы акторскай трупы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага 25 і 27 чэрвеня . у зале галоўнага менскага гатэлю «Парыж» на цяперашняй Плошчы Свабоды. Аўтар «аншлажнай» п’есы быў у тыя дні за некалькі хвілінаў хадзьбы ад месца пастаноўкі, але прыйсці — не мог!..

Няўмольны лёс зноў зрабіў з творцы вязня. Вясной . К. Кастравіцкага судзіла Віленская крымінальная палата ў Менску, куды ён прыехаў зусім хворы i ледзь жывы. Атрымаўшы год «крэпасці» пасля судовай расправы, да адбыцця тэрміну Карусь Каганец прабыў з дзецьмі i жонкай у Бярэзіне. А з 27 ліпеня 1910-га быў за мурамі «Пішчалаўскага замка»...

ТУРМА: СА СВЯТЛОМ БОЖЫМ

Менская турма, пабудаваная ў ., знаходзілася на ўскраіне тагачаснага горада — на ўзвышку ў Раманаўскім прадмесці. Сваю назву «Пішчалаўскі замак» яна атрымала ад прозвішча архітэктара Пішчалы, які і спраектаваў будынак у форме гатычнага замка…

У ім адбывалі пакаранне паплечнікі Канстанціна Каліноўскага (магчыма — і бацька з дзядзькам Каруся Каганца), а таксама многія беларускія пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы. За напісанне рэвалюцыйных пракламацый і ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. адседжваў тут тэрмін пакарання Вікенцій Якуб Дунін-Марцінкевіч (1864–1865). Тут 5 жніўня 1863-га, калі царскія апрычнікі вялі на расстрэл «каліноўца» Янку Жмачынскага, з акна сваёй камеры Каміла Марцінкевіч кінула пад ногі героя букет кветак…

Вязнямі «Пішчалаўскага замка» былі Алесь Гарун (1907), Якуб Колас (1908–1911). …І герой гэтага нарыса, сын паўстанца . Карусь Каганец, як і пасля яго (парадоксы беларускай гісторыі!) — многія вядомыя літаратары, пачынаючы ад Ларысы Геніюш…

Развітаўшыся з сям’ёй, пабачыўшы перад расстаннем блізкіх сяброў, Карусь Каганец у сярэдзіне ліпеня . выбраўся ў Менск. Апошнія дні на волі ён праводзіў у Антона Апалінаравіча Шабуні,

даўняга таварыша, менскага адваката — гэта яго адрас захаваецца на лісце Казіміра Карлавіча да жонкі ад 16 ліпеня: «прис[яжный] повер[енный] Шабуня. Преображенская, дом Русецкой», гэта ён дапаможа Каганцоваму Янку ўладкавацца на вучобу ў менскую гімназію, урэшце, гэта яны — Карусь Каганец і А. Шабуня — першымі з Менску ўступілі ў Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду і ахвяравалі распачатай справе ўжо не першы год…

Жонка ж гасціннага гаспадара — Эмілія Іванаўна — была роднай сястрой Івана і Антона Луцкевічаў. Яна, дарэчы, замацуе звяно стасункаў паміж Карусём Каганцом і Максімам Багдановічам, які пра пісьменніка ведаў толькі па рэдкіх (на старонках друку) творах, нягледзячы на што часта ўзгадваў у сваіх крытычных артыкулах. Яна, Эмілія Шабуня з роду Луцкевічаў, будзе доўга распавядаць Максіму пра Каруся Каганца, калі той летам . наведае хутар яе дзядзькі Вацлава Лычкоўскага непадалёк ад Ракуцёўшчыны.

М. Багдановіч прысвяціў песняру-адраджэнцу верш, які 11 сакавіка . надрукавала «Наша Ніва» і які ўвайшоў у славуты зборнік «Вянок»:

КАГАНЦУ Змоўк пясняр, затаіў свае песні, Ён іх болей ужо не пяе. Але рвуцца яны, і калісь на прадвесні Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне, І струёй лынуць вершы з яе. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца І радзімаму краю служыць.

«Змоўк пясняр, затаіў свае песні»… І не дзіва: у турме — не да спеваў…

Трапіць жа ў яе дзеля адбыцця пакарання на той час было няпроста — праз перапоўненасць! «Дагэтуль яшчэ не дабіўся, каб мяне пасадзілі», — нават з нечаканай іроніяй успрымаюцца сёння гэтыя радкі пісьменніка з яго ліста да жонкі (тут і далей лісты Каруся Каганца да жонкі цытуюцца па: Каганец К. Творы. – Мн., 1979).

…У той 27 дзень ліпеня . ён доўга ішоў ліповымі прысадамі прыдрамалага ў спёцы горада, нібы знарок выбіраючы гэты — акаймаваны шацістымі дрэвамі — шлях. З распешчаных суквеццяў, да якіх клапатліва заляцаліся пчолы, праз слодычна-гаманкое мроіва высокае сонца кідала яму да ног залацістыя букеты-промні…

Праз уваходны калідор, выразаны ў двухпавярховым будынку турэмнай канцылярыі, яго ўвялі ў прасторны двор. Вакол узнімаўся масіўны мур, па якім са стрэльбай у руках хадзіў малады жаўнер. Далей, у глыбіні, стаяў пануры «замак» у чатыры паверхі, «дааздоблены» чатырма круглымі вежамі па баках — там месціліся адзіночкі для асуджаных на смерць.

Мы падрабязна ведаем турэмны расклад Каруся Каганца — збярогся яго ліст да жонкі, у якім апісаны дзень «пішчалаўскага» вязня.

Ён прачынаўся рана — а 6-й гадзіне — і, крыху паляжаўшы, пачынаў крышыць галубам чэрствыя скарынкі, што заставаліся ад учарашняй вячэры. Потым, як адкрывалі камеру, мыўся і снедаў. Далей была паверка, пасля якой ён браўся за чытво ці пісанне. Затым — прагулка па перыметры двара, абед, «вольны» час. Перад вячэрай — другая паверка.

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца