Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
У пакеце, якi мне выдалi на пошце, былi плацёжныя паведамленнi, некалькi пiсем з банкаў i тры тэлеграмы. У тэлеграмах хутчэй за ўсё пойдзе гаворка пра нейкае маё распараджэнне на бiржы, якога маклер не змог выканаць. Я вырашыў зайсцi ў якую-небудзь забягалаўку паблiзу i там азнаёмiцца з поштай.
За доўгiмi сталамi сядзелi выпацканыя ў мел i цэмент муляры. Гэта былi людзi самага рознага ўзросту. Яны паволi дажоўвалi свае невялiкiя порцыi, запiваючы абед лiтрам вiна, i амаль усе маўчалi. Яны працавалi з самай ранiцы пад дажджом. З паловы другой iм зноў брацца за працу. Быў канец лiпеня. На вакзалах - натоўпы людзей... Цiкава, цi зразумелi б муляры мае пакуты? Напэўна. Хiба я, стары адвакат, мог сумнявацца ў гэтым? Ужо на першым сваiм працэсе я сутыкнуўся з даволi тыповай з'явай: сыны не хацелi кармiць свайго старога бацьку, перасварылiся памiж сабой, i кожны стараўся прагнаць бедачыну
Цяпер нiкому не дзiва, што я, добра апрануты дзядок, сяджу ў гэтай забягалаўцы. Я жаваў кавалачак белага трусiнага мяса i глядзеў, як навыперадкi, адна за адной збягаюць па шыбе кроплi дажджу. Потым паспрабаваў разабраць прозвiшча гаспадара, якое было напiсана на тым баку вiтрыны. Я палез у кiшэнь па насоўку i намацаў сваю пошту. Надзеў акуляры i пачаў чытаць першую, што папалася ў рукi, тэлеграму: "Пахаванне мамы заўтра дваццаць трэцяга лiпеня адпяванне дзевяць гадзiн царква Сэн-Луi". Адправiлi тэлеграму сёння ранiцай, а тыя дзве былi пасланы пазаўчора з прамежкам у некалькi гадзiн. У адной паведамлялася: "Мама захварэла пры смерцi вяртайся", а ў другой: "Мама памерла..." Усе тры падпiсаны Хюбэрам.
Я скамячыў тэлеграмы i не кiнуў есцi. Адна толькi думка свiдравала мяне: цi хопiць сiлы сесцi на вячэрнi цягнiк i даехаць дадому? I толькi пасля мяне ашаламiла. Як? Я перажыў Iзу?.. Ды я ж даўно ўжо адной нагой у магiле! Нiхто, ну нiхто на свеце - а я i пагатоў - не сумняваўся, што я першы лягу ў труну... Усе мае планы, выдумкi, хiтрыкi - усё гэта было скiравана на тыя днi, якiя прыйдуць пасля маёй смерцi... Iза... Яна мне бачылася толькi так: трохi заплаканая ўдава ў доўгай крэпавай вуалi, якая замiнае ёй адамкнуць сейф... А тут!.. Каб сонца пайшло ў другi бок, я не так здзiвiўся б, не ўстрывожыўся!.. Тым не менш ува мне загаварыў дзелавы чалавек. Я пачаў разбiрацца, узважваць, што i як у гэтым становiшчы можна выкарыстаць супраць маiх ворагаў... Вось што мяне турбавала аж да самага моманту, калi цягнiк застукаў па рэйках. А тады запрацавала мая фантазiя: я ўявiў сабе Iзу на смяротным ложы i пачаў думаць, што адбывалася каля яго ўчора i пазаўчора. Да драбнiц узнаўляў у памяцi жончын пакой у Калезе (я не ведаў, што яна памерла ў Бардо). Я прашаптаў: "Ужо, напэўна, паклалi ў труну..." - i да мяне прыйшло нейкае мярзотнае пачуццё палёгкi. А то я ж не ведаў бы, як паводзiць сябе пад пiльнымi, варожымi позiркамi дзяцей. Цяпер пытанне вырашана. Ну, а што да пахавання, то тут усё спрашчаецца: я прыеду i адразу, вядома, звалюся. Прысутнiчаць на пахаваннi ў мяне проста не будзе сiлы. Цяпер вунь ледзьве даплёўся да ўмывальнiка. Але немачы сваёй я цяпер не баяўся: раз памерла Iза, значыць, мне яшчэ не скора памiраць, - сваю чаргу я прапусцiў. А вось прыступу баяўся, тым больш што быў адзiн у купэ. На вакзале мяне сустрэнуць (тэлеграму я даў), - хутчэй за ўсё прыедзе Хюбэр...
Не, я памылiўся. Сустрэў мяне не Хюбэр. Як жа мне палягчэла, калi я ўбачыў перад сабой тоўсты, змучаны ад бяссоннiцы твар Альфрэда. Ён, здавалася, трохi спалохаўся, калi ўбачыў мяне. Я мусiў узяць яго пад руку i не мог без яго дапамогi сесцi ў машыну. Дажджлiвым ранкам ехалi мы па сумных вулiцах квартала, дзе былi гарадскiя бойнi i школы. Распытваць патрэбы не было, Альфрэд сам падрабязна пра ўсё расказаў: i як Iза без прытомнасцi ўпала ў гарадскiм скверы, i як яе перанеслi ў аптэку паблiзу, а потым павезлi дамоў, i як цяжка было несцi грузнае цела на другi паверх, i як пусцiлi ёй кроў, зрабiлi пункцыю... У яе было кровазлiццё ў мозг, але ўсю ноч яе не пакiдала прытомнасць. Знакамi яна настойлiва клiкала мяне, а потым заснула вечным сном. Гэта адбылося ў той самы момант, калi святар прынёс святы ялей. "Але яна прычашчалася напярэдаднi..."
Машына спынiлася перад нашым пад'ездам. Ён быў ужо задрапiраваны чорнай тканiнай. Альфрэд спяшаўся, казаў, што можа не паспець пераапрануцца для жалобнай цырымонii. Але яму такi давялося дапамагчы мне вылезцi з машыны i правесцi мяне да першых прыступак.
Я не пазнаў нашай пярэдняй. Сцены - чорныя, усюды гараць свечкi, гара кветак, дзве
Па лесвiцы спускаўся Хюбэр. Строгi фрак надаваў яму яшчэ большую сур'ёзнасць, салiднасць. Ён падаў мне руку i штосьцi сказаў. Але як далёка быў яго голас!.. Я хацеў адказаць яму, а змог толькi паварушыць губамi... Язык мяне не слухаўся. Хюбэр нахiлiўся да мяне, яго твар зрабiўся вялiзным, i я правалiўся ў чорную бездань. Потым мне сказалi, што я самлеў i быў у непрытомнасцi хвiлiны тры, не болей. Апрытомнеў я ў маленькiм пакойчыку, дзе ў гады маёй адвакацкай дзейнасцi была пачакальня. Ад нюхальных соляў заказытала ў носе. Пачуўся голас Жэнеўевы: "Зараз яму палягчае..." Я расплюшчыў вочы i ўбачыў схiленыя нада мной твары. Як жа яны змянiлiся: адны былi апухлыя, чырвоныя, другiя - зеленавата-бледныя. Таўстуха Янiна здавалася равеснiцай нябожчыцы. Асаблiва пабрыдчэў ад слёз Хюбэр: твар яго стаў зусiм непрыгожы, але выраз яго быў, як у дзяцiнстве, калi Iза брала яго на каленi, супакойвала i гаварыла: "Ну, ну, мой маленькi, гора ў яго, гора ў майго харошага хлопчыка..." Адзiн толькi Фiлi не змянiўся: твар у яго быў як заўсёды прыгожы i абыякавы. На маладым чалавеку красаваўся той самы фрак, у якiм ён цягаўся па ўсiх рэстаранах Парыжа i Берлiна. Так, мусiць, выглядае гэты басяк, калi едзе на чарговую вечарынку цi вяртаецца з начной гулянкi, п'яны i расхлябаны (вунь нават вузел на гальштуку не паспеў як след завязаць). За Фiлi стаялi нейкiя жанчыны пад жалобнымi вуалямi, - я не мог пазнаць iх. Можа, гэта была Алiмпiя з дочкамi. У прыцемку бялелi нечыя накрухмаленыя манiшкi.
Жэнеўева паднесла да маiх губ шклянку. Я зрабiў некалькi глыткоў i сказаў, што мне палепшала. Ласкавым i добрым голасам дачка спыталася, цi не хачу я легчы ў пасцель. Я адказаў першае, што мне прыйшло ў галаву:
– Я хацеў бы праводзiць яе да магiлы, раз ужо не суджана мне было развiтацца з ёю жывою...
Як той акцёр, што спрабуе знайсцi правiльную iнтанацыю, я паўтараў: "Раз не суджана мне было развiтацца з ёю жывою... развiтацца з ёю жывою... жывою...", раптам гэтыя звычайныя словы, сказаныя толькi дзеля прыстойнасцi, дзеля таго, каб падмацаваць маю ролю на пахаваннi жонкi, - раптам гэтыя словы з магутнай сiлай абудзiлi ўва мне тое самае пачуццё, якое яны i павiнны былi выказаць. I да мяне дайшло тое, чаго нiяк не хацеў прымаць мой розум: больш нiколi не спаткаю, не ўбачу я Iзы, i нiколi не мець нам душэўнай размовы, i нiколi не прачытае яна гэтых старонак!.. Навекi ўсё застанецца так, як было ў Калезе, калi мы гутарылi з ёю апошнi раз... Нiчога цяпер ужо не паправiш, не пераробiш... Яна памерла, так i не ведаючы, што быў я не толькi вылюдкам i катам, што жыў ува мне i другi чалавек... Божа! Нават калi б я прыехаў у самую апошнюю яе хвiлiну, нават калi б мы не сказалi слова адно аднаму, яна ўбачыла б гэтыя слёзы, якiя цяпер лiлiся па маiх шчоках, i адышла б на вечны спакой, гледзячы на маю тугу i адчай...
А цяпер толькi нашы дзецi ў здранцвеннi глядзелi на гэтае вiдовiшча. Напэўна, нiколi ў сваiм жыццi яны не бачылi, каб я плакаў. Гэты старэчы грозны, люты твар, гэтая страшная галава Медузы*, чыйго погляду нiхто не мог вытрымаць, на вачах мяняўся i рабiўся чалавечым.
* Медуза - у мiфалогii старажытнай Грэцыi страшыдла, у якога на галаве замест валасоў варушылiся змеi. Людзi камянелi на месцы, паглядзеўшы на яе.
Я пачуў, як нехта сказаў (здаецца, гэта была Янiна):
– Каб вы не паехалi, можа... Чаму вы паехалi?
Чаму я паехаў? А хiба я не паспеў бы вярнуцца? Паспеў бы, калi б далi тэлеграму не да запатрабавання, а на вулiцу Брэа!.. Хюбэр неасцярожна дадаў:
– Паехаць i нават не пакiнуць адраса... Дзе шукаць, куды пiсаць?..
I тут цьмяная дагэтуль здагадка стала ўпэўненасцю. Абапёршыся абедзвюма рукамi на падлакотнiкi крэсла, я прыўстаў i, калоцячыся ад гневу, закрычаў Хюбэру:
– Няпраўда!
Ён замармытаў:
– Бацька, апамятайся!
– Так, так! Вы ўсе махляры!.. Вы ведалi мой адрас! Паглядзi мне ў вочы, нягоднiк, i паспрабуй сказаць, што вы не ведалi адраса!
Хюбэр спрабаваў запярэчыць:
– Адкуль жа нам было яго ведаць?..
– А хiба ты не сустракаўся з чалавекам, з якiм я меў справы ў Парыжы?! Не сустракаўся?! Няўжо ў цябе i на гэта павернецца язык?!
Усе акамянелi i са страхам глядзелi на мяне. Хюбэр апусцiў галаву, як хлапчук, злоўлены ў падмане.
– Дарэчы, не дорага вы яму заплацiлi за здраду! Не вельмi вы шчодрыя, дзецi мае! Дванаццаць тысяч гэтаму няшчаснаму за тое, што ён аддаў вам такое багацце! Гэта ж амаль нiчога!
Ваше Сиятельство 5
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
