Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце каштанаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І тут над Кіевам грымнуў салют: узялі нейкі торад. Праз слёзы бачыў я ракеты, дамы і руіны ва ўспышках рознакаляровага святла і цемры.

Грымеў салют. А мне здавалася, што гэта грыміць,

ракоча, жалобна стогне і рыдае ў іхні гонар увесь сусвет, па якім ім болей не хадзіць.

...Потым, праз тры гады, зноўку быў Кіеў і таполевая алея, дзе мы сустрэліся з Нонкай, і пачуццё маё, якое зноў ажыло.

І ўсё ж...

І ўсё ж потым, калі яна стала маёй жонкай - мы ўсё роўна інстынктыўна пазбягалі і пазбягаем вуліц горада ў такую вось залатую восень.

Пайсці, уцячы, з'ехаць кудысьці ў лес, туды, дзе жаўцеюць бярозы і ліпы, дзе чырванеюць асіны. Дзе няма каштанаў. Прыгожых, залацістых на блакітным, на сляпуча-блакітным, каштанаў. Дзе не падаюць іхнія лісты, жоўтыя, усе ў частых дробных зморшчынках.

Як ветравая рабізна на пяску.

Пачынаюць аблятаць каштаны. Залацісты дождж.

І кожны раз у гэтыя дні я думаю, што вось такая сволач, як Гнат, ходзіць па зямлі і зараз.

А мае хлопцы, мае сябры

спяць у дняпроўскім пяску і ніколі ўжо не ўбачаць ні сонца, ні сіняй ракі, ні залатой лістоты каштанаў.

Не будуць лаяцца, спяваць, ныраць з быкоў, смяяцца. Не будуць ваяваць з несправядлівасцю, якой на зямлі куды больш, чым мы думалі.

А яны ж і загінулі толькі таму, што - хай сабе па-дзіцячы - збіраліся на вайну з ёю, каб яна хаця на хвіліну хутчэй знікла з зямлі.

Што зробіш? Змагары за справядлівасць часта гінуць.

І вось яны ляжаць недзе там, "за краем чорнай вясёлкі", як кажуць нашы казкі. Пры жыцці лёс не даў ім прывязанасці тых, каго яны хацелі. Але цяпер яны разам. Цяпер яны ляжаць разам, звязаныя самай моцнай повяззю, якая ёсць на зямлі.

Я не так бы пакутаваў, каб не былі яны такімі чыстымі, такімі вернымі сябрамі, такімі надзвычайнымі і добрымі, такімі выдатнымі хлопцамі.

Пачынаюць аблятаць каштаны.

І ў гэты журботны час наша апаленае, спаленае, наша забітае вайной, наша знявечанае юнацтва заўсёды, заўсёды ўспамінаецца мне.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога