Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
XVI
Абедаў я з добрым настроем. Такой раскаванасцi, свабоды, упэўненасцi даўно я не адчуваў. Нiбы здрада Рабэра не толькi не перакрэслiла ўсiх маiх планаў, а, наадварот, паспрыяла iм. У маiм узросце чалавеку, жыццё якога можа абарвацца ў кожную хвiлiну, не варта шукаць прычын перамены свайго настрою: яны фiзiялагiчныя. Мiф аб Праметэю недарэмна сцвярджае, што ўвесь сусветны смутак залежыць ад печанi. Але хто адважыцца прызнаць такую простую, грубую iсцiну? Боль пакiнуў мяне. Я з задавальненнем з'еў смажанае мяса з кроўю. Я радаваўся, што кавалак дастаўся мне вялiкi i не давядзецца трацiць грошы на другiя стравы. А на дэсерт вырашыў узяць сыру - тады i пад'ясi, i танна заплацiш.
Як
Я вярнуўся на таксi ў свой пакойчык на вулiцы Брэа i прылёг адпачыць. Студэнты, якiя займалi большасць пакояў у гэтым доме, раз'ехалiся на вакацыi. Было цiха i спакойна. I ўсё ж пакойчык мой з такой беднай мэбляй i не вельмi чыстымi фiранкамi нiяк не назавеш утульным. Ад ложка ў стылi Генрыха II паадклейвалiся маленькiя кавалачкi драўлянай разьбы. Чыясьцi дбайная рука сабрала iх i паклала ў бронзавы кубачак, што стаяў на камiне. На глянцавiтых шпалерах з муаравым узорам скрозь плямы. Нават пры адчыненым акне пах ад начной прыгожай тумбачкi, аблiцаванай чырвоным мармурам, стаяў у паветры. Стол быў засланы абрусам гарчычнага колеру... Вось такое тут было "абсталяванне" узор недарэчных, безгустоўных мяшчанскiх прэтэнзiй.
Прачнуўся я ад нейкага шоргання. Расплюшчыў вочы i ўбачыў перад сабой Рабэраву мацi. Яна лiслiва ўсмiхалася. I калi б нават я нiчога не ведаў пра здраду яе сынка, то адна толькi гэтая ўсмешка навяла б мяне на нядобрыя думкi. Празмерная ласкавасць, угодлiвасць - надзейныя прыкметы вераломнага ўчынку. Я, аднак, таксама ўсмiхнуўся i пахвалiўся, што адчуваю сябе многа лепш. Дваццаць гадоў назад у яе быў не такi тоўсты нос. Прыгожы круглы роцiк тады быў запоўнены двума радамi моцных белых зубоў, якiя атрымаў сабе ў спадчыну Рабэр. А сёння яна шырока ўсмiхнулася, i я ўбачыў устаўныя скiвiцы. Яна, мусiць, iшла хутка, спацела, i едкi пах поту перабiваў нават "водар" ад прыгожай начной тумбачкi. Я папрасiў яе шырэй адчынiць акно. Яна паслухмяна ўстала, падышла да акна i насцеж расчынiла яго. Зноў вярнулася, зноў абдарыла мяне сваёй робленай усмешкай i прашчабятала, што цяпер, калi я паправiўся, Рабэр поўнасцю гатовы да "той самай справы". Заўтра, у суботу, хлопчык прыйдзе да мяне апоўднi. Я нагадаў ёй, што ў суботу пасля абеду банкi не працуюць. Тады яна сказала, што Рабэр адпросiцца з работы ў панядзелак. Яго абавязкова адпусцяць, а, зрэшты, можна i не адпрошвацца: няма чаго цяпер баяцца гаспадара.
