Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце каштанаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Ён мне сказаў пра гэта, - рука яе лягла на маю.
– І, дурнік такі, не зразумеў, што я ж яму адказала, што я радуюся. Не магла ж я так проста адказаць: "Давай..." Ну, я і маўчала, думала і вось... Таму і вам не хацела нічога казаць. Усё думала, ён абдумаецца, яшчэ раз скажа. А ён, дурны, маўчыць, паверыў. Такі дурашны. Сам разумны, а галава дурна-ая.

Карл і Раланд пераглянуліся. Пасля Карл зарагатаў. Ролік глядзеў на яго непаразумела, нібы не верачы, і раптам прыяднаўся да сябра:

– Ну, гер Канецкі, - ён рагатаў да слёз.
– Ну й доўбні.

– Ну,

давай лапу, ці што... Ухажор... Аўтух з Чокалаўкі.

– Дый ты...

Але я не думаю, каб у гэтым нястрымным смеху не было ноткі горычы, і прыкрасці, і лёгкай пагарды да сябе.

А яе рука бязвольна ляжала ў маёй, як нежывая, і вочы былі па-ранейшаму не тое што халаднаватыя, а адлучаныя, і толькі калі яна пераводзіла іх на Карла ці на Раланда - ледзь бачна ўздрыгвалі веі. Але гэтага ніхто не мог бачыць, акрамя мяне. Яны не мелі майго зроку, абвостранага несамавітай любоўю і нясцерпньм болем.

Я нібы адразу пасталеў, нібы ў адну хвіліну стаў дарослым. І я зразумеў усё да самага дна ў гэтай дзяўчыне. Я зразумеў: адным ударам яна памірыла ворагаў, аднавіла кампанію і сваё месца ў ёй, месца нашай атаманшы і каралевы, уваскрасіла план, якім мы жылі, ды яшчэ адначасна, за адньм разам, ашчаслівіла мяне, здаровага боўдзілу, даўгалыгага дурнога дылду. Яно ўмела разлічваць, гэтае дзяўчо, і яно выбрала аптымальны варыянт, пакінуўшы дрэннае толькі адной сабе.

І хаця я ўсё гэта зразумеў і пагарджаў сабою і ёй - я ў глыбіні душы сапраўды быў шчаслівы і нават заспакоены. Гэткая жывёла!

...Абмеркавалі план заўтрашняга паходу. І таму, што ўрэшце рашыліся - неяк пуставата і трывожна было на душы. Нібы смактала нешта. Збіраліся было ўжо і разыходзіцца, але тут здарылася прыкрая, брыдкая гісторыя, якая канчаткова сапсула гэтую нашу апошнюю "мірную" бяседу.

Вогнішча дагарала ў сутонні. Цягнуўся над закінутым, нікому не патрэбным велатрэкам шызы дым. Вечарніца загарэлася, пачала пералівацца над спаленым кутнім домам.

– Старажытныя лічылі, што гэта не адна зорка, а дзве, - сказаў, як заўсёды не да месца, інтэлігентны Жэнька.
– Тая, што раніцай, - гэта Венера, ранішняя зорка, а гэта вось там, - гэта Веспер.

– Ой, - сказаў Раланд, - адкасніся ты, Яўген, са сваім Весперам. Тут іншае мучыць.

Цёмныя вочы ягоныя ад пашыраных зрэнак яшчэ больш пацямнелі. Хмурыя, нейкія пакутліва-нядобрыя і... вінаватыя.

– Вельмі я вам непрыемную рэч сказаць хачу. Прабачце, хлопцы, але сказаць лепей зараз. І ты прабач, Ліза, даражэнькая...

– Што такое?
– з яе твару збегла фарба.

Ролік, хаваючы вочы, сказаў. Не ёй, а нам.

– Лізу не трэба браць, хлопцы. Нельга.

– Гэ-та ча-му?
– спытала яна, яшчэ не верачы.

– Думаеш, мне прыемна? Дорага б я даў, каб не казаць гэтага.

Ён падсеў да яе і абняў за плечы.

