Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Да, она была, была!

Да, была! Всё это было;

Мимоходом обняла

И всю жизнь переменила.

"ПАДСНЕЖНIК"

Што такое падснежнiк, ведаюць i дзецi - гэта першая вясенняя лясная кветка, якая зацвiтае на праталiне, калi яшчэ не сышоў увесь снег.

На лагерным жаргоне "падснежнiкамi" называлiся зэкi, якiя спрабавалi ўцячы восенню або зiмой i замерзлi ў тайзе. Вясной, як толькi раставаў снег, тыя ўцекачы-зэкi i паказвалiся з-пад яго разам з кветкамi падснежнiкамi. Так i гаварылi: прывезлi з тайгi двух "падснежнiкаў", каб iх заактаваць.

Я хачу расказаць пра гiсторыю аднаго такога "падснежнiка".

Калi

савецкi ўрад прадаў Японii нашу чыгунку, што праходзiла па кiтайскай тэрыторыi, захопленай японцамi, то ўсе падданыя СССР, якiя абслугоўвалi тую чыгунку, вярнулiся на Радзiму. Разам з iмi прыехалi i многiя эмiгранты, што пакiнулi Расею яшчэ да рэвалюцыi. Амаль усе яны - i савецкiя грамадзяне, i эмiгранты - былi арыштаваны як "японскiя шпiёны". Многiх з iх расстралялi, а астатнi, уцалелых, загналi ў лагеры.

Iх называлi кавэдэдэўцамi, ад абрэвiятуры КВЖД, што азначае па-расейску Китайско-восточная железная дорога.

Трапiла адна кавэдэжэўка i ў нашу калону. Я помню яе iмя i цяпер Наталля, i, прызнаюся, быў у яе закаханы. Калона наша - мужчынская, але жылi ў ёй некалькi дзесяткаў жанчын, якiя працавалi на кухнi, у лазнi, пральнi, санчасцi, у канторы. Наталля была прачкай.

На яе, вядома ж, меў вока i надзею не толькi я. I не дзiва - мужчыны-зэкi гадамi жанчын не бачылi, i калi iх месяцы тры назад прыгналi ў нашу мужчынскую калону, гэта быў фурор, падарунак, можа, самы жаданы ў лагерным аднастайна шэрым жыццi.

Як сцвярджала начальства, нават норма выпрацоўкi ў зэкаў павысiлася - так станоўча-эмацыянальна ўздзейнiчала на мужчын iх з'яўленне.

А пра жанчын зэкi мараць, як бы iм нi было цяжка. Помню, як усхвалявала мяне сустрэча з жанчынай, старшым лейтэнантам-медыкам, якая прыехала з санупраўлення лагера правяраць санiтарны стан калоны. Я зайшоў тады ў санчасць па нейкую дробязь - цi не па соду - i твар у твар у калiдоры сутыкнуўся з ёю. Яна - пышнацелая, з дагледжаным тварам, яркiмi напамаджанымi губамi i нафарбаванымi пазногцямi, - паглядзела на мяне неяк працягла i, як мне здалося, з цiкаўнасцю. Я прапусцiў яе, прыцiснуўшыся да сцяны спiною, калiдор быў вузкi. Яна прайшла, цокаючы падкаванымi абцасамi ботаў, адчынiла дзверы пакоя i, ужо ступiўшы за парог, зноў паглядзела на мяне на гэты раз ужо са спачуваннем. Я засаромеўся свайго выгляду - нагала стрыжанай галавы, грубых ад пiлы i тапара рук, абцёртых ватных штаноў i бурак з мешкавiны. Яна зайшла ў пакой, пакiнуўшы ў калiдоры пах духмянаў, якiя я ўцягваў у сябе, удыхаў, а надыхаўшыся, панёс той пах з сабою ў барак. Доўга потым кружыла галаву мара пра тую пышнацелую жанчыну...

Прыгадваю на гэту тэму i яшчэ адну дэталь з нашага зэкаўскага жыцця. Адным ранкам брыгада iшла па дарозе на лесапавал, i нехта ў калоне крыкнуў:

– Браткi, баба!

Мы азiрнулiся ў бакi i нiдзе жанчыны не ўбачылi. Дарога, выбiтая тысячамi зэкаўскiх ног, была пустэльная.

А зэк той не сцiхаў, крычаў:

– Ды куды вы гледзiце? Вунь збоч дарогi ляжыць. На зямлi.

I мы ўбачылi акурак папяросы, гiльза якой была ў чырвонай памадзе. Значыць, курыла жанчына, i акурак яе. Пунсавела тая памадная папяроса, як жарынка, i адразу ж напомнiла кожнаму далёкi недасягальны свет i ў iм нешта патаемнае, можа, самае дарагое. Уявiлася i тая незнаёмка, што прайшла тут i кiнула недакураную папяросу ў снег. Хто яна, якая яна, чаму тут з'явiлася, можна было толькi фантазiраваць. У тых сваiх фантазiях кожнаму i бачылася такая жанчына, пра

якую ён марыў.

Калi б той акурак ляжаў прама на дарозе, а не збоч, яго б, канечне, схапiлi. А так не сунешся туды, стралок палiчыць за спробу ўцёкаў i ўлупiць кулю ў спiну.

Днi тры ляжаў той акурак, пакуль яго не занесла снегам, i заўсёды, падыходзячы да таго месца, усе паварочвалi галовы на яго i прыцiхалi.

Наталлi было гадоў сорак, да арышту мела мужа i дзвюх дачушак. Муж, як i яна, сядзеў таксама недзе ў лагеры, а дзецi знаходзiлiся ў спецыяльным дзiцячым доме. Мацi, браты i сёстры засталiся ў Харбiне. Наталля больш за ўсё гаравала па дачушках. Яна не ведала, што гэта за такiя ў нашай краiне спецыяльныя дзiцячыя дамы, усё распытвала пра iх. Хто ведаў, расказваў, супакойваў: там кормяць, адзяваюць i вучаць, як у звычайнай школе. Яна верыла, хацела верыць i радавалася: калi вучаць, то iм жывецца нармальна.

Не ведаю, як удалося Наталлi, хто дапамог, але яна адшукала адрас таго дзiцячага спецдома, напiсала туды лiст i - во дзiва!
– атрымала адказ. Напiсала малодшая дачушка: сыты, адзеты, ёсць пiянiна ў доме, дзецi добрыя, не крыўдзяць, толькi вось сумна без мацi i бацькi. Яна ж напiсала аб прыгодзе старэйшай сястры. Тая з групай сябровак спрабавала ўцячы ў Маскву, каб папрасiць Сталiна вызвалiць бацькоў з лагераў. Iх, канечне, на першай жа станцыi злавiлi i за ўцёкi пакаралi - кожнай уцякачцы на галаве прастрыглi машынкай палосы: калi яшчэ ўцякуць, дык адразу распазнаюць, што яны з дзетдома.

Наталля, як мяркую цяпер, была звычайная, без кiдкай прыгажосцi жанчына, на якую на волi ў шматлюддзi i не звярнуў бы ўвагi. Бялявая, высакаватая, тонкая, з цяжкай фiзiчнай працай да лагера не знаёмая. Там, на волi, вучыла дзяцей у школе музыцы. Ад штодзённага мыцця зэкаўскай бялiзны рукi яе былi чырвоныя, прыпухлыя, раз'едзеныя мылам i содай.

Большасць тых жанчын, што жылi разам з Наталляй у асобным невялiчкiм бараку, былi звычайнымi лагернымi шалавамi, i кожны, хто мог расплацiцца, меў да iх доступ.

Наталлю таксама спрабавалi спакусiць рознымi падарункамi, але яна не паддавалася i не прадавалася. Была недаступная, хоць вакол яе заўсёды збiралася кампанiя паклоннiкаў i ўздыхацеляў.

Неяк седзячы вось у такой кампанii, яна i расказала больш падрабязна пра сваё жыццё ў Харбiне. Бацька яе, iнжынер-пуцеец, перавёз сям'ю ў Харбiн з Расеi яшчэ да рэвалюцыi. Горад Харбiн быў фактычна пабудаваны расейцамi, i жылi там пераважна расейцы. Там Наталля вучылася, выйшла замуж за расейца, таксама, як i бацька, iнжынера-пуцейца. Жылi ў дастатку, мелi свой прасторны дом. Старэйшы брат займеў тэкстыльную фабрыку, малодшы - аптэку. Там бы Наталлi i жыць, як жывуць цяпер яе браты, мацi, сёстры (бацька памёр ужо), дык не, патрыятычны клiч крывi пацягнуў яе i мужа ў Расею. Спачатку муж, потым i Наталля прынялi савецкае падданства i на Радзiму прыехалi ўжо савецкiмi грамадзянамi. Прыехалi i трапiлi ў лагер.

Паслухаўшы, як Наталля жыла ў Харбiне, зэк-масквiч свiснуў ад здзiўлення i не ўтрымаўся, вылаяўся.

– I ты, дурная, ад такой жытухi сюды прыпёрлася? Во ў цябе, - пакруцiў ён пальцам каля сваёй скронi.

– Дурная, - згадзiлася яна.
– Але ж мы, расейцы, сумавалi па Расеi.

– Вунь яна, твая Расея, - паказаў масквiч на драцяную агароджу, - любуйся.

– Цi ж мы маглi думаць, што з намi так зробяць?
– голас яе ўздрыгнуў, i яна ледзь не заплакала, але ўстрымалася.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода