Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кастусь Каліноўскі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Кастусь. Але ён устае, мужык радзімы. I калі вы не будзеце з ім – ён вас выкіне.

Пасланец. Такое паўстанне нам непатрэбна. Мужык лезе ў яго бруднымі лапамі, а не лезе, дык прадае.

Яневіч. Дзіўна. Т ысячу год камандавалі – і не абрыдла ім!

Пасланец. Дваране ўмеюць ваяваць.

Чортаў Бацька (голасна). Яшчэ б, усе продкі разбойнічалі.

Пасланец. Яны ваююць лепш за мужыкоў.

Кастусь. Правільна. Сядзяць у лесе

чалавек сорак. Хваляцца: “Я, бывала, як налячу на сотню казакоў з шабляй, дык усё палавінкі-палавінкі-палавінкі”. Аж тут прыбягае вартавы: “Панове, казакі!” – “Колькі?” – “Пяць”.– “Уцякай-ма!”

Пасланец. Дваране! Чуеце, што ён кажа, гэты пёс? Героі, пакутнікі, чуеце? Дзе ваша мужная безнадзейнасць?!

Яневіч. Прыгожа як! Маткам іхнім радасць якая!

Арсень. Досыць істэрык.

Пасланец (амаль суха). Мы не дазволім вам ставць вашы беларускія інтарэсы вышэй інтарэсаў вялікай Польшчы: да Смаленска і Кіева... Толькі з намі – іначай мы вам...

Чортаў Бацька. З кулька ў дзяружку.

Пасланец. I не смейце нават заікацца аб нейкай аўтаноміі.

Кастусь. Мы не заікаемся. Мы крычым аб правах і можам нават ударыць за іх. Бо адбуджаецца свабодны народ.

Пасланец. Замест радзімы – трыумфуючы хам.

Кастусь. У нас свая радзіма.

Пасланец. Замест легенды – валока зямлі, замест рыцара – беларускі смерд, замест залатога сцяга нашага – ануча.

Кастусь. Гэта што, вельмі жахліва?

Пасланец. Нездарма, відаць, адзін з бясконцых вашых псеўданімаў – Хамовіч.

I тут раптам устае Караліна.

Караліна (ціха). А які псеўданім прыдумаць вам? Бізуновіч? Цемрашал? Посцілка-Здрадовіч?.. Не смейце нават глядзець на гэтых людзей, бо за іх любіш зямлю. А зямлю любіш за тое, што яны ёсць на ёй...

Яневіч глядзіць на яе.

Пасланец. Ах, якія крылатыя!

Караліна. І ў вас крылы. Толькі вы імі савіху ў цёплым гняздзе прыкрываеце. А ім яны – для палёту. Яны – суровыя. Што ім пяшчота і ўсмешкі, калі яны ўсё аддалі другой?

Арсень. I досыць жартаў! Малахоўскі меў рацыю. Няхай такія, як вы, хрыпяць на шыбеніцы перад ранейшымі сваімі неграмі.

Яневіч (устае, ціха). Вы тут крычалі аб Польшчы. Я – полька. I я ганаруся гэтым. (На Кастуся.) А ён тутэйшы. (На Караліну.) I яна. I яны, разам з палякам Серакоўскім, бліжэй мне, чым вы. (Цяпер яна велічная, амаль страшная.) Польшча павінна быць вялікай. Але яна такой не будзе, пакуль вы не зразумееце, што яны не смерды, не рабы, а сябры, суседзі, якія маюць права на шчасце. Не зразумееце – будуць

вас нішчыць, як нішчылі сто разоў. Не захочаце зразумець... Пархвен!

Чортаў Бацька (з’яўляючыся). Га!

Яневіч. Не захочаце зразумець – загадаю Бабаеду выкінуць вас у акно. Ідзі, Пархвен... Ён не будзе.

Пасланец (цішэй). Вас будуць біць.

Кастусь. Пакуль – мы б’ём.

У прыхожай званок. Чортаў Бацька прапускае дваіх людзей, захутаных у плашчы.

Чортаў Бацька. Каго любіш?

Марцявічус. Люблю Беларусь.

Чортаў Бацька. То ўзаемна. Што перадаць?

Марцявічус шэпча яму нешта на вуха. Чортаў Бацька ідзе ў гасціную.

Чортаў Бацька. Пані Яневіч... Кастусь... Там нейкі Парафіяновіч.

Пасланец. Хто?

Арсень (ціха). Вітаўт Парафіяновіч.

Чортаў Бацька. І з ім яшчэ чалавек. Амаль за рукаў яго цягне... Кажуць, “надзвычайныя” весткі.

Яневіч. Вядзі.

Чортаў Бацька выходзіць у прыхожую.

Чортаў Бацька (Вітаўту). Здымі плашч.

Вітаўт. Ты мне не загадвай – здымаць ці не здымаць.

Марцявічус (глуха з-пад капюшона). Пакінь яго. Там, відаць, паненкі, а ён ведае, што ў плашчы ён больш эфектны... Крылаты серафім...

Вітаўт. Памаўчаў бы. (Глядзіць на Чортавага Бацьку.) Мужык. Людзьмі аскудзелі, ці што?

Чортаў Бацька. Ты, здаецца, казаў, што Беларусь любіш?

Вітаўт. Ну...

Чортаў Бацька (амаль сурова). То і я... паныч... яе люблю.. Давеку.

Заводзіць абодвух у пакой.

Кастусь. Вітаўт, ты? Здорава як!

Вітаўт. Вечар добры, Кастусь... Да ручак, пані Яневіч... Шчасліва, Арсень... Добрага сонца... дзяўчынка...

Паўза.

Кастусь. Вітаўт, што здарылася?.. Адказвай...

Вітаўт. Даношу аб разгроме. Паўстання на Магілёўшчыне больш не існуе.

Караліна. Што?.. Як?..

Вітаўт. Не ведаю. Пярэдняму краю цяжка...

Караліна. Цяпер паўсюль пярэдні край.

Кастусь. А дзе атрады Раўбіча, Грынкевіча, Загорскага?

Вітаўт. Бадзяюцца недзе, але арміі няма.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва