Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Сібірак перадрукаваў "выбранае" на машынцы, ставячы адзінку замест "і". Ленінградзец завучвае "Лазню" і "Еш!" на памяць, просіць выправіць вымаўленне, перапісвае. І ўсе, чалавек дзевяць, просяць самую кнігу.

Гэта было досыць даўно. За гэты час думкi аб "Вечы" адкрышталiзавалiся, а сама кнiга надыбала процьму верных прыхiльнiкаў, трывала заняла сваё пачэснае месца на беларускай лiтаратурнай палiцы.

А тады я моцна задумаўся: у чым справа? Што такое кніга і ў чым, у прыватнасці, уплыў гэтай кнігі?

Так, перш за ўсё, у цэласнасці, у завершанасці, хаця і ў ёй ёсць "лішнія

прывескі".

Усяго крыху болей за паўтары сотні старонак. І на гэтых старонках — каласальны віток. Першы віток у гісторыі славянства (пра папярэднія мы не ведаем, ад тых часоў дайшлі да нас курганы ды косці і, на жаль, больш амаль нічога; і хаця "курганы вельмі шмат нам гавораць", а ўсё ж гавораць яны менш, чым нам бы хацелася), пачатак бясконцай, накіраванай у будучыню спіралі, аб бясконцых наступных вітках якой мы пакуль можам толькі здагадвацца.

Маю я рацыю альбо не, але паэт задумаўся над гэтым і паспрабаваў першым — у строгай, амаль сістэматычнай цэласнасці паказаць: а што гэта такое было. Удалося гэта да канца або не — вырашаць не нам. Але я думаю, што ў вельмі значнай ступені ўдалося. Удалося для першага накіду агульнай паэтычнай гісторыі славянства, займацца якой давядзецца яшчэ і яму, і многім іншым, калі мы хочам ведаць, які ён, наш характар, якія адрозненні розных людзей у гэтай вялікай "сям'і".

Хто мы, адкуль мы прыйшлі, куды мы ідзём?

І паэт думае. І цвёрда ведае, што кніга славянства не канчаецца "Дасвеццем". І праводзіць, цярэбіць сякія-такія сцежкі ў будучыню. Накшталт той жанчыны з балады "Сяўба", якая перш за ўсё сеяла на папялішчы кветкі.

Што з іх вырасце? Толькі б не порах. Што нясе наступны віток? Гэта залежыць толькі ад нас. Толькі да нас саміх, і ад усіх, колькі іх ёсць, людзей на зямлі.

І вось гэтая філасофская сістэма кнігі, так рэдкая ў нас, дый не толькі ў нас, здзіўляе перш за ўсё. Не майстэрства і не мастацкасць (такіх кніг многа), нават не напал гуманізму (і гэта ў беларускай кнізе не рэдкасць, хутчэй правіла), а тое, што… кніга — адзін выдых.

Гэты хлопец, сам таго не жадаючы, даў ладнага выспятка паэтам майго пакалення, i ў тым лiку, мне.

І дзякуй богу. Свет, дзе няма месца нечаканасцям — гэта не свет.

І кніга гэта добра паслужыць людзям і Беларусі.

…Менш за ўсё я збіраюся тут цытаваць. Гэта не пахвала кнізе, хаця яна і дабрэнная, не пахвала і майстэрству, хаця яно і адточанае. Гэта пахвала роздуму, задуме і выкананню яе, цэльнасці.

Кніга ў сутнасці — поўная жудасці, страшная кніга, нягледзячы на некаторыя рэверансы ў бок жарту, пераможнай песні і г.д. (дарэчы, у значнай ступені лішніх тут, хаця іхняя прысутнасць і зразумелая, іначай у многіх валасы б усталі дыбаром).

Гэтая кніга ўся — адзін аголены нерв. Гісторыя пакуты. Прычым не толькі гісторыя пакуты македонца, беларуса, рускага, славена, а і ўвогуле гісторыя пакуты Чалавека, імя якому Славянін.

І, нібы ў казцы, чым далей, тым страшней гэтая пераклічка мучэнняў паляка, балгарына, рускага, серба…

Дзеці, чакаючы ўколаў добрага доктара (доктара ў канцлагеры), гуляюць у мячык, не ведаючы, што пасля ўкола будзе не бульба, а смерць [1] ("Мячык").

Настаўнік

вядзе апошні ўрок, стоячы разам з дзецьмі пад рулямі аўтаматаў, урок нянавісці і чалавечнасці, які дзецям праз пяць мінут ужо не прыдасца, але, быць можа, прыдасца жывым, калі нехта аб ім пачуе ("Урок").

1

Нягожа гаварыць пра недахопы ў прымяненнi да такога цудоўнага верша. Але гэта недахоп не толькi яго. Iншы раз аўтару не хапае пачуцця меры. Доказы грувасцяцца гара на гару, калi хапiла б i пясчынкi. Маленькi чалавек гаворыць: "Мяне не заб'еце. I толькi за тое, што я поляк". I тут жа крычыць: "Хто ты естэсь? Поляк малы". Ён гэта ўжо давёў. Больш стрымана i высакародна. Але гэтая нястрыманасць ва ўзвышаным — гэта i ўвогуле наша агульная беларуская рыса.

Ды што я кажу? Прыдасца, перш за ўсё, самому сабе. Дзеля ўцвярджэння сябе як чалавека, нават на краю магілы.

Вязні адкормліваюць, каб быў моцны дзеля расправы з наглядчыкам, вязня, не ведаючы, што ён правакатар ("Еш!")

Жанчыны труць перац (сыпаць у вочы гвалтаўнікам, таму што мужчыны пабітыя і бараніць няма каму). Адпраўляюць у выгнанне чалавека за тое, што ён хоча лётаць. Сляпы аркестр рабоў грае перад эмірам, ведаючы, што на эмірскі ложак усходзяць тыя, каго яны, рабы, любяць. І гэтак далей, далей.

Ды што ж гэта за народ (народ аўтара кнігі, перш за ўсё), што ж гэта за народы, што гэта за этнічная група, што на яе валіцца столькі бедаў?! І за што?!

А вось за што. За вечныя пошукі святасці не там, дзе трэба яе шукаць ("Пустэльнік"). Іншы раз за залішнюю прывязанасць да свайго і абыякавасць да агульнай справы ("Валы"). За тое, што іншы раз адольвае коснасць ("Крылы", "Кукіш"). За тое, што не стаяць адзін за аднаго, не падтрымліваюць брата ("Рэха"). За неразумную ўладу адных ("Булава"). І за не менш неразумную пакорлівасць другіх ("Конь").

Праўда, у кожнай з гэтых балад ёсць і адваротны бок (я ўжо не кажу аб пазіцыі самога аўтара, які галоўны станоўчы герой усёй кнігі, нават самых змрочных і безнадзейных яе твораў). "Пустэльнік" — гэта яшчэ і сумленне, што абудзілася ў "богу" (ды вось толькі калі яно абуджаецца?). "Валы" — гэта яшчэ і людзі, што йдуць на смерць. "Крылы" — гэта ўсё ж апафеоз чалавеку, які ўзляцеў. "Конь" — гэта яшчэ і разіншчына. "Рэха" — гэта яшчэ і гераізм адзіночнай барацьбы.

Так вось, менавіта адзіночнай. І ўся сутнасць, напэўна, у тым, што гістарычныя ўмовы стагоддзямі сеялі між славян раз'еднанасць.

Не дзяржаўную — гэта б яшчэ палова бяды, — а разагульненасць неардынарных асоб, з якіх кожная, амаль кожная прыдатная ў баладу, а на справе — на справе цягне ў свой бок, і таму часта атрымоўваецца адзін канфуз. І таму гінуць, выходзяць на эшафот да плахі, стаюць пад кулі. Таму, што нехта не даў валоў падвезці зброю — "зрабі, божачка, каб у майго суседа карова здохла".

Паміраюць пад чужымі сцягамі, змагаючыся супраць братоў па духу і крыві, абы "Сцяг — уперад, славу — уперад" ("Руяне").

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!