Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Я закахаўся ў масквiчку Таню, якую звалi Зубны Парашок. Калi хто помнiць, да вайны выпускалi зубны парашок ў круглых каробачках, на якiх быў намаляваны сiмпатычны тварык дзяўчыны з залацiстымi кудзеркамi. Шырокая вясёлая ўсмешка адкрывала яе роўненькiя зубы. Вось такая ж i была гэта зэчка Таня, невялiкага росту, зграбненькая, мiлавiдная, ветлiвая i вясёлая.

Упершыню я ўбачыў яе на базе, куды партыю жанчын прывялi перабiраць бульбу. А я тады палiў печы ў сховiшчы для агароднiны, ну i загаварыў з ёю, калi яна прысела каля печы пагрэцца. Хто яна, адкуль, я не пытаўся, а стараўся гаварыць больш пра сябе, паказаць

сябе кавалерам, вартым увагi. Чытаў ёй вершы, пераважна Ясенiна, свае. Яна слухала ўважлiва, усяму верыла, лёгка ўсё ўспрымала, смяялася. Мяне захапляла яе прыгожая прапарцыянальнасць. Пад яе малы рост падыходзiла ўсё: зграбныя рукi, ногi, твар, прыгожая галоўка з белымi кудзеркамi. Пра такiх малых гавораць - пад бярозавы лiсцiк схаваецца. Але чым больш я перад ёю рысаваўся, тым больш пераконваўся, цi мне так здавалася, што да мяне ў яе не было нiякай цiкаўнасцi.

Лёгкая душа цi, як пiшуць пра такiх, -лёгкае дыханне было ў яе, i, вiдаць, ёй лёгка жылося i ў лагеры.

Нi пры першым знаёмстве, нi пры пазнейшых сустрэчах i размовах мне няёмка было пытаць, завошта яе асудзiлi. Ведаў, што тэрмiн у яе - дзесяць гадоў, чуў, што яна нiбыта - зладзейка-дамушнiца, залазiла з хаўруснiкамi ў кватэры. Але ж за крадзеж столькi не даюць, значыць, яе прапусцiлi праз "тройку", далi замест пэўнага артыкула - СВЭ - социально-вредный элемент, - i адмералi такi тэрмiн. Сээвэшнiкаў тады ў лагеры было многа.

Выбраў яе для сябе экспедытар базы Шам, адчайны ва ўчынках, асуджаны за забойства жонкi на восем гадоў. Быў Шам расканваiраваны, жыў, вядома, багацей за нас, хадзiў у добрым адзеннi, не зэкаўскiм. Ён развозiў прадукты з базы ў калоны i лагпункты, вядома ж, махляваў, краў i меў добрыя грошы. Шам i быў лiдэрам у нашай калоне, i меў уладу над намi, зэкамi, не меншую, чым начальства. Ён мог i абаранiць каго ад начальства, мог i пакараць сваёй уладай, лёгка пераступiўшы мяжу чалавечай маралi.

Вось Таня i была яго палюбоўнiцай, i нiхто не адважваўся пасапернiчаць з iм, стаць трэцiм, пасягнуць на Таню.

Я жыў у адным бараку з Шамам. Кожны вечар, калi Шам не быў у рэйсе, ён прыводзiў Таню ў свой куток, якi быў адгароджаны ад чужых вачэй занавескай, i праводзiў назад перад адбоем i паверкай.

Як я ненавiдзеў у гэты час i Шама, i Таню, як жадаў iм усяго самага горшага. Я абураўся: Шам, не раз судзiмы, атрымаў за забойства чалавека толькi восем гадоў i ходзiць без канвою, мае прывiлеi i мае палюбоўнiцу. Ён жыве ў лагеры не горш, чым на волi, тады як мноства людзей маюць за нейкi анекдот па дзесяць, а то i больш гадоў i даходзяць ад цяжкай працы на лесапавалах i ў катлаванах.

У калоне часам наладжвалiся самадзейныя канцэрты. Зэкi паказвалi хто што мог - спявалi, танцавалi, выступалi з фокусамi. Больш чым за тры гады зняволення я нi разу i нiдзе не ўдзельнiчаў у самадзейнасцi. А тут вырашыў i я выступiць. А матыў быў адзiн - блiснуць перад Таняй. Я ўсё ж не пакiдаў надзеi выклiкаць да сябе яе сiмпатыю. Я прачытаў два вершы Блока, чытаў пафасна, узнёсла i асаблiва спадзяваўся прыцягнуць увагу да гэтых страсных радкоў:

Вползи ко мне змеей ползучей,

В глухую полночь оглуши,

Устами томными замучай,

Косою черной задуши.

Аднак жаданай рэакцыi ў Танi на гэта маё выступленне я не ўбачыў. Яна толькi разы са два пляснула, i ўсё. I я пакрыўдзiўся,

дэманстратыўна сышоў са сцэны i выйшаў са сталовай, дзе праходзiў гэты самадзейны канцэрт.

"Шалашоўкi чортавы, сцервы, раскладушкi, - лаяў я iх, у тым лiку i Таню, iм блатары трэба i пасцель, а не Блок i паэзiя..." I сумна мне было, i крыўдна. Праўда, супакоiўся я хутка. Што на iх, непiсьменных крымiнальнiц, крыўдаваць, гэта ж не палiтычныя iнтэлiгенткi, а iх тут няма, яны ў тайзе на лесапавале. Вось каму Блок патрэбны i зразумелы...

I ўсё ж мне, дваццацiгадоваму хлопцу, хацелася кахання. Я разумеў, што спаборнiчаць з блатарамi не змагу. Хто я, стрыжаны, цыбаты, ва ўсiм лагерным? Хто з жанчын зверне на мяне такога ўвагу? Чым я магу пачаставаць тую ж Таню, як частуе яе экспедытар Шам? Ёй ён нават i духмяны дорыць, лак для пазногцяў, панчохi. А я?

Помню, як я ляжаў на штабелi мяхоў мукi пад навесам i шкадаваў сябе.

Была ранняя вясна, i сонца ласкава грэла. Унiзе на сонейку прыгрэлiся хлопцы-грузчыкi i жанчыны. Гамана, смех, анекдоты самыя што нi ёсць вострыя, з якiх нiводнага слова не выкiдвалася, не замянялася. I я падумаў: чорт пабяры, я згадзiўся б пажыць толькi дзесяць гадоў (тады здавалася гэта вельмi многа), але так, як я захачу, - багатым i ў славе.

Я ўявiў сябе ў шыкоўным каверкотавым касцюме, у бобрыкавым палiто, канечне, у капелюшы i пры гальштуку, з гадзiннiкам на руцэ - мой вышэйшы тагачасны iдэал, бо такога ў мяне яшчэ нiчога не было. I вось я такiм франтам з поўным кашальком грошай прыязджаю на легкавушцы "эмка" на гэтую базу, вылажу з машыны, дастаю з кiшэнi пачак "Казбека", закурваю. "Ну што, шалавы, пазналi, хто я?" - кажу i кладу перад iмi каробку шакаладных цукерак. Яны б, канечне, заахалi, заохалi: "Дурнiцы мы, курыцы мы, такога франта ўпусцiлi..." Вось i пакусалi б сабе тады локцi. А я б дэманстратыўна паглядзеў на свой гадзiннiк i сказаў бы: "Ну, дзеўкi, можа, хто хоча на "эмцы" пракацiцца? У рэстарацыi са мной бутэлечку шампанскага выпiць? Запрашаю". I ўсе б яны, гэтыя шалашоўкi, навыперадкi кiнулiся б да мяне. Усе, i першая - Таня.

Такiм багатым, раскошным жыццём я гатоў быў пажыць толькi дзесяць гадоў. Бясспрэчна, цяпер успамiнаць тое жаданне смешна, бо жыву намнога багацей, чым тады ў марах, i не дзесяць ужо гадоў, дзякуй Богу.

Ад Танi я ўсё ж не алхiляўся i па-ранейшаму стараўся з ёю пабыць, пагаварыць i ўвесь час чытаў ёй вершы. Як бы часам яна нi была мне знявiднай, мяне цягнула да яе. Я адчуў, што ёй усё ж было са мной прыемней, чым з тымi, хто там, на базе, да яе падлашчваўся. I вельмi ўзрадавала мяне, калi яна, паслухаўшы мае вершы, сказала:

– А ты - паэт.
– Памаўчаўшы, дадала: - Будзеш iм.

– Буду, - упэўнена паверыў я сам сабе.

Бог мой, як я ёй хлусiў пра сваё мiнулае, пра сябе, бацькоў, i для адной i той жа мэты - спадабацца. Вось так, напрыклад, я хлусiў ёй:

– Дома ў нас аднойчы быў перапалох. На сцяне вiсела татава нямецкая стрэльба. Аднойчы, калi я iграў на пiянiна, стрэльба ўпала на яго, разбiла крыштальную вазу i цыферблат татавага залатога гадзiннiка...

Сорамна ўспамiнаць цяпер такую хлусню. Якое пiянiна, крыштальная ваза, залаты гадзiннiк у сямл жабрацкага прыгоннага мужыка-калгаснiка? А я не толькi не ўмеў iграць, а нi разу ў жыццi да пiянiна i пальцам не дакранаўся.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода