Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Што там кажуць аб залішняй складанасці?!

У верасня — свой, асаблівы пах: Курыць сівец — плыве дымок гаркавы, Зямлёю пахне бульба у капцах, Антонаўкамі — зоры па начах, І туманы — ляжалаю атавай.

Гэта, па-мойму, прасцей за ўсё. Асабліва калі ўспомніш тваю хату, вяз ля варотаў і тое, як двухзубыя ваўчкі чапляюцца за порткі, калі роснай раніцай пройдзешся па бульбянішчы.

Свежасць погляду. Вось, мабыць, самае галоўнае, што ты прынёс. Тое, што

кожны з нас стараўся рабіць, але не кожнаму гэта ўдавалася.

Гінулі нашы з табою сябры ("Палата мінёраў"). Нас гэта абышло.

Наша пакаленне — дзіўнае. Сумленнае і пакрыўджанае смерцю бацькоў, братоў, таварышаў. Мала радасці ў вершы паэта Рыгора Барадуліна "Труба". Усё адно як Мефістофель трубіць над пажарышчам. Але што было б, калі б не знайшлося хлопца, які мог бы трубіць? На котлішчах. У самых безнадзейных абставінах. І што было б з чалавекам, які не насіў бы пад пахаю пілу, нібы скрыпку ("Скрыпачы")? Які не навучыўся б падмазваць стэарынавай свечкай патэльню пад аладкі, пісаць добрыя вершы…

Ніяк не магу быць бесстаронні да Маці, да Ушацкай зямлі, да Задаброцця, да дзічкі на роднай тваёй Верасовачцы.

Дабраўся толькі да сорак другой старонкі. А іх трыста дзевяноста тры. І невядома, на чым спыніць вока. Ці на парадзелым касяку гусей над борам, ці на Лысоні, якая ветліва махала галавою гасцям?

…Вечна мы спрачаліся за "нагбом" (па-вашаму, ушацку, гэта, мабыць, правільна, бо "нагібам") і за наша, аршанскае, "набгом". А спрачацца і не было чаго. Бо сувязныя недапілі, усё адно — "нагбом" ці "набгом". Чашу гэтую дапіваць нам. І, як сказаў ты:

Маці, Не сорамна анідзе Сынам тваiм называцца.

Хочацца цытаваць усю кнігу. Ад бароў, якія валілі інваліды "для ўдоўіх хат", да суседняй "панны Варшавы" і да любай нашай усеагульнай "Сафійкі", да агульнага нашага Вечалля.

А вось радкі гарэзлівыя, свавольныя:

Лiлею млявы плёс люляе, З-пад злежаных аблок Здалёк Ляціць, вяхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі — матылёк.

Мабыць, ніхто з паэтаў не пайшоў бы на такое. Нехта казаў мне, што ў "гэтай вытанчанасці занадта вычварнай вытанчанасці" (стыль!), што ў гэтым ёсць "пэўны інфантылізм".

Дазвольце спытаць, чаму такую "дзяціннасць" мы прабачаем аўтару, "чуждому чарам черному челну", а сабе — не. Харошае свавольства не пашкодзіць ніякай літаратуры. Хутчэй зробіць яе багацей.

Асабліва калі побач "паляць бульбоўнік", калі праз паэта "прарасла Белавежа".

Бадай што, адзіны верш, які не прымаю, — "Мая мова".

Але гэта здаецца не такім важным, калі побач, на лясной дарозе, дрыжыць "саломінка з абмалочаным каласком…"

Тым болей што побач "Лісток ушацкай восені" з яго мокрай пыскай, тым болей што побач "Беларусь — мая мова і песня".

Перачытваю "латышскі" (і надта ж беларускі) цыкл Рыгора Барадуліна. Любоў і прыхільнасць нашы да гэтай зямлі вядомыя ўсім. Але мне ніколі не даводзілася сказаць пра гэта на сотую долю так моцна, як ён. Мы былі з ім разам і ў "Леснічоўцы Вэлдзіс", на возеры пад Малтаю раздавалі белыя лілеі латышскім і літоўскім дзяўчатам, бачылі — па вялікім паўколе — агні на беразе Рыжскага заліва.

Было "Ліго", Янаў дзень, дзень Яна Купалы.

Інтэрнацыяналізм уласцівы кожнаму з нас. Беларускія паэты разумеюць спевы сібірскіх людзей, але ўсё ж галоўнымі для іх застаюцца беларусы Адам і Ева, перасяленцы ў далёкаўсходняй тайзе, людзі, якія зрадніліся з ёю і садзяць там сваю бульбу.

Ні дождж ні град цябе не песцяць, Надзейны хлеб маёй зямлі. Не грэбвалі табой і песняй — З сабою землякі ўзялі. А покуль недзе спіць залева, Тайфун вятры ў мяхах вязе, — Яны ўдваіх, Адам і Ева, Капаюць бульбу у тайзе.

Паэты ўвогуле болей хваляцца, чым робяць. І болей аддана робяць, чым хваляцца. Іх толькі хваляць пасля, часам запозна:

Калі б усе навальніцы плакалі — Іхнія слёзы Былі б драбнюткай расінкай На вейцы тугі па Табе. Іван Дамінікавіч, Дзядзька Янка, Купала…

За што яго, Барадуліна, трэба яшчэ любіць? За яго неймаверную працавітасць, за сакавітую мову яго вершаў.

Цяжка пісаць пра такую кнігу. Бо кожны яе радок адзываецца ўва мне, яго земляку і амаль равесніку, несамавітым болем. Вось радкі пра нашых жанчын:

Гадаваць, Бедаваць — Мелі права адно. І падумаць пра смерць Часу й права не мелі… І лічылі гады Ад вайны да вайны, Прыхваткамі Кудзелю ўспамінаў сукалі. …Можа, прыйдуць мужы, Можа, прыйдуць сыны, Можа, прыйдуць унукi — Чакалі…

Аб усім не скажаш. Але даўно-даўно ты казаў мне аб задуме "Матчыных песень". А я ж і сам іх чуў ад Куліны Андрэеўны. І не дадумаўся да такога. Але на тое ты і ёсць яе сын. Я ж помню, як мы сядзелі ў Задаброцці за малой рачулкай. І маці твая трымала на руках тваю Ілону, тады яшчэ сапраўды малую "Лану". І мы спявалі. І што гэта былі за песні — мабыць, ніхто болей не ўведае. Хіба што па тваіх "Матчыных песнях". Яна была больш таленавітая за нас абодвух.

Перапёлка! Ты не ві гляздзечка Блізка ля дарогі, Перапёлка!

Гэта — з яе песні.

Балючае І жаданае слова: Мама?..

Мне таксама не верыцца, што яе няма. Хавалі мы яе на схіле, каля курганоў. І тут ужо нічога не паправіш. Засталіся толькі хата з падлогай, вышараванай яе рукамі, садок, вяз, вечная наша памяць.

І яшчэ твае вершы і паэмы. Тваё "Свята пчалы". І ўсё таленавітае.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!