Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Лес над возерам. Мы стаім на ўзгорку на другім баку таго возера. Бачым адбітак гэтага лесу ў вадзе, нерэальны, размыты. І яшчэ лес над табою. На гэтым беразе. І гэта як фуга з яе трыма часткамі. Толькі трэба глядзець зверху, што ты і робіш. Сын нашай зямлі, нашай беларускай паэзіі. Друг, які прынёс мне "Свята пчалы".

Якiм шляхам iсцi?

Дзве тэндэнцыі набіраюць зараз сілу ў сусветнай паэзіі.

Першая тэндэнцыя: адмовіцца ад рыфмы, якая быццам забівае ў вершах сэнс, і ад рытму, які нібыта з'яўляецца насіллем

над словам.

Другая тэндэнцыя — тэндэнцыя шліфавання формы верша, давядзенне рыфмы і рытму да небывалай дасканаласці.

І хоць слых людскі больш звыклы да рыфмы і рытму, якія пануюць у нашай паэзіі, - сілы першай тэндэнцыі змяншаць нельга.

Нельга лічыць асноўныя кампаненты сучаснага верша спрадвечнымі. Паэзія старажытных Грэцыі і Рыма лічыла рыфму атрыбутам "варварскіх вершаў", фальклор многіх народаў Каўказа ніколі не ведаў яе, і пісьмовая літаратура авараў, напрыклад, пайшла па дарозе сваёй народнай паэзіі. Усходнеславянскія быліны і думы, сербскія гайдуцкія песні таксама пазбаўлены рыфмы.

Лічыць рытм і рыфму вечнымі, нам здаецца, таксама нельга. Першая тэндэтцыя набірае сілу. Амаль адмовіліся ад рыфмы паэты Іспаніі, большасць паэтаў Грэцыі абапіраецца зараз у сваіх вершах толькі на няпэўны рытм. У Італіі забылі традыцыі Дантэ, там зараз бадай што толькі адзін-два сіцылійскія народныя паэты яшчэ карыстаюцца рыфмай. І так у большасці краін.

Сутыкненне дзвюх названых тэднэнцый — гэта не проста барацьба за разнастайнасць форм паэзіі. Гутарка фактычна ідзе аб тым, знікне сучасная форма верша або адбудзецца далейшы росквіт яе. І нам, паэтам, трэба ўжо зараз звярнуць на гэта самую пільную ўвагу, стаць на абраны намі шлях і да канца змагацца на ім за сваю мэту.

Справа не ў тым, вядома, што ўсе паэты павінны трымацца рукамі і зубамі за сілаба-танічную сістэму і за рыфму. Калі нехта хоча размаўляць з чытачамі, выкарыстоўваючы іншыя формы паэзіі, - калі ласка.

Хай у нашай сучаснай беларускай і агульнасавецкай паэзіі будуць уітмены, якія цярпець не маглі рыфмы, і маякоўскія, якія шліфавалі яе, як алмаз. Кідаць за гэта ў аднаго з іх каменнямі зможа хіба толькі артадаксальны дурань, і першыя вершы прыкметна здольнага маладога паэта А. Наўроцкага, напрыклад, нічым не горшыя за вершы (возьмем таксама кагосьці з маладых) Ю. Свіркі, хоць падыход да формы ў іх дыяметральна працілеглы.

Справа не ў гэтым. Мяне асабліва хвалюе, як будзе напісана большасць твораў нашай паэзіі, якім будзе яе твар. І калі пры гэтай большасці (сярод якой таксама будуць розныя індывідуальнасці) у нас будзе яшчэ шмат розных паэтаў — наша паэзія яшчэ больш узбагаціцца. Мы даўно выраслі з сялянскіх пялёнак. Калі пра беларускую паэзію кажуць, што чытаць яе — гэта "як басанож па расе прайсціся" — мы павінны крыўдзіцца. Чытаючы лепшыя творы беларускай паэзіі, адчуваеш нешта большае, чым "прайсці па расе". Мы адчулі ўжо добра сваю сталасць. У нас ёсць розныя вершы: песенныя і баладныя, народныя і філасофскія, наіўныя і, хай выбачаюць рэдактары, кніжныя.

І менавіта таму мы ўжо зараз павінны выбраць, па якой дарозе пойдзе наша паэзія: адмовіцца яна, у большасці сваіх галасоў, ад жорсткіх канонаў размеру і складанай рыфмы або будзе далей удасканальваць іх.

Ці з'яўляецца наватарствам тое, што прапануюць нам прыхільнікі першай тэндэнцыі? Так, з'яўляецца, калі гэта прапануе нам просты і сімпатычны нам талент такога паэта, як Парніс, бо гэты паэт змагаецца за высакароднасць чалавечай душы, за гуманізм і не забаўляецца занадта словам, зберагаючы рытм. Не,

не з'яўляецца, калі гэта прапануюць нам сучасныя "дадаісты", у якіх слова з'яўляецца "самавітым", а сучасная форма — "састарэласцю".

Слухаючы разважанні гэтых прыхільнікаў першай тэндэнцыі, ніяк не можаш адкаснуцца ад думкі, што ўсё гэта аднекуль даўно знаёма табе. І нарэшце здагадваешся: "Ды гэта ж яны амаль слова ў слова паўтараюць разажанні нашых колішніх ОПОЯЗ'аўцаў, гавораць словамі Тынянава, хоць сам ён яшчэ ў трыццатых гадах адмовіўся ад сваёй тэорыі "агалення формы". І яны, мала здатныя на тое, каб прыдумаць нешта свежае, сваё, паўтараюць нашы зады.

Мы ведаем, што выклікае да жыцця тэорыі, якія аддаюць перавагу слову над думкай і стылем. З часам знікаюць старыя формы, нараджаюцца новыя. З'яўляюцца паэты, якія гуляюць словам, прымушаюць яго стаяць на галаве. Гэта заканамерна і нават карысна, але мы ведаем, бо перажылі гэта, што сам па сабе гэты час не дае пладоў. Паэты наступнага пакалення бяруць з дасягненняў гэтай эпохі толькі найбольш падыходзячыя для сябе формы, магчыма — некаторыя кампаненты стылю, і карыстаюцца імі, арганічна спалучаючы з усім гэтым сваю думку і сваю філасофію.

Так дэкаданс узбагацiў верш, якiм карыстаемся зараз мы. Грэчаскiя, iтальянскiя, а за апошнi час i польскiя часопiсы поўныя разважанняў аб тым, што наша сiстэма верша "аўтаматызавалася", што рытмы састарэлi, што рыфма аджыла свой век, што парадак слоў у сказе зусiм не супадае з рытмам радка, i што таму нам трэба адмовiцца ад усяго гэтага, перайсцi да вольных вершаў, а там i зусiм сцерцi мяжу памiж вольным вершам i прозай. Цi так гэта?

Мне, як чалавеку з нетэарэтычным складам думкі, хацелася б, у адказ на гэта, проста прывесці ўрывак з верша М. Танка:

Самафракійская Ніка лёт на хвіліну спыніла, Пра перамогу прынёсшы звестку ў Эладу сваю. Радасцю дыхаюць грудзі, высака ўзвіхраны крылы. Ледзь я знаёмую постаць, рысы яе пазнаю. Праўда, калі з ёю стрэўся, ў наступ рашучы ішлі мы Па здратаваных прасторах і па шляхах франтавых. Iншай яна выглядала ў хмарах i пылу i дыму, У шынялі і ў пілотцы, у кірзавых ботах цяжкіх…

Тут "аўтаматызаваная" сістэма верша, якой пісалі і тры тысячы год таму, тут, як бачыце, парадак слоў зусім не супадае з рытмам (вельмі "традыцыйным", нават з цэзурай пасля восьмага складу), і ўсё ж гэта, на мой погляд, паэзія.

Магчыма, такі метад спрэчкі некаторыя крытыкі і літаратуразнаўцы палічаць заганным, паўзучым і хто ведае яшчэ якім. Таму паспрабуем падыйсці з іншага боку.

Натуральна, што вершы, перш за ўсё, павінны гучаць. Яны — пераходная ступень да музыкі. Натуральна таксама, што з даўніх часоў змагаюцца між сабой дзве тэндэнцыі чтання вершаў: 1) акцёрскія (на сцэне) — ОПОЯЗ'аўцы калісь называлі яе фразуючай, — і 2) паэтычная (напеўная, па рытму), — яе называлі тактуючай.

Якая з іх лепшая? Кажуць, што паэты дрэнна чытаюць свае вершы, і мала хто ведае, што многія акцёры ім зайздросцяць, што наогул рассяканне радка на сэнсавыя адрэзкі, асабліва пры павялічаных паўзах, — глупства, бо гэта ўжо не верш. Калі нават мы толькі размесцім словы, не прытрымліваючыся вершаваных радкоў — і то чытаць гэта будзе вельмі цяжка. Такую спробу зрабіў калісьці Жукоўскі, і вось што ў яго атрымалася:

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!