Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну, а тыя, колькi ж паабяцалi яны?
Ашаломлены юнак з жахам i адчаем глянуў на мяне: "Х-хто т-тыя?.. Хто па-а-бяцаў?"
– Як хто? А тыя два месье: адзiн - тоўсты, другi - тонкi.
Мне ўжо хацелася хутчэй скончыць гэтую размову. Агiдна было працягваць такую гульню, але ж не адразу неяк адважышся раздушыць абцасам сараканожку...
– Ды супакойся ты!
– сказаў я нарэшце.
– Я дарую табе.
– Гэта не я... Я не хацеў... Гэта...
Я зацiснуў яму рот рукой. Не хапала яшчэ, каб гэты чарвяк абвiнавацiў ва ўсiм сваю мацi.
– Цiха! Не трэба нiкога называць... Ну, колькi абяцалi? Мiльён? Пяцьсот тысяч? Меней? Немагчыма! Трыста тысяч?
– Не, - жаласна запiшчаў ён.
– Нам абяцалi рэнту. Гэта нас i спакусiла, гэта надзейней. Дванаццаць тысяч франкаў у год.
– З сённяшняга дня?
– Не, калi яны спадчыну атрымаюць. Яны ж не маглi дадумацца, што вы можаце ўсё ўжо цяпер пакласцi на маё iмя. А цяпер позна ўжо... Цяпер яны мяне адразу ў суд... Хiба што ўсё схаваць ад iх... Ах, якi я быў дурань!.. Вось мне i кара...
I ён уткнуўся галавой у мой ложак i залiўся горкiмi слязьмi. Адна рука яго бездапаможна павiсла, вялiкая чырвоная рука, налiтая кроўю...
– Як-нiяк, а я ж ваш сын, - стагнаў ён.
– Не адракайцеся ад мяне...
I нязграбным рухам ён паспрабаваў абняць мяне за шыю. Я даволi далiкатна не даў яму гэтага зрабiць. Потым падышоў да акна i сказаў:
– З першага жнiўня ты i твая мацi будзеце атрымлiваць паўтары тысячы франкаў у месяц. Я паклапачуся, каб гэтая рэнта выдавалася да канца твайго жыцця. Калi спатрэбiцца, яе перавядуць на iмя тваёй мацi. Мая сям'я нi ў якiм разе не павiнна ведаць, што я раскрыў вашу змову ў царкве Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ. (Ён аж падскочыў, калi пачуў гэтую назву.) Думаю, няма патрэбы папярэджваць цябе, што, калi ты не зможаш утрымаць язык за зубамi - страцiш усё. I яшчэ. Я змагу табе аддзячыць, калi ты будзеш трымаць мяне ў курсе ўсяго таго, што будзе задумвацца супраць мяне.
Цяпер-то ён добра ведаў, як цяжка ад мяне што-небудзь утаiць i як дорага будзе каштаваць яму яшчэ адна здрада. Я даў зразумець, што не жадаю больш бачыць нi яго самога, нi яго мацi. Пiсаць яны мне могуць да запатрабавання ў тое самае паштовае аддзяленне.
– Калi ад'язджаюць з Парыжа твае супольнiкi?
Ён запэўнiў мяне, што яны паехалi ўчора вечарам. Я рэзка спынiў яго, калi ён пачаў расшарквацца, дзякаваць i даваць абяцаннi. Ён, вядома, быў ашаломлены: нейкае казачнае бажаство, якому ён здрадзiў, то ўзнiмала яго да нябёс, то кiдала ў бездань, то зноў падхоплiвала... Сабой ён ужо не валодаў i аддаў усяго сябе ў рукi гэтаму бажаству. Выгнуўшы спiну, утулiўшы хвост, гэты сабака паўзком выносiў костку, якую я кiнуў яму... Раптам ён спахапiўся i спытаўся, як i цераз каго ён будзе атрымлiваць рэнту.
– Ты яе атрымаеш. Я заўсёды выконваю свае абяцаннi. Астатняе - не твая справа!..
Рука яго ўжо была на клямцы, а штосьцi не давала яму пайсцi. У поўнай нерашучасцi ён загаварыў:
– Добра было б цераз якую-небудзь страхавую арганiзацыю... ну, нiбыта гэта пажыццёвая рэнта цi яшчэ што-небудзь такое... Так было б спакайней...
Я з усёй сiлы выпхнуў яго за дзверы.
XVII
Я абапёрся аб камiн i машынальна пачаў лiчыць кавалачкi драўлянай разьбы, што ляжалi ў бронзавым кубачку.
Колькi марыў я пра гэтага незнаёмага сына! Усё маё бязрадаснае жыццё мяне нiколi не пакiдала адчуванне, што ён ёсць, падрастае, мужнее. Дзесьцi ёсць у мяне сын, мой сын, я знайду яго, калi захачу, i, можа, хоць ён стане мне ўцехай. Жыве ён не ў раскошы, але ад гэтага ён мне яшчэ блiжэйшы: мне прыемна было думаць, што ён нiчым не будзе нагадваць майго законнага сына Хюбэра. Мне бачыўся ён простым, здаровым, дужым - вартасцi, якiя так шануюць у народзе... Словам, на яго я ставiў сваю апошнюю карту. Я цвёрда ведаў: калi i яна будзе бiтая, то больш чакаць ад гэтага
Цяпер я пазбаўлены нават ганебнай асалоды строiць планы, як пазбавiць спадчыны тых, хто хацеў мне лiха. Рабэр навёў iх на мой след: у рэшце рэшт яны знойдуць усе мае сейфы, нават тыя, якiя запiсаны на чужое iмя. А можа, прыдумаць яшчэ што-небудзь? Эх! Пажыць бы яшчэ ды ўсё растрацiць! А потым памерцi... i каб у iх не было нават чым заплацiць за маю самую танную труну... Але пасля такога жыцця, калi ўсё падлiчвалася да апошняга сантыма, ашчаджалася, эканомiлася - хiба можна пасля такога жыцця стаць марнатраўцам?! Ды яшчэ ў маiм веку!.. А дзеткi мае, канешне ж, будуць сачыць за кожным маiм крокам. Не, не магу я кiдаць грошы на вецер - гэта дало б небяспечную зброю маёй сямейцы... Трэба было пачынаць усё гэта раней, памалу, пацiху... А цяпер - паспрабуй, разарыся! Куды ты падзенеш свае капiталы? Ах, забраць бы iх з сабой у магiлу, i там сцiскаць у абдымках гэтае золата, гэтыя купюры! I даказаць усiм святым, што багацце зямное можа паслужыць i на тым свеце!
А можа, стаць шчодрым дабрачынцам? Узяць ды паслаць у канторы грамадскай апекi або ў манастыры ахвяраваннi ад добрага чалавека, якi захацеў застацца невядомым? Магу ж я нарэшце забыцца пра сваiх ворагаў i падумаць пра iншых людзей?.. Але самае страшнае ў тым, што старасць - гэта вынiк цэлага жыцця, вынiк канчатковы, у якiм немагчыма памяняць нiводнай лiтары, нiводнай лiчбы, нiводнай коскi... Шэсцьдзесят восем гадоў ляпiў я з сябе гэтага старога, перапоўненага нянавiсцю да сваiх блiзкiх... Такiм я i памру. Якiм зрабiла мяне жыццё, такiм я i застануся! А як хацелася б стаць другiм! О, Божа, калi ты ёсць!..
Вечарэла. Прыйшла служанка, паслала мне пасцель, а аканiц не зачынiла. Я лёг. Вулiчны тлум i святло лiхтароў не перашкаджалi мне драмаць. Не раз я прачынаўся, - як у вагоне, калi цягнiк спыняецца, - i зноў засынаў. Я не адчуў сябе хворым, i ўсё ж мне здавалася, што варта толькi затаiцца i пачакаць, як сон гэты зробiцца вечным.
Мне заставалася зрабiць распараджэннi, каб Рабэру выплачвалi рэнту, ды схадзiць на пошту i забраць пiсьмы, калi яны там ёсць. Ужо тры днi я туды не заходзiў. Цяпер не зробiць гэтай паслугi i Рабэрава мацi. Гэтае чаканне невядомага, можа, самага важнага, самага патрэбнага пiсьма!.. Яно застаецца заўсёды з намi, нягледзячы нi на што! Вось вам доказ таго, што нельга нiколi чалавека пазбавiць надзеi! Нiкому не вырваць з нас гэтага жывучага пырнiку!..
Назаўтра я ўстаў апоўднi. Думка пра пiсьмы надала мне сiлы, i я пайшоў на пошту. Iшоў дождж, у мяне не было з сабой парасона, i таму я стараўся трымацца ля самай сцяны. Мусiць, нешта я рабiў не так: прахожыя паварочвалiся, прыглядалiся да мяне. А мне хацелася крыкнуць iм: "Што вы на мяне гледзiце? Што ўва мне незвычайнага? А можа, вы думаеце, што я вар'ят? Ну, тады нiкому не гаварыце, а то мае дзеткi адразу схопяцца за гэта. Ды не глядзiце вы на мяне гэтак: я такi, як i ўсе, - вось толькi родныя дзецi мяне ненавiдзяць i я мушу баранiцца ад iх. Але гэта зусiм не значыць, што перад вамi вар'ят. Часам я бываю ўзбуджаны - гэта ад лякарстваў: я хварэю на грудную жабу. Я гавару сам з сабою. Ну i што? Я заўсёды адзiн. А чалавеку абавязкова трэба з кiм-небудзь гаварыць. Дык што ж тут незвычайнага, калi адзiнокi чалавек нешта мармыча i робiць нейкiя жэсты".
Ваше Сиятельство 5
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
