Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Наша калонiя, як i ўсе калонii Нiжне-Амурскага лагера, будавала чыгунку на Саўгавань. Уздоўж усёй трасы - ад Амура да Ахоцкага мора - была ўжо прабiта для машын i пешаходных этапаў дарога, паралельна якой i будавалася чыгунка. У адных месцах палатно насыпалi, у другiх - наадварот, зямлю для пуцi зразалi, углыблялi. Уздоўж трасы стаялi калонii з тысячамi зэкаў. Траса прыкавала iх да сябе, як прыкоўвалi да аднаго доўгага ланцуга катаржнiкаў i палонных.

Калонiя, у якой я дабiваў свой тэрмiн, знаходзiлася амаль на пачатку трасы, блiзка да Камсамольска-на-Амуры. Брыгада наша, як i ўсе брыгады калонii, рабiла выемку

для пуцi, даўжыня якой была з кiламетр. Механiзацыя мускульная: дзяўблi мёрзлы грунт ламамi, кiркамi, грузiлi на тачкi i вывозiлi з выемкi ў адвалы. Мёрзлы грунт адтайвалi вогнiшчамi, якiя палалi папераменна то ў адным канцы брыгаднага ўчастка, то ў другiм.

Дахадзяг у брыгадзе не было, норму мы выконвалi i атрымоўвалi поўны паёк. Нейкi час брыгада нават уваходзiла ў лiк ударных. У ёй былi сабраны здаровыя працавiтыя людзi, ў большасцi калгаснiкi, амаль усе "контрыкi". Мантулiў кожны без туфты, нароўнi з усiмi, фiлонiць не стараўся. Падбор у брыгаду рабiў брыгадзiр, таксама контрык, былы падпалкоўнiк, камандзiр артылерыйскага палка Iваноўскi, чалавек рашучы i моцны фiзiчна, аўтарытэтны не толькi ў брыгадзе, але i ў калонii. Нават адпетыя блацюкi з iм лiчылiся, не задзiралiся. Iваноўскi неяк пра сябе пажартаваў: "Раней я камандаваў палком, а цяпер пайшоў на павышэнне, стаў брыгадай камандаваць".

Сказаць праўду, то норму сваю па-сапраўднаму мы рэдка калi выконвалi. Паднявольная праца - яна i ёсць рабская, якую рабы заўсёды не любiлi. Брыгадзiр меў дружбу з дзесятнiкам, таксама былым вайскоўцам, iнжынер-маёрам, i той павышаў нам цвёрдасць грунту, круцiзну пад'ёму i адлегласць, на якую нам трэба ганяць тачкi ў адвал. Прыпiсваў нам i колькасць вывезенага грунту.

На працу i назад у зону нас вадзiлi пад канвоем. На ўчастку былi абазначаны гранiцы, за якiя зэкi не маглi пераступаць. Стралкi-ахоўнiкi мелi права ў парушальнiкаў гранiцы страляць без папярэджання.

Дзве брыгады - нашу i яшчэ адну - ахоўвалi месяцы тры запар два стралкi. Адзiн таўсматы саракагадовы сяржант прыехаў сюды з Украiны, дзе служыў наглядчыкам у турме. У гэты край прыехаў, вiдаць, з-за большага заробку цi, можа, яшчэ па якой прычыне. Гэты сяржант (нi iмя, нi прозвiшча яго не захавалiся ў памяцi) двойчы на дзень - перад выхадам з зоны i калi збiралiся iсцi з работы назад - папярэджваў: "Крок управа, крок улева лiчыцца спробай уцячы, прымяняецца зброя". Аб'яўляў гучна, як дзе-небудзь на пляцы перад вялiкiм строем. I пры гэтым яго мясiсты твар чырванеў i двайны падбародак дрыжаў, як студзiна. Не ведаю, якi ў яго быў запас слоў, думаю, не больш лексiкону абiсiнца, якi нядаўна ўзяўся вывучаць расейскую мову. За ўвесь час, пакуль ён нас ахоўваў, я пачуў ад яго не больш трох-чатырох дзесяткаў слоў: стой, слухай, маўчаць, пакладу мордай на снег... Ну i - крок управа, крок улева...

Другi стралок быў татарын Ахмет, малады i па ўзросту, i па тэрмiну службы ў лагернай ахове, усмешлiвы i нават сарамлiвы, ён звяртаўся да нас на "вы", i ў адказ мы таксама звярталiся гэтак жа да яго. Ён нядаўна скончыў чырвонаармейскую службу, дамоў у Татарыю не паехаў, а завербаваўся ў лагерную ахову. "Што мне там рабiць у калгасе, - прызнаўся ён нам.
– Туды прыедзеш i назад ужо нiколi не выедзеш. Там - во палучаюць на працаднi, - паказаў ён кукiш.
– Голадна жывуць. Чаго мне ехаць".

Наiўны быў Ахмет, гаворачы гэта, ён не разумеў, што

за такiя словы тут сядзяць тысячы.

Гранiцы, якiя нам не дазвалялася пераходзiць, былi абазначаны вехамi абчасанымi i ўбiтымi ў зямлю слупкамi. Стралкi знаходзiлiся ў пэўных месцах, крыху далей ад гранiцы.

Працавалi мы парамi, па два зэкi на адну тачку. Спачатку надзяўбём грунту, потым пагрузiм у тачку i па чарзе вязём яе ў адвал.

Маiм напарнiкам быў мой равеснiк з падобным лёсам ленiнградскi студэнт Бацюхноў, якi пры знаёмстве называў сябе Бацюшковым. Я некалькi разоў спрабаваў у яго дапытацца, чаму ён здраджвае свайму роду Бацюхновых, ды так i не выпытаў. Адкрыўся ён мне толькi перад расставаннем - яго перавялi па невядомай i для яго самога прычыне ў iншую калонiю, дзе работа i ўмовы жыцця былi лягчэйшыя.

– А мы i належым да дваранскага роду Бацюшковых, - сказаў ён.
– У нашай раднi быў i паэт Бацюшкоў. А змянiлi прозвiшча i сацыяльнае паходжанне ў семнаццатым. А то б даўно трапiлi ў Чэка заложнiкамi рэвалюцыi.

Загналi яго ў лагер за напiсаныя iм пяць нейкiх вершаў, атрымаў за кожны верш па году.

Паехаў ад нас гэты дваранiн Бацюшкоў з радасцю, абяцаў напiсаць з новага месца, ды так i не напiсаў. I што з iм, не ведаю.

Замест яго ў брыгаду далi новага зэка, якi i стаў маiм напарнiкам. Я адразу яго i неўзлюбiў, i пашкадаваў.

Неўзлюбiў, бо ўбачыў, што напарнiк ён нiкудышны, дахадзяга, i ўзрост паважны, у бацькi мне гадзiўся. Тачку ён, канечне, не мог усцягнуць наверх, i цягаць яе прыйдзецца мне аднаму.

Здзiвiў ён i сваiм выглядам. Усё ў iм паасобку было вялiкiм, большым, чым трэба для правiльнай прапорцыi чалавеку: вялiкая галава, рот, тоўстая шыя, шырокае тулава... Аднак зiрнеш на яго ўсяго, дык ён жа нейкi як недарослы. А гэта таму, што меў ён карацейшыя, чым трэба для такога тулава, ногi. Чалавек-кубiк, калабок. Яго гэтым словам i сустрэў наш зэк Лёха Мошкiн: "Калабок, калабок, куды коцiшся, пад тачку пападзеш, не вароцiшся".

Моцны з выгляду, ён быў сапраўды дахадзягам. Шырокi плоскi твар яго меў нездаровы бледна-зялёны колер i туга абцягваўся скурай, быццам пад ёю не было нiякiх цяглiц, а толькi косцi.

Як i водзiцца, навiчка пачалi распытваць, адкуль ён, якi артыкул мае, тэрмiн, з якой калонii сюды перавялi. Адказваў неахвотна, марудлiва, i калi гаварыў, то ў роце яго, як у грымасе, выскалялiся рэдкiя зубы, - канечне ж, павылазiлi ад цынгi. Назваўся ён Сямёнам Якаўлевiчам Моцным. Я быў ухапiўся за гэта беларускае прозвiшча - нi не зямляк ён, але быў ён з Сiбiры, з забайкальскiх казакоў. У калонiю нашу ён прыбыў з упраўлення лагера, дзе працаваў у iнжынерна-праектным аддзеле.

– Ты што, iнжынер?
– здзiвiўся Лёха.

– Iнжынер. На волi быў кандыдатам навук.

Лёха прысвiснуў.

– I чаго ж цябе загналi ў брыгаду да тачкi i кайла?

– Я сюды з шызо.

Шызо - гэта штрафны iзалятар, дзе зэкаў трымаюць за нейкiя грубыя парушэннi цi новыя злачынствы.

– А завошта цябе туды ўперлi?

– Уперлi вось.

– А судзiлi завошта?

Моцны раззлаваўся такому допыту:

– Хто ты, што так прычапiўся да мяне?

Лёха, маскоўскi кiшэннiк, адказаў, як i ўсiм гаварыў пра сябе, што ён вядзе замкнуты лад жыцця - рэдка выходзiць на волю. Гэта рассмяшыла Моцнага, i ён таксама адказаў хохмай:

Поделиться:
Популярные книги

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2