Яна моцна здзiвiлася, калi я рашуча запярэчыў i сказаў, каб Рабэр не звальняўся з працы яшчэ некалькi тыдняў. Развiтваючыся, яна паабяцала зайсцi да мяне заўтра разам з сынам, але я адказаў, што буду чакаць Рабэра аднаго i хачу пагаварыць з iм сам-насам, каб лепш, глыбей пазнаёмiцца з юнаком i навучыць яго сяму-таму... Бедная дурнiца не магла схаваць сваёй заклапочанасцi: яна, вядома, баялася, каб сын не выдаў сябе. Аднак, калi я гавару сваiм прывычным рашучым голасам i свiдрую субяседнiка сваiм суровым позiркам, нiхто i не адважыцца спрачацца са мною. Вось так, дарагая, сама ж падвучыла сынка пайсцi на змову з маёй сям'ёй!.. Я вельмi добра ведаў гэтага баязлiўца, гэтага недарэку, каб уявiць сабе, як заўтра
Калi назаўтра ранiцай няшчасны Рабэр пераступiў мой парог, я адразу зразумеў, што адпакутаваў ён за гэтую ноч больш, чым я мог меркаваць. Павекi яго пачырванелi, апухлi, - спаць яму, вiдаць, нi хвiлiнкi не давялося. Па-зладзейску бегалi вочкi... Я запрасiў яго сесцi i са спачуваннем сказаў, што мне не падабаецца яго хваравiты выгляд. Словам, я быў з iм лагодны, амаль пяшчотны. З зайздросным адвакацкiм красамоўствам я пачаў маляваць яму карцiны райскага бесклапотнага жыцця, якое адкрывалася перад iм. Я куплю яму ў Сэн-Жэрмэне дом, парк гектараў на дзесяць. Усе пакоi ў доме будуць абстаўлены старадаўняй мэбляй. У парку - сажалка, у ёй - цудоўная рыба. На двары - гараж на чатыры аўтамабiлi. Адна за адной на маладога чалавека сыпалiся ўсё новыя i новыя спакусы. Калi я загаварыў пра аўтамабiль i прапанаваў купiць машыну самай лепшай амерыканскай маркi, трэба было бачыць, якiя пакуты цярпеў гэты чалавек. Хутчэй за ўсё ён паабяцаў не прымаць ад мяне пры жыццi нiводнага франка.
– Больш цябе ўжо нiхто i нiшто не патрывожыць, - дадаў я.
– Купчую падпiшаш сам. Я ўжо адклаў i ў панядзелак перадам табе некаторыя каштоўныя паперы, ад якiх ты будзеш мець гадавую рэнту сто тысяч франкаў. З такой сумай можна пакуль што спакойна жыць. А асноўная частка майго капiталу - у Амстэрдаме. На наступным тыднi мы з табой з'ездзiм туды i аформiм усе дакументы... Пачакай, Рабэр, што з табой?..
Ён прамармытаў:
– Не, не трэба... Я нiчога не вазьму ад вас... пакуль вы будзеце жыць... Не хачу я вас абкрадаць... Не хачу... Не трэба...
Ён стаяў, абапёршыся аб шафу, i грыз пазногцi на левай руцэ. Я пранiзваў яго сваiм пiльным позiркам, якога так баялiся ў судзе. Бывала, у некаторых падсудных падкошвалiся ногi ад такога погляду, i яны падалi на рукi жандараў...
А ў глыбiнi душы я быў нават удзячны Рабэру. Цяпер я мог жыць свабодна, незалежна ад яго. А магло ж так здарыцца, што дажываў бы я свой век разам з гэтым чарвяком. Не было ў мяне да яго i нянавiсцi. Я вырашыў адкiнуць яго са сваёй дарогi i не рабiць яму нiчога благога. I ўсё ж я не мог адмовiць сабе ў асалодзе трохi пазабаўляцца з iм:
– Як гэта прыгожа, Рабэр! Ты мяне парадаваў. Мяне вельмi кранула, што ты хочаш дачакацца маёй смерцi. Але я не прыму такой ахвяры. У панядзелак ты атрымаеш усё, што я абяцаў, а да канца тыдня я перавяду на тваё iмя астатнюю частку капiталу (ён замахаў рукамi, скрывiўся, нешта замармытаў). Як гэта разумець, Рабэр?! Мне ўсё гэта надакучыла! Або ты згадзiшся, або зусiм нiчога ад мяне не атрымаеш, - суха адрэзаў я.
Ён адвёў убок вочы i папрасiў пачакаць некалькi дзён, - хацеў выйграць час, каб напiсаць у Бардо i атрымаць адтуль адпаведныя ўказаннi. Ах ты iдыёт няшчасны!
– Рабэр, ты мяне здзiўляеш. Не разумею я цябе...
Я акiнуў яго, як мне здавалася, лагодным позiркам. Якая там лагоднасць?! Вочы ў мяне яшчэ горшыя, чым я сам. Рабэр ледзь чутна прашаптаў:
– Чаму вы на мяне так гледзiце?
– Чаму я на цябе так гляджу?
– перапытаў я, мiжволi перадражнiваючы яго. А ты, чаму ты не можаш глядзець мне проста ў вочы?
Людзi, якiх усе любяць, ад прыроды ўмеюць знаходзiць менавiта тыя словы i жэсты, якiя прыцягваюць усе сэрцы. А я ўжо так прывык выклiкаць ва ўсiх страх i нянавiсць, што ў мяне i вочы, i бровы, i голас, i нават смех толькi падкрэслiваюць маю бессардэчнасць. Так было i цяпер: я хацеў надаць свайму позiрку лагоднасцi, паблажлiвасцi, а няшчасны хлапец курчыўся ад страху. Я ўсмiхнуўся, а ён успрыняў маю ўсмешку як злавесны знак бяды. I нарэшце - так апошнiм ударам дабiваюць жывёлiну - я нечакана спытаўся:
Ваше Сиятельство 5
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
