Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Сямён Якаўлевiч, - крыкнуў яму брыгадзiр, - куды? Вярнiся!

Той участак гранiцы ахоўваў Ахмет. Яшчэ калi Моцны падыходзiў да мяжы, Ахмет насцярожыўся, стаў у баявую паставу... А калi пераступiў мяжу, Ахмет накiраваў вiнтоўку на яго.

– Куды? Куды вы? Стой!
– крыкнуў ён не пагрозлiва.

А Моцны iшоў ужо за мяжою, аддаляўся ад яе.

– Эй, стой!
– Ахмет клацнуў затворам.
– Стой, гавару, страляць буду!

Моцны iшоў не азiраючыся. Iшоў мерным ходам, спакойна, нiбы ён сапраўды быў ужо на волi. Глыбокiя сляды на снезе-цалiку цягнулiся ўслед

яму i былi падобны на ланцуг, якi зэк Моцны размотваў з сябе.

– Эй, страляю зараз, стой!
– крычаў Ахмет яму ўжо ўслед i двойчы цi тройчы прыкладваўся да стрэльбы, але не страляў.

Усё гэта бачыў другi ахоўнiк - таўсматы сяржант. Той быў па другi бок трасы i таксама насцярожыўся, ускiнуў вiнтоўку гатовы стрэлiць.

Калi Моцны адышоў ад дазволенай гранiцы ўжо крокаў трыццаць, Ахмет стрэлiў угору. Другi раз, як i належыць па iнструкцыi, павiнен стрэлiць у Моцнага.

– Стой!

Моцны iшоў, падставiўшы стралку спiну i патылiцу.

Тады Ахмет закрычаў ужо брыгадзiру:

– Брыгадзiр, даганяй, затрымай! А то заб'ю яго. Даганяй!

Брыгадзiр, Лёха i я пабеглi ўслед за Моцным. Мы беглi па яго глыбокiх слядах, умiнаючы iх яшчэ глыбей, уперадзе - Лёха, я - за iм, брыгадзiр, старэйшы за нас i з паламанымi рэбрамi, - ззаду. Беглi моўчкi, без крыку, каб не спужаць яго, каб не азiрнуўся i не джгануў ад нас. Лёха першы дагнаў Моцнага, стаў перад iм.

– Ты што, - закрычаў ён, - знарок пад кулю iдзеш? Жыць не хочаш, а на Ахмета хочаш смерць сваю ўзвалiць?
– Размахнуўся, але ляпнуў па твары лёгка, хутчэй дэманстратыўна.
– Ёўбала ты.

Мы ўзялi Моцнага за рукi i павялi на ўчастак. Ён не супрацiўляўся. Калi праходзiлi мiма Ахмета, то ўбачылi, як у таго дрыжалi губы. I рукi дрыжалi, антабка на вiнтоўцы ляскала.

– Ахмет, - сказаў яму брыгадзiр Iваноўскi, - дзякуй табе. Няхай дзецi твае будуць шчаслiвыя.

Ахмет у адказ усмiхнуўся жаласна i радасна, шчаслiвы ад таго, што вось жа не забiў чалавека, а павiнен быў забiць, не ўзяў на сябе чужую смерць.

Моцны ў той дзень больш працаваць не стаў, i мы яго не прымушалi. Ён сядзеў на зямлi на дошцы ў паставе бога Буды, няўцямны да ўсяго, глядзеў некуды паверх сопак, i што ён думаў у гэты час, бог адзiн ведае.

Старшы ахоўнiк-сяржант далажыў пра спробу Моцнага ўцячы, i яго зноў забралi ў шызо, а адтуль у калонiю з больш строгiм рэжымам. Думаю, што Моцны там не выжыў.

Ну а стралка Ахмета мы сталi яшчэ больш паважаць i хацелi, каб ён застаўся такiм жа нармальным хлопцам, каб не агрубела яго душа на такой службе, не змянiўся характар i не ператварыўся ён у сапраўднага вертухая.

"Госпадзi божа мой, - увесь час успамiнаўся балючы ўскрык Сямёна Якаўлевiча, - навошта ты дазволiў зрабiць такi на зямлi парадак, калi адзiн чалавек можа прычыняць смерць i гора мiльёнам? Навошта?"

САЛДАЦКI ЛIСТ

Мой мiнамётны ўзвод папоўнiўся двума салдатамi - Iванам Дробатам i Яраславам Бычыкам - летам сорак чацвёртага, калi былi вызвалены iх прыгранiчныя з Малдавiяй вёскi. Яраславу яшчэ i васемнаццаць не споўнiлася. А Дробату было ўжо за сорак, i яго, як самага старэйшага ў роце, мы называлi дзядзькам Iванам. Шчыры,

непасрэдны Яраслаў адразу ж стаў любiмцам узвода. Па-хлапчукоўску нявопытны, неасцярожны Яраслаў часам паводзiў сябе неабдумана адчайна, што на вайне сярод салдат не ўхвалялася. Каб быў ён пад пастаянным наглядам, я ўзяў Яраслава да сябе ардынарцам.

Гаворка, аднак, пойдзе не пра Яраслава, якi шчаслiва скончыў вайну, а пра Iвана Дробата. Яго марудлiвасць, празмерны спакой - не паспяшаецца, не пабяжыць, дзе трэба, - мяне часам раздражнялi, i прыходзiлася, каб падагнаць, хрысцiць мацюком. Мужчына ён быў дужы, лёгка ўскiдваў сабе за спiну больш чым дваццацiкiлаграмовую плiту ды яшчэ браў пад пахi скрынку з мiнамi. Старанней за ўсiх байцоў узвода капаў яму для агнявых пазiцый мiнамётаў, акопы для схованкi на выпадак бамбёжак i артабстрэлаў.

Раней у армii Дробат не служыў па стану здароўя - быў трохi глухi. Мабiлiзацыя ў армiю ў сорак чацвёртым для яго была нечаканай, думалася, што i на гэты раз яна абмiне яго. На медыцынскiм аглядзе паказаўся зусiм глухiм, але яго назвалi сiмулянтам, у глухату не паверылi i залiчылi ў часць, не даўшы нават забегчы дамоў развiтацца з сям'ёй - жонкай, цешчай, маткай i пяцярыма дзецьмi. Вось так ён i апынуўся ў маiм узводзе трэцiм нумарам мiнамётнага разлiку. На гэтай пасадзе - насiць плiту i падносiць у час стральбы мiны чуйныя вушы не патрэбны.

Сялянская практычнасць Дробата вельмi прыйшлася на карысць узводу. Ён умеў адрамантаваць калёсы, колы, збрую i рабiў гэта з ахвотаю i ўмела. Знаходзiў i далучаў да ротнай гаспадаркi ўсё, што потым аказвалася патрэбным.

Ужо праз якi тыдзень мы ведалi амаль усё пра яго сям'ю, бо ён толькi i гаварыў аб сваiх дзецях, iншых родзiчах. Яго салдацкiя лiсты-трохкутнiкi амаль штодзень выпырхвалi з яго рук i ляцелi вестачкай дамоў. Дробат пiсаў i ўсiм родным адразу, i кожнаму паасобку, у тым лiку i самаму малому шасцiгадоваму Панасiку. Лiсты яго былi кароткiя i неслi, як кажуць, самую неабходную iнфармацыю: жывы, здаровы, рухаемся ўперад, ужо вызваляем мадзьяр, а там на чарзе i Аўстрыя. Пасылаў ён i пасылкi праз кожныя чатыры-пяць дзён. Так часта аднаму не дазвалялася слаць, але Дробат афармляў iх на iмя iншых салдат, якiм не было куды пасылаць. Усё iшло ў тыя пасылкi: адзенне, цацкi, iнструмент, нават посуд. Асаблiва цанiлiся тады iголкi для швейных машын i каменьчыкi для запальнiчак. На радзiме яны мелi вялiкi попыт. Дробату ўдалося раздабыць некалькi карабочкаў гэтай каштоўнасцi. "Жонка прадасць на рынку iголкi i дзецям нешта купiць", - хвалiўся ён.

Меў Дробат i поўны сiдар усякiх рэчаў, таксама прыпасеных для сям'i, спадзяваўся прывезцi яго дамоў пасля вайны.

Як ужо гаварылася, лiсты Дробат слаў часта, а калi пайшлi пасылкi, стаў пiсаць яшчэ часцей - паведамляў, у якую пасылку ён што паклаў i што трэба зрабiць з кожнай рэччу. Лiсты пiсаў на любой паперы, якая траплялася пад рукi: на аркушах з вучнёўскiх сшыткаў, на чыстых вырваных з кнiг аркушах, на розных бланках, нават на нямецкiх загадах, сарваных са сцен дамоў. А аднойчы напiсаў на нямецкай лiстоўцы, з чаго i пачалася гэта непрыемная для роты i драматычная для Дробата гiсторыя.

Поделиться:
Популярные книги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Невольница князя

Мун Эми
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Невольница князя

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Старое поместье Батлера

Лин Айлин
Фантастика:
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старое поместье Батлера

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Развод с миллиардером

Вильде Арина
1. Золушка и миллиардер
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод с миллиардером

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2