– Ты сама падумай, сама зразумей, і тады ты сама скажаш, што я маю рацыю. Ты слабенькая, ты не вытрымаеш. Згаладнела за ўсе гэтыя гады. Унь да Пячэрска з намі дайсці - і то табе цяжка даецца. А там жа горы, пераходы часам і не па сцежцы, са зброяй. Ну, добра, мы тваю панясём. А раптам нехта пакоціцца і табе трэба

будзе руку падаць? Ты ж не ўтрымаеш? Пасля замучыш сябе да смерці.

– У-утрымаю, - раптам зноў ціха заплакала яна.

– Ну-ну, не плач, - грубавата сказаў Багдан.

– Не, не, скажыце, што вы гэта пажартавалі.

Яна нібыта яшчэ не да канца разумела ўсю глыбіню свайго чорнага няшчасця, сваёй адрынутасці. Сядзела ля Раланда і заглядала ў вочы.

– Я з вамі хачу. 3 табой. Чаму? Ролік, чаму-у?!

– Дурнічка, - сказаў ён, - мы ж цябе шкадуем.

– Я не хачу, каб шкада...
– хліпала яна.
– Я з табой. Цябе там забіць могуць, а я... Хлопцы, чым жа я вінаватая?

– Раланд, - сказаў раптам Жэнька, і я ўпершыню ўбачыў, што ягоны прыгожы, проста хоць у кіно, твар можа быць цвёрдым і злым, - гэта жорстка. Што ты робіш? Ды мы, у выпадку чаго, можам яе і пакінуць у лагеры, які там сабе зробім. Хай гаспадыняй будзе, га?.. Раланд, га, Раланд?

– Яна пасля сама зразумее, - сказаў Дзмітрэнка.

І тут Лізка мяне здзівіла. Я глянуў на яе і ўбачыў, што яна не плача, што вочы адчужаныя і суровыя, а ля краёчка гожага маленькага рота - цвёрдая горкая складка, як у дарослай. І загаварыла яна пасля як дарослая:

– Ясна. Жыццё пад германамі не шкадавала. Вайна - не шкадавала. Можа, горш за ўсіх вас мне давялося. І я ж яшчэ ў гэтым вінаватая, што вы мяне адпіхаеце, - пальцы яе камячылі ражкі хусткі.
– Справядлівасць ваша. Не лепшыя вы за тых. Толькі што словам б'еце. А мне лепей бы прыкладам, не так балюча. Бо я вам адным верыла, адных вас любіла. Няхай. Вайна дабівала - не дабіла, а вы сваёй справядлівасцю дабілі, дапамаглі... А я з вамі, з табой, Ролік, ішла б... Ты не думай, я слабая, а двухжыльная. Ну што ж, дзякуй і на тым, што жартавалі, гулялі, як з малым сабачкам. Тады ўжо, відаць, рыхтаваліся кінуць. Іначай чаго б так добра... да мяне.

Устала. І тут нечакана ўзняўся і Навум. Падышоў да яе. Вусны яго неяк дзіўна ўздрыгвалі.

Ну, бывай, Ліз... Я... я асабіста цябе ўзяў бы. І не чхнуў бы, і аб тым, што можа быць, не думаў бы. Ды тут пачынаецца тое, што ён... камандзір.

– Ненавіджу яго, - з сухімі вачамі сказала малая.

– Не трэба. Але я цябе ўзяў бы, Ліз. Дальбог бы ўзяў. Бывай.

Узяў у далоні яе галаву.

– Навуме, чаму я заўсёды такая няшчасная? Чаму ўсё заўсёды на мяне? Чаму варта мне кагосьці добрым палічыць, і ён мне адразу - вораг?
– яна пытала гэта шэптам, так, што чуў, бадай што, ці не адзін я.

– Я - не вораг. Бывай.

І ён... пацалаваў яе. Гэта было так непадобна на яго, што я не паверыў вачам. А яна нечакана зноў заплакала. Можа, ад пяшчоты - дзяўчат і жанчын увогуле ніколі нельга гладзіць па галаве ў падобных абставінах, заплачуць горш, - а можа, таму, што зразумела нешта?

І так, плачучы, яна пайшла. І такога гаротнага плачу мне, дзякуй богу, не давялося пачуць яшчэ раз у маім жыцці.

...Мы маўчалі. Толькі Фінеес падышоў да вогнішча і кінуў у яго некалькі галін. Ускінулася польмя. Барва і чорныя цені заскакалі па твары, зрабілі Навумаў твар яшчэ больш суровым.

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник