Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
Могучий царь по имени Демьян Данилович. Он царствовал премудро И было у него три сына: Клим Царевич, Пётр Царевич и Иван Царевич. Да еще был у него Прекрасный сад, и чудная росла В саду том яблоня; все золотые Родились яблоки на ней. Но вдруг… і.г.д.

Мне здаецца, нiхто больш не спакусiўся на такiя спробы.

Тут рашэнне, як часта бывае, пасярэдзіне між музыкай і сэнсам. І тое і другое яснае толькі ў іх

адзінстве. Барацьбы гукавога і сэнсавага фактараў не павінна быць, і ўзмацняць гукавы фактар за кошт яснасці належыць толькі тады, калі мы вельмі добра ведаем, пра што ідзе гутарка ў вершы, калі мы можам абмежавацца намёкамі на ўсім вядомы прадмет. Так, для чалавека, які нічога не ведае аб паўстанні дзекабрыстаў, верш М. Асеева "Сінія гусары" з яго наўмыснымі гукавымі спалучэннямі, намёкамі, непераймальнымі алітэрацыямі — здаецца незразумелым. А калі мы ведаем аб прадмеце верша, нам стане зразумелы настрой гэтых людзей, ліхаманкавыя спрэчкі аб царазабойстве, аб радзіме за чаркай віна, ляск капытоў па Ліцейнаму, вочы, якія з-пад ківераў пагражалі палацам. І усё гэта пад звон гітары, які паступова пераходзіць ад мажора да мінора.

Тады і толькі тады мы не прыкмячаем наўмыснасці напісанага. І таму прыхільнікі першай тэндэнцыі і маюць і не маюць рацыі адначасова. Пачынаючы з Тынянава, яны правы ў тым, што сэнс фразы часта не супадае з рытмам яе, які здаецца непатрэбнымі ланцугамі, што гэтыя абставіны нарадзілі вольны верш, але яны не правы, калі абвінавачваюць у гэтым рыфму і рытм. Форма не вінаватая, як не вінаваты і сэнс.

Вінаваціць трэба паспешлівасць і часам проста няўмельства паэта. У вопытнага майстра пакуты рыфмы і рытму — справа другарадная, яна зусім не перашкаджае новым вобразам, хутчэй наадварот, выклікае іх. Я, напрыклад, упэўнены, што толькі пошукі свежай рыфмы да слова "сонца" (справа, паміж іншым, амаль немагчымая) далі А. Вялюгіну, — праз слова "слонцы", — наступны малюнак:

Зялёны дым: услед узнятай слонцы арэшнік пылу воблака атрос. Нiбы ў палац, сюды заходзiць сонца — у мокрым лесе светла ад бяроз.

Тут рыфма вяла за сабою думку, а не наадварот. Калісьці між паэтаў была распаўсюджана вельмі карысная гульня "бурымэ": на зададзеныя рыфмы трэба было напісаць верш. І заўсёды ў дзесяцёх паэтаў атрымлівалася на адны рыфмы дзесяць розных вершаў. Гэта патрабавала хітрыкаў і мастацтва.

І толькі той, хто не пакутаваў над словам, не насіў яго па дзесяць дзён у галаве, можа сказаць, што правільная метрычная сістэма верша — занадта таннае вырашэнне пытання. Праўда, што паузныя вершы пачаліся ў рускай паэзіі, скажам, з Жукоўскага, Фета і Палонскага. Але нам, практыкам, цяжка згадзіцца з тым, што яны — вершы будучага, што ў імя іх трэба забіць рытм, як гэта зроблена ў "Рустэме і Зарабе".

Мы на царя Афразнаба Опять идем войною; Мои сабульские дружины Готовы; завтра поведу Их в Истахар…

Вершы усё ж не музыка, і калі ў музыцы часта гук замяняецца паузаю, то ў паэзіі гэта можна дазволіць толькі ў вынятковых выпадках. А знішчыць сучасны рытм можна толькі шырока ўжываючы паузы.

Сучасныя разбуральнікі формы і метра сціраюць мяжу нават паміж вольным вершам і прозай, а значыцца, губляецца самы сэнс слова "паэзія".

У чым жа справа? Справа у тым, што верш — гэта не зацямненне сэнса слова рытмам, а падпарадкаванне слова рытму, частковая дэфармацыя яго ў рытмізаваным сказе.

І робіцца гэта дзеля таго, каб даць сэнсу

яснасць, надаць слову значнасць. Мы так часта паўтараем многія словы, што яны абтрапаліся на языку, загубілі свой водар. А верш адраджае гэты водар, і словы, змешчаныя ў ясныя радкі, звязаныя звінячай рыфмай, паўстаюць перад намі ў першапачатковай чысціні.

Звычайныя словы: "свет", "сэрца", "хада", "раджаць", "клады". Проза скажа:

"З сэрцам, поўным тугі, накіраваўся ён цвёрдай хадою ў свет, які ляжаў за весніцамі. Мінуў старыя клады, якія бялелі крыжамі"… і г.д.

Паэзія скажа:

Мы пабачылi свету i шырай i далей, Але помніцца сэрцу пачатак хады: Тут нас маці раджалі, тут мы вырасталі, Тут мы самыя лепшыя песні складалі, Тут паплачуць сябры, несучы на клады.

У прозе рытмічнасць часта бывае агіднай, таму што справа прозы — камечыць, кідаць, ляпіць словы, як скульптар гліну. Проза ўздзейнічае на пачуццё людзей праз думку. Верш навастрае слова і дзейнічае ім на думку чалавека праз яго пачуццё.

Менавіта ў вершы тонка спалучаюцца рытм і сінтаксіс, утвараючы гармонію з яе меладычнасцю, паўнатою гукаў, якія дапамагаюць найбольш яснаму выказваню думкі чалавека, яго пачуцця.

Рытм нельга забіваць, гэта не забаўка, не цацка для дасужых паэтаў. Гэта найлепшы сродак адкінуць усё непатрэбнае, сказаць галоўнае сцісла, афарыстычна, каб мозг чалавека назаўсёды затрымаў думку ў сабе.

Не сакрэт, што старажытныя ваяводы, будучы непісьменнымі, перакладалі данясенні ў верш і прымушалі ганцоў завучваць яго; не сакрэт, што людзі, якія ў выніку ранення страцілі памяць, цвёрда памятаюць адно: вывучаныя калісьці вершы. Мы не належым ні да першых, ні да другіх. Прыгадваюцца словы А. К. Талстога аб тым, што ў некаторых вершах (безумоўна, дрэнных) усякая балбатня так яскрава выступае, што яе крэсліш і крэсліш.

Але тут жа прыгадваецца і другое выказванне. Калісьці Кірэеўскі сказаў сябру, які пачынаў пісаць:

— Каб ты пісаў вершы… кожнае слова, добра сказанае, мела б для цябе цану добрай думкі… ці хочаш быць добрым пісьменнікам у прозе? — пішы вершы.

Прыхільнікі знішчэння формы і думкі, прыхільнікі самастойнага слова зрабілі б з гэтага выказвання выснову, што вершы надаюць нават беззмястоўнаму слову нейкі змест і значэнне. І на гэтым бы спаймаліся, патрабуючы свабоды верша на мяжы прозы.

Мы зробім іншую выснову: як магчыма адмовіцца ад такой моцнай зброі, як вершы, рыфма, рытм, калі яны надаюць сілу ўздзеяння нават адносна беззмястоўным, няпэўным і туманным, хоць чароўна прыгожым сказам?!

Ты в поля отошла без возврата. Да святится имя твоё! Снова красные копья заката Протянули ко мне остриё.

Як павiнен тады абылганы iмi верш узмацняць сiлу ўздзеяння пэўных i акрэсленых сказаў?!

І ці можам мы адмовіцца ад рытму і рыфмы, ад лепшай, ад найболш моцнай нашай зброі? Вядома, не.

У нас застаецца традыцыя беларускай народнай песні, традыцыя вершаў, якія выраслі на гэтай багатай глебе, вершаў Купалы і Багдановіча, Багушэвіча і Коласа.

Наш шлях — гэта не шлях знікнення рыфмы, звядзення рытму на ўзровень прозы праз вольны шлях. Наш шлях ва ўдасаналенні рытмаў нашай паэзіі. Гэтую справу распачаў яшчэ Багдановіч, а мы павінны прыстасаваць усе рытмы, на якія толькі здатнае музычнае вуха, да нашай гожай, гнуткай мовы, вытанчыць рыфму да меж магчымага, дзе яна была б дасканалай і, адначасова, не абмяжоўвала паэта і не перашкаджала чытачу ўспрыймаць вобразы верша.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!