Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Да опера i не дайшло. Калi якi цiхушнiк i чуў Казiмiрава прызнанне, то палiчыў за балбатню.

Надышла вясна, i тайга ачысцiлася ад снегу.

Калона насыпала палатно для будучай чыгункi. Норму брыгада выконвала, i ўсе атрымлiвалi поўныя пайкi. Разам з усiмi такую пайку атрымлiваў i Казiмiр, але як нiколi ён чамусьцi штовечар тырчаў каля кухнi, клянчыў дабаўку, набiваўся памагаць хлебарэзу. I што яшчэ больш здзiвiла - называючы сябе чалавекам слабым, усяляк дэманстраваў сваю слабасць, асаблiва перад канвоем i перад начальствам. Заўсёды плёўся ззаду ў страi, i яго ахоўнiк падганяў

мацюком. На пастраеннi таксама выходзiў апошнi, што злавала i нас, бо даводзiлася чакаць, стоячы на холадзе, на ветры. Пачаў скардзiцца начальству, што ў яго баляць ногi, i брыгадзiр - iм цяпер стаў журналiст - ставiў Казiмiра на падсобныя работы, там, дзе было лягчэй.

Казiмiру дагэтуль вельмi рэдка прыходзiлi лiсты. А тут - лiст за лiстом, а потым i пасылка прыйшла, у якой быў вязаны швэдар, штаны i чаравiкi з камбiнацыяй скуры i гумы. З прадуктаў былi сухары i сала. Пасылку, вядома, у бараку пакiдаць нельга было, яе б укралi, i Казiмiр, якi паспеў здружыцца з хлебарэзам, аддаў яму на схову.

– Хлопцы, - сказаў ён брыгадзе, - сала i сухары мы потым з'ядзiм, у мой дзень ангела. Тады пачастую ўсiх.

А калi яго той дзень, не сказаў. Мы думалi, што недзе хутка.

На трасу ў той ранак Казiмiр выйшаў у сваiх прысланых з дому чаравiках, у швэдарку, паддзетым пад лагерную кашулю, i з торбай. Наконт яе растлумачыў, што начальства загадала хлебарэзу выкiнуць з хлебарэзкi ўсё лiшняе, таму ён i ўзяў торбу з сабой.

На трасе апошнiя некалькi дзён працавалi самазвалы. Наша брыгада грузiла ў iх шчэбень з забою, дзе ўзарвалi пароду падрыўнiкi. Забой меў некалькi асобных рукавоў, куды заганялiся задам самазвалы. Сярод пагрузчыкаў працаваў i Казiмiр. Быў там i я. Працавалi няспешна, бераглi сiлы, бо пэўнай нормы, колькi трэба пагрузiць машын, яшчэ не было. Таму i бераглi сiлу, жылы не рвалi. Ну а Казiмiр асаблiва стараўся сачкануць.

Скончыўся рабочы дзень лёгка. Машыны пайшлi з трасы ў свой аўтапарк, а брыгада прылегла перад паходам у калону адпачыць i перакурыць.

Калi пастроiлiся, канваiры нас палiчылi.

– Аднаго не хапае!
– крыкнуў усхваляваны канваiр.

Пачаў яшчэ лiчыць - сапраўды аднаго не хапала. Каго? Праверылi - не было Казiмiра.

– Казiмiр, сякi-такi, дзе ты?
– пачалi мы гукаць яго i абурацца.
– Кожны раз цябе чакай.

– Ён у забоi, вiдаць, заснуў, - падказаў нехта.

Праверылi забой, усе рукавы яго - нiдзе не было. Стралок даў два стрэлы ўгору, нас пасадзiў на зямлю, i мы сядзелi, пакуль не прыбыў дзяжурны. Сядзелi, лаялi Казiмiра злой, адборнай лагернай лаянкай. Мы ўсё яшчэ думалi, што ён недзе заснуў.

Дзяжурны прыйшоў з сабакам, абшукалi забоi, увесь аб'ект працы - нi Казiмiра, нi яго слядоў. Знiк Казiмiр.

Прыйшлi ў калону на дзве гадзiны пазней i елi вячэру халодную.

Днi праз два артыст сказаў:

– Я ведаю, як ён уцёк. Ён на самазвале паехаў. Лёг ў кузаў i выехаў за ахоўную зону.

След Казiмiра адшукаўся зусiм незвычайна. Месяцы праз тры, ужо ў канцы лета, артыст атрымаў лiст, на капэрце якога быў маскоўскi штэмпель. Я чытаў той лiст.

"Прывет, Барыс Iсакавiч, - пiсаў Казiмiр, - я, вось бачыш, усё ж вызвалiўся. Прашу цябе зрабiць

ласку. У бараку на маiм былым месцы, пад дошкай, дзе ўзгалоўе, ляжыць фотакартка маёй дачушкi. Будзь другам, вазьмi яе i перашлi, бо такой фотакарткi ў мяне больш няма".

Ён указаў маскоўскi адрас нейкай жанчыны.

У лiсце перадаваў прывiтаннi ўсёй брыгадзе, у тым лiку i мне.

– Глядзi ты, - здзiўляўся артыст, - вызвалiўся, а? Уцёк. Да Масквы дабраўся. Вось табе i слабы чалавек. Яму ж для гэтага i адзенне прыслалi. Можа, i пашпарт быў у той пасылцы?

Фотакартку артыст знайшоў i выслаў. Мы яе бачылi. Там была бялявая, з дзвюма коскамi дзяўчынка, вельмi падобная на Казiмiра.

ТАНЯ

Каханне - страсць неадольная. У самых цяжкiх абставiнах, нечалавечых нават, яно нараджаецца, iснуе, змагаецца, часам чалавек ставiць яго на карту разам з жыццём. Для кахання не iснуе нi межаў, нi часу. Ёсць двое закаханых, значыць, яны неразлучныя, як бы нi былi аддалены адно ад аднаго.

Апiсаны такi выпадак пра каханне ў сярэднявеччы. У закрытай карэце на плошчу везлi з турмы для пакарання смерцю мужчыну i жанчыну, дагэтуль памiж сабою не знаёмых, асуджаных iнквiзiтарскiм судом па розных справах. Iх абаiх чакала пятля. У карэце яны сядзелi насупраць адно аднаго. I вось дарогай да эшафота - ну колькi там было часу, можа, гадзiна, а можа, i менш, - яны закахалiся. Душэўныя парываннi ўспыхнулi такой сiлы i такой страсцi, што абое, хоць iх чакала блiзкая смерць, адчулi сябе самымi шчаслiвымi ў свеце. Яны набылi веру ў сваё бяссмерце, паверылi, што iх, такiх шчаслiвых i закаханых, забiць нельга. На эшафот узышлi з натхнёнымi тварамi, шчаслiвыя, вясёлыя. I калi святар падышоў iх паспавядаць перад смерцю i спытаў, якiя яны маюць апошнiя просьбы, тыя папрасiлi абвянчаць iх. Святар вагаўся, але народ, што сабраўся на плошчы, зашумеў, патрабаваў задаволiць просьбу асуджаных на смерць. I святар злучыў iх рукi. Яны абнялiся, пацалавалiся i з усмешкамi на тварах самi надзелi сабе на шыю пятлю... Каханне падняло iх на вышынi шчасця.

А якое каханне i якiя страсцi часам кiпелi ў зэкаў там, дзе былi разам мужчыны i жанчыны.

Прыкладна за дзесяць месяцаў да майго вызвалення я быў пераведзены ў калону на ўскраiне горада Камсамольска-на-Амуры. Гэты новы горад пабудавалi не камсамольцы, а вязнi, калоны якiх акружалi горад з усiх бакоў. Ды i ў самiм горадзе iх хапала.

У гэтай калоне я працаваў на прадуктовай базе грузчыкам i быў расканваiраваны.

У ёй знаходзiлiся i жанчыны. Iх барак стаяў асобна ад мужчынскiх i не меў нiякай ад нас iзаляцыi. У яго можна было зайсцi любому мужчыну, гэтак жа як i жанчына магла зайсцi ў любы мужчынскi барак.

Сярод жанчын-зэчак пераважна былi чамусьцi пажылыя калгаснiцы з Казахстана - расейкi i казашкi, асуджаныя па закону ад сёмага жнiўня трыццаць другога года. Як расказвалi самi жанчыны, яны ўкралi з поля хто каласы, хто снапы ратавалiся ад галоднай смерцi. Так што асаблiвай увагi мы на iх, пажылых, не звярталi.

Былi i масквiчкi, маладыя i сiмпатычныя, па якiх мы, навiчкi ў калоне, маглi толькi ўздыхаць, бо яны былi ўжо занятыя ўплывовымi блатарамi-лiдэрамi i тымi, хто займаў начальнiцкiя пасады.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5